Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Ражджаством Хрыстовым.
Гэта вялікае свята збліжае ўсіх нас, раскрывае сэрцы насустрач дабру і міласэрнасці. Дапамагае яшчэ лепш усвядоміць вечнае значэнне самых галоўных жыццёвых каштоўнасцей - моцнай, дружнай сям’і, надзейнага дамашняга ачага, міру і згоды на роднай зямлі. Напаўняе душу жаданнем дапамагаць людзям, дзяліцца з імі цеплынёй і любоўю.
У калядныя дні мы аддаём даніну павагі Беларускай Праваслаўнай Царкве, чыя дзейнасць на працягу стагоддзяў служыць высакародным мэтам - яднанню, умацаванню даверу і ўзаемаразумення ў грамадстве.
Няхай Ражджаство Хрыстова прынясе дабрабыт і ўтульнасць у вашы дамы, натхніць на добрыя пачынанні і справы.
Жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў, шчасця і цудоўнага настрою.
Аляксандр Лукашэнка |