Удзельнікам XV Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад"
Дарагія сябры!
Сардэчна віншую вас з адкрыццём XV Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад".
Галоўнай мэтай гэтага маштабнага і аўтарытэтнага творчага форуму з'яўляецца прапаганда лепшых твораў нацыянальнага і сусветнага кінематографа, заснаваных на ідэалах высокай духоўнасці, гуманізму і дабра. З году ў год ён узбагачаецца новымі конкурснымі праграмамі і прыцягвае ўсё больш дзяржаў-удзельніц з усяго свету.
Сёлетняе юбілейнае свята кіно ўвасобіла самыя яскравыя традыцыі і дасягненні папярэдніх гадоў, сабрала цэлае сузор'е цудоўных акцёраў і рэжысёраў. Фестывальны тыдзень падорыць беларускім гледачам незабыўныя кінапрэм'еры, спектаклі, канцэрты і іншыя цудоўныя мерапрыемствы, якія пройдуць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.
Няхай у гэтыя дні наш Мінск стане сапраўднай кінасталіцай Еўропы, цэнтрам сустрэч і творчых кантактаў кінематаграфістаў розных краін. Няхай лёс "Лістапада" будзе доўгі і шчаслівы на радасць яго сябрам і паклоннікам.
Жадаю вам моцнага здароўя, натхнення, поспехаў і святочнага настрою.
Аляксандр Лукашэнка |