Віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з Днём Незалежнасці | ||
| www.president.gov.by | ||
|
Дарагія суайчыннікі! Ад усёй душы віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гэта свята непарыўна звязана з адной з найважнейшых падзей айчыннай гісторыі - вызваленнем Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У аснове нашых сённяшніх поспехаў - дух непакоранага народа, які разам з іншымі народамі Савецкага Саюза ўнёс вырашальны ўклад у выратаванне чалавецтва ад карычневай чумы. Мы нікому не аддадзім на ганьбаванне Вялікую Перамогу, здабытую напружаннем непамерных сіл і аплачаную жыццём кожнага трэцяга беларуса. З тых гераічных дзён Беларусь прайшла слаўны шлях працы і стварэння. Мы смаглі стварыць суверэнную дзяржаву са стабільнай эканомікай, якая дынамічна развіваецца, перадавой навукай і багатай культурай, чый высокі аўтарытэт прызнаны ва ўсім свеце. Сучаснае пакаленне беларусаў дастойна прадаўжае традыцыі бессмяротнага подзвігу Вызвалення, бярэ новыя вышыні і гістарычныя рубяжы, упэўнена глядзіць у будучыню. Добрага вам здароўя, дабрабыту, поспехаў у працы ў імя Радзімы. Са святам вас, дарагія суайчыннікі! З Днём Рэспублікі! Аляксандр Лукашэнка | ||
|