Дарагія суайчынніцы!
Прыміце мае самыя шчырыя віншаванні з Днём жанчын.
Гэта цудоўнае свята - прызнанне ў любві і павазе да прыгожай палавіны чалавецтва.
Глыбокае захапленне выклікаюць духоўная дасканаласць, мудрасць і чароўнасць беларускіх жанчын. Прырода надзяліла вас пяшчотнасцю, чуласцю, працавітасцю і аптымізмам.
Жанчыны нашай краіны прымаюць актыўны ўдзел ва ўсіх сферах дзейнасці - у палітыцы, бізнесе, навуцы, культуры. Выказваю вам удзячнасць за стваральную працу на карысць роднай Айчыны.
Але галоўнае - вы забяспечваеце будучыню дзяржавы, даючы жыццё юным грамадзянам Беларусі. Нізкі паклон вам за гэта!
Асаблівая пашана старэйшым у родзе жанчынам - нашым бабулям і маці. Іх апекай і прыкладам жывуць сямейныя традыцыі, сувязь пакаленняў і моц сваяцкіх адносін. Мілыя жанчыны! Дзякуй за тое, што ў нас ёсць вы - любячыя і любімыя.
Няхай мужчынская ўвага, пакланенне і клопат будуць пастаяннымі спадарожнікамі вашага жыцця!
Няхай вас заўсёды акружае велікадушнасць родных і блізкіх людзей.
Добрага здароўя, дабрабыту, міру і згоды, веры ў свае сілы і здзяйснення ўсіх жаданняў.
Будзьце шчаслівыя!
Аляксандр Лукашэнка. |