Камандаванню, асабоваму складу, ветэранам органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь
Паважаныя таварышы!
Прыміце мае самыя шчырыя віншаванні з Днём пагранічніка і 90-годдзем пагранічных войскаў.
Ва ўсё часы абарона граніц Айчыны была адной з самых адказных, цяжкіх і ганаровых задач, выконваць якую Радзіма давярала толькі лепшым сваім воінам. Гонар і годнасць, непахісная воля і самаадданая вернасць абавязку, гатоўнасць да самаахвяравання з'яўляюцца вызначальнымі рысамі многіх пакаленняў пагранічнікаў.
Назаўсёды ва ўдзячнай народнай памяці застанецца бяспрыкладны подзвіг абаронцаў свяшчэнных рубяжоў Айчыны, якія праявілі мужнасць і бясстрашнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны. З першых яе дзён, адстойваючы кожную пядзю роднай зямлі, яны заклалі аснову будучай Перамогі.
Сённяшняе пакаленне вартавых беларускай граніцы захоўвае вернасць лепшым баявым традыцыям, праяўляючы высокае баявое майстэрства і грамадзянскую сталасць. Воіны-пагранічнікі добрасумленна выконваюць самыя адказныя задачы па забеспячэнню пагранічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, абароне яе эканамічных інтарэсаў, барацьбе з транснацыянальнай злачыннасцю.
Сваёй паўсядзённай напружанай дзейнасцю органы пагранічнай службы ўносяць дастойны ўклад ва ўмацаванне нацыянальнай бяспекі краіны і адначасова ствараюць неабходныя ўмовы для таго, каб граніца не стала штучным бар'ерам для дзелавога супрацоўніцтва і дружалюбных кантактаў.
Гэтым беларускія пагранічнікі заслужылі асаблівую любоў народа, высокі давер кіраўніцтва краіны, павагу калег за мяжой.
Перакананы, што камандаванне, асабовы склад органаў пагранічнай службы будуць і надалей вырашаць пастаўленыя задачы, праяўляючы пры гэтым пільнасць, вытрымку і высокі прафесіяналізм.
У гэты ўрачысты дзень жадаю ўсім пагранічнікам здароўя, шчасця, новых поспехаў у службе на карысць Рэспублікі Беларусь.
Аляксандр Лукашэнка |