Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
Паведамленні прэс-службы 
 Выступленні  Інтэрв'ю  Вiншаваннi 
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяПадзеіВыступленні
border=0 border=0 border=0
border=0 Выступленні border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Вытрымкі з выступлення Прэзідэнта Беларусі А.Р.Лукашэнкі на сустрэчы са студэнтамі БДУ
Зварот да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане
Вытрымкі з выступлення на нараддзе суддзяў судоў Рэспублікі Беларусь
Штогадовае Пасланне Прэзідэнта Беларусі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь
Выступленне Прэзідэнта Беларусі на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі 9 мая
Заява Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь
Стэнаграма выступлення на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Выступленне на ваенным парадзе ў азнаменаванне Дня Незалежнасці і 64-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
border=0 border=0
Выступленне на ваенным парадзе ў азнаменаванне Дня Незалежнасці і 64-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў03.07.2008

 3 ліпеня 2008 г.

Таварышы салдаты, сяржанты і старшыны!

Таварышы прапаршчыкі, афіцэры і генералы!

Дарагія ветэраны, паважаныя грамадзяне і госці Беларусі!

Сёння мы з вамі адзначаем наша галоўнае дзяржаўнае свята - Дзень Незалежнасці. Глыбока сімвалічна, што ў гэты дзень адзначаецца і 64-я гадавіна вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У ходзе буйнейшай стратэгічнай аперацыі Вялікай Айчыннай вайны "Баграціён" беларуская зямля была ачышчана ад прыгнятальнікаў.

Любоў народа да Айчыны была мацнейшая за гітлераўскія полчышчы. Патрыятызм і нянавісць да агрэсара - мацнейшая за танкі і гарматы. У суровую часіну ваеннага ліхалецця ярка пацвердзілася ісціна аб тым, што непераможны народ, які абараняе сваю Радзіму.

Найвышэйшы маральны дух нашых людзей стаў залогам і адным з асноўных фактараў вялікай Перамогі. Ніякія страты, ніякія мукі і нягоды, што выпалі на долю ваеннага пакалення, не змаглі пахіснуць яго мужнасць і стойкасць.

Нізкі паклон вам, дарагія ветэраны! Беларускі народ ведае і будзе заўсёды памятаць, якой неймавернай цаной дасталіся нам мір і свабода. На краі якой незваротнай бездані стаяла тады ўсё чалавецтва. Да якіх жудасных наступстваў маглі прывесці насілле і расавая нецярпімасць, генацыд і здзек над людзьмі.

Успомнім жа сёння ўсіх, хто змагаўся на фронце і ў партызанскіх атрадах. Хто каваў Перамогу ў тыле: на заводах і калгасных палях. Тых, хто паў на полі бітвы, і тых, хто выжыў. Прадстаўнікоў усіх брацкіх народаў вялікага Савецкага Саюза. Аддадзім ім даніну нашай удзячнасці і вечнай любові.

Мы ўдзячныя і саюзнікам па антыгітлераўскай кааліцыці, чые краіны і народы ўнеслі дастойны ўклад у барацьбу з агульным ворагам.

Усё далей у мінулае адыходзіць рэха мінулых бітваў. Ужо сёмае дзесяцігоддзе беларуская зямля не стогне ад разрываў снарадаў і бомб, а неба не зацягвае чорны дым злавесных пажараў.

Але нашы людзі добра засвоілі ўрокі мінулай вайны. Таму не выпадкова беларускі народ вызначае абвостранае пачуццё адказнасці за бяспеку Айчыны.

Гісторыя вучыць і папярэджвае: войны, узброеныя канфлікты не нараджаюцца самі. Іх "распальваюць" тыя, чые амбіцыі бяруць верх над інтарэсамі краін і цэлых кантынентаў.

Сёння чалавецтва сутыкаецца з такімі небяспечнымі выклікамі і пагрозамі, як лакальныя ўзброеныя канфлікты, міжнародны тэрарызм, рэлігійны, нацыянальны і палітычны экстрэмізм, гандаль людзьмі, наркатрафік, голад і недахват энергарэсурсаў.

Мы становімся сведкамі таго, як з падачы некаторых палітыкаў робяцца спробы не толькі перапісаць гісторыю, але і канчаткова разбурыць створаную пасля вайны сістэму міжнародных адносін.

Рэальна абазначылася перспектыва далейшага пашырэння Паўночнаатлантычнага альянсу за кошт асобных краін постсавецкай прасторы. НАТА застаецца самым магутным ваенным блокам, які прэтэндуе на сусветнае панаванне. Яго інфраструктура ўжо ўшчыльную набліжана да граніц Беларусі.

Незваротны характар прымае працэс размяшчэння каля нашых граніц элементаў амерыканскай сістэмы проціракетнай абароны.

Дагавор аб звычайных узброеных сілах у Еўропе фактычна перастаў быць адной з асноў сістэмы бяспекі на кантыненце.

Прэцэдэнт з аднабаковым, у абыход ААН, аб'яўленнем незалежнасці Косава ярка прадэманстраваў існуючыя двайныя стандарты і пагрозу перагляду граніц. Перадзелу палітычнай карты Еўропы. Аднак падтрымка сепаратызму - неразумная і небяспечная палітыка.

У гэтых новых умовах міжнароднай абстаноўкі сістэма нацыянальнай і, у першую чаргу, ваеннай бяспекі Беларусі будзе пастаянна ўдасканальвацца, гібка рэагуючы на зменлівую сітуацыю.

Умацаванне Узброеных Сіл, усёй ваеннай арганізацыі дзяржавы заўсёды было і будзе адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. З гэтай мэтай мы будзем паляпшаць арганізацыйную структуру і якасныя параметры тэхнічнага аснашчэння войскаў. Удасканальваць сістэму кіравання з максімальным выкарыстаннем новых тэхнічных рашэнняў. Нарошчваць эфектыўнасць сістэмы падрыхтоўкі ваенных кадраў.

Дарагія суайчыннікі!

Паважаючы сваё слаўнае мінулае, мы дабіліся таго, што сёння маем трывалы падмурак, на якім можна надзейна будаваць будучыню Радзімы.

У якасці суверэннай, незалежнай дзяржавы Беларусь прайшла няпросты, але даволі паспяховы шлях станаўлення і развіцця. Мы змаглі пераадолець палітычны хаос, эканамічны заняпад, разлад у розумах і сэрцах людзей.

Мы ўмацоўваем дзяржаўнасць, энергічна мадэрнізуем эканоміку, фарміруем здаровую грамадзянскую супольнасць. Забяспечваем стабільнасць і парадак у грамадстве, бяспеку нашых грамадзян.

Аб'ектыўна і рэалістычна ацэньваючы сітуацыю, эфектыўна выкарыстоўваючы накоплены вопыт і рэсурсы, мы прыкладзём усе намаганні для наступнага якаснага рыўка наперад у развіцці краіны.

Мы будзем імкнуцца да таго, каб талент і здольнасці кожнага чалавека былі запатрабаваны. Каб улада на ўсіх яе ўзроўнях сумленна служыла інтарэсам народа, была не толькі эфектыўная, але і адказная перад людзьмі.

Сённяшняе свята аб'ядноўвае людзей розных пакаленняў, нацыянальных культур і вераванняў. Аб'ядноўвае ўсіх беларускіх грамадзян.

Дазвольце мне ад усёй душы павіншаваць вас з гэтай слаўнай датай нашай гісторыі!

Няхай жыве беларускі народ! Народ-пераможца, які адстаяў незалежнасць Айчыны.

Вечная слава героям Вялікай Айчыннай. Тым, хто ў жорсткіх баях з ворагам не шкадаваў сваё жыццё ў барацьбе за свабоду і шчасце будучых пакаленняў.

Словы шчырай удзячнасці ветэранам, якія заклалі трывалую аснову для мірных перамог.

Жадаю усім жыхарам Беларусі моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у ратнай службе і стваральнай працы.

Няхай заўсёды будзе мірным неба над нашай любімай Радзімай!

З Днём Незалежнасці!

За моцную і квітнеючую Беларусь!

Ура! 

Версія для друку
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь