Карта сайтаРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы 
Прэс-служба  Фотаальбом  Прыёмная 
Прэзідэнцкія праграмы і фонды  
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
 АРХІВЫ ПАРТАЛА
Архіў выступлений
Архіў дакументаў
Архіў паведамленнеў прэс-службы
Фотаархіў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў паведамленняў прэс-службы2008Лiпень1-6 лiпеня
border=0 border=0 border=0
border=0 1-6 лiпеня border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
border=0 border=0
02.07.2008
Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе ў гонар Дня Рэспублікі
Дзень Рэспублікі - гэта свята, у якім зліваюцца ў адзінае цэлае святыя паняцці Вызвалення, Перамогі і Незалежнасці, сказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні на ўрачыстым сходзе ў гонар свята.
border=0
05.07.2008
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса з нацыянальным святам
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса з нацыянальным святам – Днём абвяшчэння незалежнасці.
border=0
06.07.2008
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева з днём нараджэння
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева з днём нараджэння.
border=0
03.07.2008
Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды Дня Незалежнасці
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды Дня Незалежнасці.
border=0
04.07.2008
Кіраўнік дзяржавы даручыў неадкладна вывсетліць усе акалічнасці выбуху, што адбыўся ноччу з 3 на 4 ліпеня ў Мінску каля стэлы "Мінск - горад герой"
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь даручыў неадкладна вывсетліць усе акалічнасці выбуху, што адбыўся ноччу з 3 на 4 ліпеня ў Мінску ў час гала-канцэрта каля стэлы "Мінск - горад герой".
border=0
05.07.2008
Стэнаграма адказаў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на пытанні журналістаў 5 ліпеня
Стэнаграма адказаў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на пытанні журналістаў 5 ліпеня
border=0
Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды Дня Незалежнасці03.07.2008

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 3 ліпеня прыняў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды Дня Незалежнасці. Кіраўнік дзяржавы ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску і разам з прысутнымі на цырымоніі ветэранамі, вышэйшымі службовымі асобамі краіны, кіраўнікамі дзяржаўных органаў, прадстаўнікамі прафсаюзных і маладзёжных арганізацый, дыпламатычнага корпуса ўшанаваў мінутай маўчання памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Выступаючы на ваенным парадзе, які прайшоў каля стэлы "Мінск - горад-герой" у азнаменаванне Дня Незалежнасці і 64-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: у новых умовах міжнароднай абстаноўкі сістэма нацыянальнай і, у першую чаргу, ваеннай бяспекі Беларусі будзе пастаянна ўдасканальвацца, гібка рэагуючы на зменлівую сітуацыю.

"Умацаванне Узброеных Сіл, усёй ваеннай арганізацыі дзяржавы заўсёды было і будзе адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. З гэтай мэтай мы будзем паляпшаць арганізацыйную структуру і якасныя параметры тэхнічнага аснашчэння войскаў, удасканальваць сістэму кіравання з максімальным выкарыстаннем новых тэхнічных рашэнняў ", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, беларускі народ вызначае абвостранае пачуццё адказнасці за бяспеку Айчыны. "Гісторыя вучыць і папярэджвае: войны, узброеныя канфлікты не нараджаюцца самі, іх распальваюць тыя, чые амбіцыі бяруць верх на інтарэсамі краін і цэлых кантынентаў", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, чалавецтва сёння сутыкаецца з такімі небяспечнымі выклікамі і пагрозамі, як лакальныя ўзброеныя канфлікты, міжнародны тэрарызм, рэлігійны, нацыянальны і палітычны экстрэмізм, гандаль людзьмі, наркатрафік, голад і недахват энергарэсурсаў.

"Мы становімся сведкамі таго, як з падачы некаторых палітыкаў робяцца спробы не толькі перапісаць гісторыю, але і канчаткова разбурыць створаную пасля вайны сістэму міжнародных адносін. Рэальна абазначылася перспектыва далейшага пашырэння Паўночнаатлантычнага альянсу за кошт асобных краін постсавецкай прасторы. НАТА застаецца самым магутным ваенным блокам, які прэтэндуе на сусветнае панаванне. Яго інфраструктура ўжо ўшчыльную набліжана да Беларусі.

Незваротны характар прымае працэс размяшчэння каля нашых граніц элементаў амерыканскай сістэмы проціракетнай абароны", - канстатаваў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што прэцэдэнт з аднабаковым, у абыход ААН, аб'яўленнем незалежнасці Косава ярка прадэманстраваў існуючыя двайныя стандарты і пагрозу перагляду граніц, перадзелу палітычнай карты Еўропы. "Падтрымка сепаратызму - неразумная і небяспечная палітыка", - перакананы ён.

Прэзідэнт асабліва падкрэсліў: у якасці суверэннай, незалежнай дзяржавы Беларусь прайшла няпросты, але даволі паспяховы шлях станаўлення і развіцця. "Мы змаглі пераадолець палітычны хаос, эканамічны заняпад, разлад у розумах і сэрцах людзей, умацоўваем дзяржаўнасць, энергічна мадэрнізуем эканоміку і фарміруем здаровую грамадзянскую супольнасць. Забяспечваем стабільнасць і парадак у грамадстве, бяспеку нашых грамадзян, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Аб'ектыўна і рэалістычна ацэньваючы сітуацыю, эфектыўна выкарыстоўваючы накоплены вопыт і рэсурсы, мы прыкладзём усе намаганні для наступнага якаснага рыўка наперад у развіцці краіны. Будзем імкнуцца да таго, каб талент і здольнасці кожнага чалавека былі запатрабаваны, каб улада на ўсіх ўзроўнях сумленна служыла інтарэсам народа, была не толькі эфектыўная, але і адказная перад людзьмі".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Дзень Незалежнасці аб'ядноўвае ўсіх беларускіх грамадзян - людзей розных пакаленняў, нацыянальных культур і вераванняў.

Выказаўшы словы ўдзячнасці ветэранам, якія заклалі трывалую аснову для мірных перамог, прадстаўнікам народаў былога Савецкага Саюза, што ўдзельнічалі ў баях за вызваленне Беларусі, а таксама саюзнікам па антыгітлераўскай кааліцыі, Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім беларусам міру, здароўя, дабрабыту.

З нагоды Дня Незалежнасці на адрас Прэзідэнта Беларусі прыйшлі шматлікія віншавальныя пасланні ад кіраўнікоў дзяржаў з блізкага і далёкага замежжа. У прыватнасці, у віншаванні Прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева гаворыцца: "Для нас Беларусь - надзейны партнёр і саюзнік, з якім мы разам пераадольвалі самыя суровыя выпрабаванні. Горыч страт, якія перажыў беларускі народ у гады Вялікай Айчыннай вайны, напаўняе асаблівым сэнсам святкаванне галоўнага дзяржаўнага свята Беларусі ў дзень яе вызвалення ад гітлераўскіх акупантаў. Шматвяковыя вузы брацтва і дружбы, што згуртавалі нашы народы, і сёння з'яўляюцца залогам паспяховага развіцця нашага супрацоўніцтва".

Як чакаецца, вечарам 3 ліпеня Аляксандр Лукашэнка наведае гала-канцэрт, які адбудзецца каля стэлы "Мінск - горад-герой" у рамках акцыі "Мы - беларусы!".

Версія для друку
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь