Калектыву грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз журналістаў"
Дарагія сябры!
Віншую вас з 50-годдзем стварэння Беларускага саюза журналістаў.
За сваю паўвекавую гісторыю ваша аб'яднанне заслужыла аўтарытэт і павагу дзякуючы таму, што паслядоўна адстойвала прынцыпы духоўнасці, праўдзівасці, патрыятызму і прафесійнага майстэрства.
Не сакрэт, што журналістыка можа выступаць як стваральным, так і дэструктыўным фактарам у працэсе фарміравання грамадскай думкі. На жаль, сёння не ўсе сродкі масавай інфармацыі працуюць у інтарэсах дабрабыту нашага народа і ўмацавання маладой суверэннай дзяржавы. Таму гэтак важна канструктыўная пазіцыя Саюза журналістаў, яго актыўная роля ў жыцці краіны.
Інфармацыйная прастора не павінна быць арэнай распальвання сацыяльнай і міжнацыянальнай варожасці, тыражавання зла і амаральнасці. У цяперашнім неспакойным свеце вельмі важна даносіць да людзей узважаную і дакладную інфармацыю, усведамляючы ўсю меру адказнасці за кожнае друкаванае або эфірнае слова.
Прафесійнаму аб'яднанню і ў далейшым трэба яшчэ больш рашуча ставіць заслон насіллю, хлусні і амаральнасці. У той жа час заахвочваць творчыя дасягненні журналістаў у асвятленні актуальных тэм.
Няхай множацца рады вашага саюза, папаўняючыся сапраўды залатымі пёрамі - таленавітымі, духоўна багатымі і высокаадукаванымі людзьмі, патрыётамі Айчыны.
Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, новых поспехаў і невычэрпнага натхнення.
Аляксандр Лукашэнка 18 лістапада 2008 года. |