|
У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Транспартная інспекцыя Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь у пунктах пропуску аўтамабільнага кантролю ажыццяўляе наступныя асноўныя функцыі кантролю:
- спагнанне збору (платы) за праезд аўтамабільных транспартных сродкаў транзітам па аўтамабільных дарогах Рэспублікі Беларусь;
- праверка наяўнасці ў аўтаперавозчыка пасведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродка, пасведчання на права кіравання, выканання рэжыму працы і адпачынку, наяўнасці дазволу на аўтамабільную перавозку па тэрыторыі рэспублікі, адпаведнасці фактычных даных транспартнага сродка (марка, тып, рэгістрацыйны нумар і іншае) з данымі тэхнічнага пашпарта, праверка міжнароднай транспартнай накладной ( SMR ) і іншых дакументаў;
- кантроль за наяўнасцю дагавораў абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў пры ўездзе транспартных сродкаў на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і выездзе за яе межы;
- кантроль за наяўнасцю ва ўладальнікаў (карыстальнікаў) цяжкавагавых і (або) буйнагабарытных транспартных сродкаў спецыяльнага дазволу на праезд па аўтамабільных дарогах Рэспублікі Беларусь з называннем маршруту руху; афармленне і выдача спецдазволу;
- кантроль вавагавых і (або) габарытных параметраў цяжкавагавых і (або) буйнагабарытных аўтамабільных транспартных сродкаў;
- кантроль за наяўнасцю міжнароднага сертыфіката тэхнічнага агляду на борце аўтамабільных транспартных сродкаў, што належаць замежным перевозчыкам краін - удзельніц адпаведнага пагаднення;
- выдача (адабранне) дакумента, што пацвярджае ўвоз транспартнага сродка з замежнай рэгістрацыяй на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь праз беларуска-расійскую граніцу;
- складанне пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях і пастаноў аб накладанні адміністрацыйнага спагнання ў межах паўнамоцтваў, прадастаўленых заканадаўствам работнікам Транспартнай інспекцыі.
Цяпер аўтатранспартны кантроль ажыццяўляецца работнікамі Транспартнай інспекцыі кругласутачна ў 34 пунктах пропуску аўтамабільных транспартных сродкаў на Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь.
- На беларуска-расійскай Дзяржаўнай граніцы: «Кастрова», «Юхавічы», «Езярышча», «Лёзна», «Рэдзькі», «Ляды», «Каськова», «Звянчатка», «Смолькі», «Пералёўка», «Селішча».
- На беларуска-ўкраінскай Дзяржаўнай граніцы: «Весялоўка», «Новая Гута», «Камарын», «Аляксандраўка», «Новая Рудня», «Глушкевічы», «Верхні Церабяжоў», «Невель», «Махро», «Макраны», «Олтуш», Тамашоўка.
- На беларуска-польскай Дзяржаўнай граніцы: «Дамачава», «Брэст», «Казловічы», «Бераставіца», «Брузгі».
- На беларуска-літоўскай Дзяржаўнай граніцы: «Прывалка», «Беняконі», «Каменны Лог», «Катлоўка».
- На беларуска-латвійскай Дзяржаўнай граніцы: «Урбаны», «Грыгораўшчына».
Работнікі Транспартнай інспекцыі забяспечылі ў 2007 годзе аўтатранспартны кантроль (пропуск) 3,8 млн. аўтатранспартных сродкаў, якія перасеклі граніцу ў пунктах пропуску, з іх з аплатай збору за праезд – 354 тыс. транспартных сродкаў.
У склад пунктаў пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь філіялаў Транспартнай інспекцыі па абласцях працуюць 14 пастоў вагагабарытнага кантролю. На названых пастах размешчана дваццаць тры вагавымяральныя комплексы.
- На беларуска-расійскай Дзяржаўнай граніцы ў пунктах пропуску «Езярышча», «Лёзна», «Рэдзькі», «Звянчатка», «Селішча» размешчана 8 вагавымяральных комплексаў.
- На беларуска-ўкраінскай Дзяржаўнай граніцы ў пунктах пропуску «Новая Гута», «Новая Рудня», «Макраны» размешчаны 6 вагавымяральных комплексаў.
- На беларуска-польскай Дзяржаўнай граніцы ў пунктах пропуску «Казловічы», «Бераставіца», «Брузгі» размешчаны 6 вагавымяральных комплексаў.
- На беларуска-літоўскай Дзяржаўнай граніцы ў пунктах пропуску «Каменны Лог», «Катлоўка» размешчаны 2 вагавымяральныя комплексы.
- На беларуска-латвійскай Дзяржаўнай граніцы ў пункце пропуску «Грыгораўшчына» размешчаны 1 вагавымяральны комплекс.
|
|

МІНІСТЭРСТВА ТРАНСПАРТУ І КАМУНІКАЦЫЙ
Адрас: 220029 г. Мінск, вул. Чычэрына, 21
Кантакты
ФОРУМ |