Аб некаторых мерах па ўдасканаленню дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь
У мэтах удасканалення дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, павышэння эфектыўнасці канстытуцыйнага кантролю і ў адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь:
1. Устанавіць, што Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разам з паўнамоцтвамі, што ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб судовым ладзе і статусе суддзяў:
1.1. ажыццяўляе абавязковы папярэдні кантроль канстытуцыйнасці ўсіх законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь або прынятых Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у парадку, прадугледжаным часткай пятай артыкула 100 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, - да падпісання гэтых законаў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Адпаведнае рашэнне прымаецца Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь у пяцідзённы тэрмін з дня паступлення закона ў Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь;
1.2. па прапанове Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выкладае пазіцыю аб канстытуцыйнасці міжнародных дагавораў - да падпісання Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь нарматыўных прававых актаў аб выказванні згоды Рэспублікі Беларусь на абавязковасць для яе гэтых міжнародных дагавораў.
Рашэнне прымаецца Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь у пяцідзённы тэрмін з дня паступлення прапановы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;
1.3. па даручэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дае афіцыйнае тлумачэнне дэкрэтаў і ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія датычацца канстытуцыйных правоў, свабод і абавязкаў грамадзян;
1.4. па прапанове Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прымае рашэнне аб наяўнасці фактаў сістэматычнага або грубага парушэння мясцовым Саветам дэпутатаў патрабаванняў заканадаўства.
Пры разглядзе такой прапановы Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь правярае звесткі аб фактах сістэматычнага або грубага парушэння мясцовым Саветам дэпутатаў патрабаванняў заканадаўства, даследуе доказы, якія сведчаць аб наяўнасці або аб адсутнасці гэтых фактаў, і дае ім ацэнку.
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь мае права разглядаць толькі факты, названыя Прэзідыумам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у яго прапанове;
1.5. па прапановах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь выкладае сваю пазіцыю аб дакументах, што прымаюцца (выдаюцца) замежнымі дзяржавамі, міжнароднымі арганізацыямі і (або) іх органамі і закранаюць інтарэсы Рэспублікі Беларусь, у частцы адпаведнасці гэтых дакументаў агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права.
Пазіцыя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь выкладаецца ў рашэнні, аформленым пратакольна.
2. Па даручэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь суддзі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь праводзяць праверку канстытуцыйнасці вызначаных Кіраўніком дзяржавы напрамкаў нарматворчай дзейнасці і правапрымяняльнай практыкі судоў, праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў.
3. Разгляд Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь спраў ажыццяўляецца ў адпаведнасці:
з абзацам першым падпункта 1.1 пункта 1 гэтага Дэкрэта адносна законаў аб унясенні змяненняў і (або) дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь - з выкарыстаннем вуснай формы канстытуцыйнага судаводства;
з абзацам першым падпункта 1.1 пункта 1 гэтага Дэкрэта адносна іншых законаў, а таксама ў адпаведнасці з падпунктамі 1.2 - 1.5 пункта 1 гэтага Дэкрэта - з выкарыстаннем пісьмовай формы канстытуцыйнага судаводства.
4. Афіцыйнае тлумачэнне дэкрэта або ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дадзенае Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь, з'яўляецца абавязковым для дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, службовых асоб і грамадзян.
5. Праверка Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь канстытуцыйнасці законаў у выпадках, прадугледжаных гэтым Дэкрэтам, не перашкаджае праверцы канстытуцыйнасці гэтых законаў у парадку далейшага кантролю пасля ўступлення іх у сілу.
6. Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь забяспечыць своечасовае накіраванне ў Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь законаў, што прадстаўляюцца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь на подпіс.
7. Гэты Дэкрэт уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання, з'яўляецца часовым і згодна з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прадстаўляецца па разгляд Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка
|