Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 кастрычніка 2006 г. № 615
У мэтах упарадкавання і ўдасканалення асобных пытанняў у сферы ацэначнай дзейнасці, забеспячэння правоў і законных інтарэсаў грамадзян і юрыдычных асоб пры правядзенні ацэнкі кошту аб’ектаў грамадзянскіх правоў у Рэспубліцы Беларусь п а с т а н а ў л я ю:
1. Унесці ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 кастрычніка 2006 г. № 615 ”Аб ацэначнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь“ (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 168, 1/7999; 2008 г., № 27, 1/9376) наступныя дапаўненні і змяненні:
1.1. у пункце 1:
дапоўніць падпункт 1.5 словамі ”, а таксама створанымі Беларускай гандлёва-прамысловай палатай арганізацыямі згодна з дадаткам“;
у падпункце 1.8:
пасля абзаца адзінаццатага дапоўніць падпункт абзацам наступнага зместу :
”пераацэнку асноўных сродкаў, не завершаных будаўніцтвам аб’ектаў і неўстаноўленага абсталявання;“;
абзац дванаццаты лічыць абзацам трынаццатым;
дапоўніць пункт падпунктам 1.9 наступнага зместу:
”1.9. дзейнасць судовых экспертаў, звязаная з экспертызай дакладнасці ацэнкі кошту аб’ектаў грамадзянскіх правоў, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб судова-экспертнай дзейнасці з улікам асаблівасцей, прадугледжаных гэтым Указам, тэхнічнымі і іншымі нарматыўнымі прававымі актамі аб ацэнцы кошту аб’ектаў грамадзянскіх правоў.“;
1.2. дапоўніць гэты Указ дадаткам (прыкладаецца);
1.3. у Палажэнні аб ацэнцы кошту аб’ектаў грамадзянскіх правоў у Рэспубліцы Беларусь, зацверджаным гэтым Указам:
частку другую пункта 1 пасля слова ”матэрыялы“ дапоўніць словамі ”, долі ў статутным фондзе юрыдычнай асобы, каштоўныя паперы, маёмасныя правы“;
дапоўніць абзац пяты пункта 2 словамі ”, для якіх гэта арганізацыя з’яўляецца асноўным месцам работы“;
з падпункта 3.5 пункта 3 другі сказ выключыць;
пункт 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
”4. А цэнка кошту аб’ектаў ацэнкі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з тэхнічнымі і іншымі нарматыўнымі прававымі актамі аб ацэнцы кошту аб’ектаў грамадзянскіх правоў, якія з’яўляюцца абавязковымі для прымянення ацэншчыкамі і судовымі экспертамі.“;
у пункце 5:
частку першую дапоўніць словамі ”, аб’ектаў, якія паступяць ім у будучым і якія на дату ацэнкі не лічацца створанымі ў адпаведнасці з заканадаўствам“;
у частцы другой словы ”заканадаўчымі актамі“ замяніць словам ”заканадаўствам“;
пункт 6 пасля слова ”набыцця“ дапоўніць словам ”, будаўніцтва“;
пункт 21 дапоўніць часткай другой наступнага зместу:
”Абавязковая ацэнка можа быць унутранай і (або) незалежнай, калі ў акце заканадаўства, якое ўстанаўлівае абавязковае правядзенне ацэнкі кошту аб’ектаў ацэнкі, прама не прадугледжана, што такая ацэнка павінна быць незалежнай.“;
дадатак да названага Палажэння выкласці ў рэдакцыі (прыкладаецца).
2. Гэты Указ уступае ў сілу з першага чысла месяца, наступнага за месяцам яго афіцыйнага апублікавання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка |