Карта сайтаРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы 
Прэс-служба  Фотаальбом  Прыёмная 
Прэзідэнцкія праграмы і фонды  
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
 АРХІВЫ ПАРТАЛА
Архіў выступлений
Архіў дакументаў
Архіў паведамленнеў прэс-службы
Фотаархіў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў паведамленняў прэс-службы2008Лiпень1-6 лiпеня
border=0 border=0 border=0
border=0 1-6 лiпеня border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
border=0 border=0
02.07.2008
Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе ў гонар Дня Рэспублікі
Дзень Рэспублікі - гэта свята, у якім зліваюцца ў адзінае цэлае святыя паняцці Вызвалення, Перамогі і Незалежнасці, сказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні на ўрачыстым сходзе ў гонар свята.
border=0
05.07.2008
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса з нацыянальным святам
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса з нацыянальным святам – Днём абвяшчэння незалежнасці.
border=0
06.07.2008
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева з днём нараджэння
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева з днём нараджэння.
border=0
03.07.2008
Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды Дня Незалежнасці
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды Дня Незалежнасці.
border=0
04.07.2008
Кіраўнік дзяржавы даручыў неадкладна вывсетліць усе акалічнасці выбуху, што адбыўся ноччу з 3 на 4 ліпеня ў Мінску каля стэлы "Мінск - горад герой"
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь даручыў неадкладна вывсетліць усе акалічнасці выбуху, што адбыўся ноччу з 3 на 4 ліпеня ў Мінску ў час гала-канцэрта каля стэлы "Мінск - горад герой".
border=0
05.07.2008
Стэнаграма адказаў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на пытанні журналістаў 5 ліпеня
Стэнаграма адказаў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на пытанні журналістаў 5 ліпеня
border=0
Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе ў гонар Дня Рэспублікі02.07.2008

Дзень Рэспублікі - гэта свята, у якім зліваюцца ў адзінае цэлае святыя паняцці Вызвалення, Перамогі і Незалежнасці, сказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня ў сваім выступленні на ўрачыстым сходзе ў гонар свята.

"У жыцці кожнага народа ёсць лёсавызначальныя дні і падзеі, якія выклікаюць найвышэйшы духоўны ўздым і яднанне ўсіх грамадзян. У беларускім календары такой датай стала 3 ліпеня 1944 года", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

У сваім выступленні Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб гераічных падзеях беларускай гісторыі, вялікім укладзе беларусаў у выратаванне Еўропы і ўсяго свету. Кіраўнік дзяржавы назваў катэгарычна недапушчальнай з’явай спробы асобных "заступнікаў народа" перапісаць гісторыю, заявіць аб тым, што фашысты быццам бы неслі народам свабоду. "Людзі, якія абяляюць фашыстаў і іх памагатых, здраджваюць памяці тых, хто загінуў і пакалечаны ў крывавай вайне, хто мужна абараняў родны дом", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб тым уроку гісторыі, калі лідэры дзяржаў-саюзніц у гады Другой сусветнай вайны праявілі мудрасць і празорлівасць, змаглі згуртавацца і даць адпор агульнаму ворагу. Прэзідэнт Беларусі перакананы, што і сёння палітыкі павінны аб’ядноўваць, а не раз’ядноўваць народы. Толькі разам дзяржавы свету могуць утаймаваць міжнародны тэрарызм, вырашыць харчовыя, энергетычныя, экалагічныя і іншыя глабальныя праблемы. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што "не гонка ўзбраення, не падзел на блокі, не пагрозы і ваенныя канфлікты патрэбны сёння сусветнаму супольніцтву, а ўзаемаразуменне і супрацоўніцтва, павага права кожнага народа выбіраць свой шлях развіцця і лад жыцця".

Закранаючы актуальныя пытанні знешняй палітыкі, Прэзідэнт асабліва падкрэсліў, што шантажыраваць Беларусь і душыць яе нейкімі санкцыямі бесперспектыўна. "Гісторыя зрабіла беларускі народ трывалым, загуртаваным і мужным. Пераадоленне цяжкасцей згуртоўвае людзей, яшчэ больш аб’ядноўвае нацыю. Да таго ж мы не застанемся ў ізаляцыі - у нас дастаткова саюзнікаў і сяброў ва ўсім свеце", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ëн падкрэсліў, што Беларусь - міралюбная і адкрытая краіна, якая нікому не пагражае і не стварае праблем ні блізкім, ні далёкім суседзям. Яна абараняе заходні свет ад нелегальнай міграцыі, гандлю людзьмі, незаконнага перамяшчэння наркотыкаў, зброі і радыеактыўных матэрыялаў.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што цяпер пазіцыі Беларусі ў сусветным супольніцтве ўмацоўваюцца. "Нашы ініцыятывы падтрымліваюцца ў ААН, пашыраецца эканамічная прысутнасць у найбольш перспектыўных рэгіёнах планеты", - канстатаваў ён. Беларусь становіцца актыўным суб’ектам на міжнародным інвестыцыйным рынку, беларускія капіталаўкладанні знаходзяць прымяненне ў многіх краінах свету. Развіццё саюзніцкіх адносін з Расіяй атрымлівае добры імпульс у новых умовах. Нягледзячы на пэўныя праблемы ў палітычных адносінах з краінамі Захаду, пашыраецца эканамічнае супрацоўніцтва з Еўрасаюзам. "І мы спадзяёмся, што рэальныя эканамічныя інтарэсы нашых заходніх партнёраў возьмуць верх над палітычнымі спекуляцыямі, якія ўжо ўсім нагналі аскому", - заявіў Аляксандр Лукашэнка, дадаўшы, што для пашырэння партнёрскіх адносін са сваімі суседзямі па агульнаеўрапейскаму дому Беларусь робіць усё, што залежыць ад яе, і першай працягвае руку дружбы і супрацоўніцтва.

Выступаючы, Прэзідэнт асабліва адзначыў тэму маючых адбыцца восенню бягучага года парламенцкіх выбараў. Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, гэтыя выбары будуць пацвярджэннем адкрытасці і дэмакратычнасці палітычнай сістэмы Беларусі.

"Дэмакратыя - гэта не мэта, а метад. Гэта магчымасць рэальнага ўдзелу людзей у кіраванні грамадскімі працэсамі, а па гэтых паказчыках Беларусь не ўступіць ні адной з еўрапейскіх краін", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што любыя стратэгічныя рашэнні ў Беларусі прымаюцца і будуць прымацца з улікам меркавання народа шляхам яго адкрытага волевыяўлення праз рэферэндумы, усебеларускія сходы і выбарчыя кампаніі. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што прынцыпова новым аспектам правядзення маючых адбыцца выбараў у Парламент будзе пашырэнне правоў палітычных партый, як гэтага патрабавалі так званая апазіцыя і Захад. "Хоць гэтыя партыі і не карыстаюцца вялікім аўтарытэтам у нашым грамадстве, мы пайшлі насустрач іх лідэрам і замежным арганізацыям, прыняўшы нядаўна Дэкрэт, які пашырае іх правы, - адзначыў Прэзідэнт. - Наша ўлада працуе па волі і на карысць народа. І гэта дае рэальныя бачныя вынікі".

Гаворачы аб эканамічным развіцці краіны, Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларуская эканоміка становіцца ўсё больш прывабнай для айчынных і замежных інвестараў. У краіне распрацоўваюцца і рэалізуюцца маштабныя агульнадзяржаўныя інвестыцыйныя праекты, якія дапамогуць дабіцца прарыву да новых тэхналогій і высокай якасці жыцця. Цяпер актуальнай з’яўляецца задача павялічыць сярэднюю зарплату ў краіне да $700, а ў перспектыве да $1000.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў выніку правільнай дзяржаўнай палітыкі ў Беларусі захаваны эфектыўны аграпрамысловы комплекс, які не толькі забяспечвае харчовую бяспеку краіны, але і паспяхова асвойвае знешні рынак.

Прэзідэнт выказаў перакананне, што паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі, якое назіраецца ў краіне - неаспрэчны індыкатар паспяховай эканомікі і павышэння ўзроўню жыцця людзей.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што гэты год аб’яўлены ў Беларусі Годам здароўя, і многае робіцца, каб ён даў добрыя вынікі для людзей і дзяржавы. Не толькі ў сталіцы, але і ў абласных і раённых гарадах будуюцца сучасныя спартыўныя аб’екты, даступныя ўсім.

"У нас ёсць праграмы развіцця краіны, рэгіёнаў і канкрэтных прадпрыемстваў. Мы ведаем, што і як рабіць, каб няўхільна паляпшалася жыццё беларускага народа", - падкрэсліў Прэзідэнт.

На заканчэнне Кіраўнік дзяржавы павіншаваў воінаў-пераможцаў за іх подзвіг вызвалення Радзімы, пажадаў беларускаму народу здароўя, дабрабыту і поспехаў. "Моцная і свабодная Беларусь упэўнена ідзе па выбранаму шляху. Мы - беларусы - згуртаваная, энергічная і працавітая нацыя. І пакуль мы адзіныя, нам не страшныя любыя выпрабаванні", - сказаў на заканчэнне Аляксандр Лукашэнка.

Пасля завяршэння святочнага канцэрта майстроў мастацтваў у Палацы Рэспублікі ад імя Прэзідэнта быў дадзены ўрачысты прыём у гонар галоўнага свята нашай дзяржавы.

Версія для друку
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь