Віншаванне з Днём Канстытуцыі | ||
| www.president.gov.by | ||
|
Дарагія суайчыннікі! Сардэчна віншую вас з Днём Канстытуцыі. Гэта свята мае асаблівае значэнне для нашай суверэннай дзяржавы, для кожнага грамадзяніна. Прыняцце Асноўнага Закона паклала пачатак пазітыўным працэсам станаўлення і ўмацавання інстытутаў дзяржаўнай улады і грамадства, стала неабходнай умовай для дынамічнага развіцця эканамічнага, сацыяльнага і культурнага патэнцыялу Беларусі. Канстытуцыяй гарантаваны грамадзянам фундаментальныя правы і свабоды, закладзена трывалая аснова прагрэсіўнай дэмакратычнай нарматворчасці, вызначана, што менавіта народ з'яўляецца носьбітам суверэнітэту і адзінай крыніцай улады. Сёння мы цвёрда можам сказаць: Канстытуцыя паказала сваю жыццёвую сілу. Рэспубліка Беларусь упэўнена рухаецца наперад, развіваючы эканоміку і сацыяльную сферу, умацоўваючы свае міжнародныя пазіцыі. У краіне павышаюцца аб'ёмы прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці, значна паляпшаецца становішча ў адукацыі, ахове здароўя, жыллёвым будаўніцтве, адраджаюцца гарады і вёскі. Нам трэба яшчэ многае зрабіць для кардынальнага павышэння якасці жыцця людзей і далейшага ўздыму эканомікі. Поспех у вырашэнні гэтых важнейшых задач залежыць ад кожнага з нас, ад нашай працы, дастойнага служэння Айчыне. Наша сіла - у адзінстве народа і ўлады. Жадаю ўсім аптымізму, дабра, дабрабыту, здароўя і шчасця. Аляксандр Лукашэнка 15 сакавіка 2008 года | ||
|