Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 22 студзеня падпісаў Указ аб узнагароджанні віцэ-прэзідэнта Расійскай акадэміі навук Жарэса Алфёрава ордэнам Дружбы народаў, генеральнага дырэктара Аб’яднанага інстытута каталізу Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук Валянціна Пармона - медалём Францыска Скарыны.
Гэтых узнагарод яны ўдастоены за значны асабісты ўклад у пашырэнне навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй і падрыхтоўку навуковых кадраў.
Таксама Указам Кіраўніка дзяржавы медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны прэзідэнт Акадэміі навук правінцыі Шаньдун Кітайскай Народнай Рэспублікі Лі Хайцзянь, які ўнёс значны асабісты ўклад у пашырэнне навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і правінцыяй Шаньдун і стварэнне эфектыўных механізмаў рэалізацыі сумесных навуковых праектаў. |