Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
У дзяржаўнай сімволіцы нашай краіны ўвасоблены прыхільнасць беларусаў да стваральнай працы і сацыяльнай справядлівасці. Таму сённяшняе свята без сумнення можна аднесці да дат, якія згуртоўваюць нацыю, выказваюць сілу духу і характар народа.
Беларускія герб і сцяг карыстаюцца заслужанай павагай у любым кутку зямнога шара.
З гэтымі зразумелымі і дакладнымі сімваламі суверэнная Беларусь дабіваецца ўражальных поспехаў у эканоміцы, сацыяльнай сферы, навуцы, культуры і спорце.
Нам трэба будзе жыць і працаваць так, каб дзеці і ўнукі маглі ганарыцца дасягнутымі перамогамі і поспехамі, а потым дастойна прадоўжылі агульную справу ўмацавання нашай дзяржавы, прымножыўшы яе славу і магутнасць.
Ад усёй душы жадаю вам шчасця, міру і дабрабыту.
Аляксандр Лукашэнка |