Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса з нацыянальным святам | ||
| www.president.gov.by | ||
|
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса з нацыянальным святам – Днём абвяшчэння незалежнасці. «Беларусь і Венесуэла актыўна ўзаемадзейнічаюць на міждзяржаўным узроўні. Фармат стратэгічнага партнёрства беларуска-венесуэльскіх адносін дапамагае рашуча і паслядоўна адстойваць нацыянальныя інтарэсы і каштоўнасці, процiстаяць палітыцы дыктату ў міжнародных справах, узгадняць сумесныя падыходы да вырашэння глабальных праблем сучаснасці», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт асабліва адзначыў пазітыўную дынаміку ў рэалізацыі двухбаковых праектаў у розных галінах і пацвердзіў імкненне Беларусі да далейшага плённага супрацоўніцтва з Венесуэлай. | ||
|