Карта сайтаРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы 
Прэс-служба  Фотаальбом  Прыёмная 
Прэзідэнцкія праграмы і фонды  
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
 АРХІВЫ ПАРТАЛА
Архіў выступлений
Архіў дакументаў
Архіў паведамленнеў прэс-службы
Фотаархіў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў паведамленняў прэс-службы2008Лiпень1-6 лiпеня
border=0 border=0 border=0
border=0 1-6 лiпеня border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
border=0 border=0
02.07.2008
Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе ў гонар Дня Рэспублікі
Дзень Рэспублікі - гэта свята, у якім зліваюцца ў адзінае цэлае святыя паняцці Вызвалення, Перамогі і Незалежнасці, сказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні на ўрачыстым сходзе ў гонар свята.
border=0
05.07.2008
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса з нацыянальным святам
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса з нацыянальным святам – Днём абвяшчэння незалежнасці.
border=0
06.07.2008
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева з днём нараджэння
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева з днём нараджэння.
border=0
03.07.2008
Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды Дня Незалежнасці
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды Дня Незалежнасці.
border=0
04.07.2008
Кіраўнік дзяржавы даручыў неадкладна вывсетліць усе акалічнасці выбуху, што адбыўся ноччу з 3 на 4 ліпеня ў Мінску каля стэлы "Мінск - горад герой"
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь даручыў неадкладна вывсетліць усе акалічнасці выбуху, што адбыўся ноччу з 3 на 4 ліпеня ў Мінску ў час гала-канцэрта каля стэлы "Мінск - горад герой".
border=0
05.07.2008
Стэнаграма адказаў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на пытанні журналістаў 5 ліпеня
Стэнаграма адказаў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на пытанні журналістаў 5 ліпеня
border=0
Стэнаграма адказаў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на пытанні журналістаў 5 ліпеня05.07.2008
Пытанне: Аляксандр Рыгоравіч, калі адбыўся выбух каля стэлы "Мінск - горад-герой", Вы знаходзіліся непадалёку і ўжо літаральна праз некалькі мінут пабывалі на месцы гэтага здарэння, усё бачылі на свае вочы. Хацелася б пачуць Вашу ацэнку: і як кіраўніка дзяржавы - службовай асобы, ну і, вядома, як простага чалавека, сведкі гэтай трагедыі.

А.Р.Лукашэнка: Мне здаецца, што ацэнкі ўжо дадзены. І, перш за ўсё, журналістамі. І я хацеў бы падзякаваць за тую карэктнасць, з якой выступаюць журналісты наконт гэтага. І не толькі нашы журналісты, беларускія, але і расіяне, і прадстаўнікі іншых дзяржаў. І з гэтымі ацэнкамі я абсалютна згодны. Мяне задавальняе, што тыя людзі, калі іх можна назваць людзьмі (арганізатары выбуху), не атрымалі таго, на што яны разлічвалі. Мне цяжка нешта дадаць да таго, што было сказана. Дарэчы, вы і самі ўсё бачылі. Што тут гаварыць? А пра арганізатараў - гніды, і ўсё.

Пытанне: Аляксандр Рыгоравіч, скажыце, калі ласка, чаму ў ноч з 3-га на 4-е чысло Вы, Прэзідэнт краіны, не проста не пакінулі небяспечнае месца, але яшчэ і наперакор папярэджанням Службы бяспекі пайшлі да месца трагедыі?

А.Р.Лукашэнка: Вы ведаеце, калі б я так зрабіў, гэта значыць, паступіў бы, як Вы гаворыце (па правілах), мэта тых, хто гэта зрабіў (арганізаваў выбух), была б дасягнута. Вы ж разумееце, што гэта гнюсная акцыя была разлічана на тое, каб пасеяць паніку. Паўмільёна людзей стаяла кампактна і перад сцэнай, і далей ад яе. І калі б мы пачалі нейкую беганіну там устройваць, як, можа, і разлічвалі яны, - каб эвакуіравалі Прэзідэнта, каб чыноўнікі разбегліся, канцэрт спынілі (хоць многія так і прапаноўвалі зрабіць), - то я не выключаю, што пачалася б паніка. На што і быў разлік. Ну, а паніка - мы па Нямізе ведаем... Бяда, якая здарылася на Нямізе, - гэта былі б проста кветачкі ў параўнанні з тым, што магло здарыцца. Я многа над гэтым думаў і там, і пасля, і я павінен сказаць дзякуй сваім людзям. Бо ні адзін не пахіснуўся, і ніякіх звалак там не было. Вось гэта годнасць нашых людзей. І я ім за гэта ўдзячны!

Пытанне: Аляксандр Рыгоравіч, на Ваш погляд хуліганская акцыя ўчарашняй ноччу была накіравана супраць Вас асабіста?

А.Р.Лукашэнка: Ды не... Вы ведаеце, я не думаю, што гэта было накіравана супраць мяне. Вядома, для іх было б добра, калі б удалося дастаць Прэзідэнта. Але Прэзідэнта абараняюць, ахоўваць. Таму яшчэ больш гнюсна выглядае гэта правакацыя супраць мірных людзей. Я ўсё-такі праз дарогу быў, далей ад гэтай правакацыі. Таму я не думаю, што тут нешта супраць мяне было накіравана, не давядзі Бог. Наўрад ці гэта магчыма. І я думаю, што не толькі мяне, але і ўсіх нас запалохаць вельмі складана і цяжка. Чаму я гавару "нас"? Таму што я быў сярод журналістаў, і яны ўсё маглі бачыць і адсочваць самі. Думаю, што арганізатары выбуху - гнюсныя, баязлівыя людзі. Калі ўжо хочаце ваяваць, давайце лоб у лоб, чаго хавацца? Навошта паскудзіць мірным людзям, якія прыйшлі паслухаць добрую музыку, адсвяткаваць галоўнае нацыянальнае свята?! Але мы з імі на іншай мове будзем размаўляць. Таму што гэту мову яны не разумеюць.

Пытанне: Аляксандр Рыгоравіч, усё-такі драматычныя падзеі засланілі унікальны факт. На святкаванне Дня Незалежнасці ў Мінску сабралася амаль паўмільёна чалавек, і некалькі соцень тысяч беларусаў спявалі гімн краіны - такога раней у нас не было. Як, па-вашаму, аб чым гэта сведчыць?

А.Р.Лукашэнка: Гэта сведчыць аб тым, што, па-першае, гэта свята агульнанароднае, яно прызнана. Гэта сведчыць аб адзінстве ўсіх нас, грамадзян Беларусі, аб адзінстве ўсёй нацыі. І ніякія правакацыі тут нікому не дапамогуць, калі камусьці гэта ўсё не падабаецца. Такіх у нас у краіне нямала, хоць і не вельмі многа - тых, каму не падабаецца гэта свята. І вы іх ведаеце, і многіх - у твар.

Пытанне: Аляксандр Рыгоравіч, мяркуючы па ўсім, некаму вельмі хацелася сапсаваць беларусам свята... Многія апазіцыянеры ўжо адзін за адным стараюцца даказаць сваю невінаватасць у выбуху. Некаторыя сталі гаварыць, што ўлада выкарыстоўвае гэта трагічнае здарэнне, каб, як яны выказваюцца, "закруціць гайкі". Як Вы гэта пракаменціруеце?

А.Р.Лукашэнка: Перш, чым сказаць аб гайках, ну, вядома, не аб тых, якімі былі начынены гэтыя выбуховыя ўстройствы, я хачу сказаць аб цікавай рэчы, парадоксе. Я параўноўваю два крайнія крылы так званай нашай апазіцыі - камуністаў-калякінцаў (таксама ж камуністамі называюць сябе) і партыю БНФ. Раней жа біліся! А цяпер у адным быццам бы лагеры. І глядзіце іх ацэнкі. Што мяне ўразіла - БНФ выказаў шкадаванне, спачуванне, ну і звяртаецца, як звычайна, традыцыйна да ўлады: разабрацца і гэтак далей (што мы сёння і робім, і не толькі сёння, а адразу ж пасля гэтага выпадку). Гэта БНФ. А што заявіў лідэр камуністаў? Я прачытаў: аказваецца, гэта была правакацыя, і не выключаецца, што гэта была правакацыя ўлад (улады быццам бы супраць сябе ўчынілі правакацыю)... Ну гэта ж фашысцкая ідэалогія! З тых часоў, калі Рэйхстаг спалілі для таго, каб расправіцца ў вядомай краіне з камуністамі. Ды толькі розніца ў тым, што я вось гэтых апазіцыйных калякінскіх камуністаў ва ўпор не бачу. Разумееце? Каб яшчэ недзе нешта ўзрываць і спальваць, каб разбірацца з нейкімі там нежаданымі. Але вы паглядзіце, якая фашысцкая ідэалогія ў гэтых людзей! Куды скаціліся гэтыя так званыя ПКБэшнікі?! Я проста ўчора вечарам злавіў сябе на такой думцы.

Што датычыцца "закручвання гаек". Ведаеце, зноў гнюснасць нейкая. А навошта нам сёння нешта закручваць? Што такое адбылося ў краіне, каб "закручваць гайкі"?! Я разумею, на злодзеі і шапка гарыць. І таму пачалі хуценька некаторыя палітыкі гэтымі "перапеўкамі" займацца, спасылаючыся адзін на аднаго, аб нечым гаварыць. Але ў гэтым выпадку гэта хоць пытанне і палітычнае, але разбірацца ўжо мы будзем па закону. Не важна, хто яны (арганізатары выбуху) будуць. Вось у гэтым вы ўжо, напэўна, пераканаліся. Лідэры яны будуць або не лідэры, значныя фігуры для Захаду, для Усходу або для ўнутранага ўжывання - разбірацца будзем па поўнай праграме. Таму гайкі мы будзем закручваць на галовах у тых, хто мае дачыненне да гэтага. У нас для гэтага дастаткова сіл, розуму і вытрымкі. А людзі нашы могуць быць спакойныя. Сёння тут сабралася некалькі дзесяткаў тысяч. І вось Вы сказалі аб святкаванні. Раніцай я спецыяльна запытаў інфармацыю па ўсёй краіне. Гэта быў адзіны выпадак - той, што адбыўся ў Мінску - адзіны негатыўны факт на ўсю рэспубліку. Мільёны людзей, усе дзесяць мільёнаў - ад малога да вялікага - адзначалі гэта свята ва ўсіх кутках краіны. Ніякіх здарэнняў нідзе не было. Гэта сведчыць пра многае.

Пытанне: Аляксандр Рыгоравіч, ёсць інфармацыя, што амерыканцы прапанавалі дапамогу ў сувязі з гэтымі падзеямі?

А.Р.Лукашэнка: Так. І не толькі амерыканцы. Прадстаўнікі расійскіх спецслужбаў ужо працуюць тут, больш як дзесятак чалавек. Яны адразу ж прапанавалі сваю дапамогу. Гэта спецыялісты ўжо з вопытам, якія сутыкаліся з такімі выпадкамі.

Я вельмі ўдзячны не толькі расіянам, але і амерыканцам, гэта зразумела. Удзячны амерыканцам за прапанову дапамагчы, перш за ўсё тэхнічна. І я аддаў распараджэнне сваім спецслужбам, і міністру ўнутраных спраў, і старшыні Камітэта дзяржбяспекі: калі ў нас узнікне складаная сітуацыя, неадкладна выкарыстаць гэту дапамогу. Гэта для нас таксама вельмі важна. Ды і нейкія кантакты будуць наладжаны, вопыт будзе напрацаваны. Іх тэхнічная дапамога, калі нам спатрэбіцца, будзе карысная рэч. Гэта сапраўды так: яны - амерыканцы - прапанавалі нам сваю дапамогу.
Версія для друку
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь