Віншаванне праваслаўным хрысціянам Беларусі са святам Вялікадня | ||
| www.president.gov.by | ||
|
Дарагія суайчыннікі! Сардэчна віншую вас са святам Вялікадня. Сёння, як і тысячы гадоў таму, Уваскрэсенне Хрыстова - вечны сімвал перамогі жыцця, дабра і справядлівасці. Асаблівая, ні з чым не параўнальная радасць святога свята перапаўняе мільёны вернікаў усяго праваслаўнага свету, дапамагае далучыцца да каштоўнасцей і ідэалаў хрысціянства, дорыць пачуццё духоўнага адраджэння і абнаўлення. Веснавыя велікодныя дні прыносяць у нашы сем'і любоў і згоду, заклікаюць рабіць карысныя справы, клапаціцца пра родных і блізкіх, быць міласэрнымі да незнаёмых людзей. Няхай святло гэтага вялікага свята ніколі не гасне ў нашых душах, абуджаючы імкненне жыць і працаваць дзеля агульнай карысці, у імя будучыні. Жадаю вам, дарагія суайчыннікі, невычэрпных духоўных сіл, моцнага здароўя, шчасця і поспехаў. Аляксандр Лукашэнка | ||
|