Калектыву ўстановы адукацыі "Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь"
Паважаныя таварышы!
Сардэчна віншую вас з 50-годдзем з дня ўтварэння Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Развіццё юрыдычнай адукацыі ў нашай краіне ў многім звязана менавіта з вашай ВНУ. Многія выпускнікі Акадэміі сёння з'яўляюцца прыкладам высокай грамадзянскасці, глыбокай чалавечнасці, выдатнага прафесіяналізму.
Вы па праву можаце ганарыцца слаўнай гісторыяй роднай ВНУ, яе цудоўнымі традыцыямі, таленавітымі педагогамі - бязмежна адданымі сваёй справе людзьмі. Бо ад іх педагагічнага майстэрства, мудрасці, вытрымкі і цярплівасці залежаць прафесійнае станаўленне, надзейная жыццёвая загартоўка.
Перакананы, што і ў далейшым вы будзеце з гонарам выконваць пастаўленыя перад вамі задачы па падрыхтоўцы ў лепшых традыцыях беларускага народа афіцэраў міліцыі, адданых свайму абавязку. Прысязе і Канстытуцыі.
Шчыра жадаю, каб вам заўсёды былі ўласцівы такія важныя складальнікі асобы супрацоўніка праваахоўных органаў, як самаадданасць, адвага, самаахвярная мужнасць, служэнне Айчыне.
Здароўя, дабра, шчасця, невычэрпнай энергіі і аптымізму вам, вашым родным і блізкім.
Аляксандр Лукашэнка |