У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 лютага 2006 г. № 215 «Аб інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2006 годзе» ў пералік важнейшых інвестыцыйных праектаў, прадугледжаных да рэалізацыі ў 2006 годзе, увключаны два інвестыцыйныя праекты Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання: «Арганізацыя вытворчасці лакіравання і літаграфіі бляхі на РУВП «Бярозатара» з аб’ёмам крэдытных рэсурсаў 10 млн. рублёў і «Мадэрнізацыя тэхналагічнага абсталявання хлебазавода № 4 РУВПХП «Гомельхлебпрам» з аб’ёмам інвестыцый 3,3 млн. рублёў, у тым ліку 2,7 млн. рублёў - крэдыт банка і 0,6 млн. рублёў – уласныя сродкі арганізацыі.
Інвестыцыйны праект «Вытворчасць лакіравання і літаграфіі бляхі на РУВП «Бярозатара»
На 1 студзеня 2007 г. на аплату абсталявання і агульнабудаўнічыя работы з рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, прадуктаў харчавання і аграрнай навукі выдзелена 10973 млн. рублей, атрыманы крэдыт ААТ «Белаграпрамбанк» у суме 5530 млн. рублёў.
Інвестыцыйны праект «Мадэрнізацыя тэхналагічнага абсталявання хлебазавода № 4 РУВПХП «Гомельхлебпрам»
Па стану на 1 студзеня 2007 г. асвоена 3300 млн. рублёў, у тым ліку 600 млн. рублёў – уласныя сродкі арганізацыі і 2700 млн. рублёў - крэдытныя рэсурсы банка.
Рэалізацыя Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на 2006 год
На фінансаванне Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы 2006 года, зацверджанай Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2006 г. № 588 і ад 19 мая 2006 г. № 332, з рэспубліканскага бюджэту прадугледжана накіраваць 69784,4 млн. рублёў. За 2006 год выдзелена 69574,6 млн. рублёў (у тым ліку 1299,3 млн. рублёў сродкаў зарэгістравана да аплаты), або 99,7 % да плана.
Па Дзяржаўнай праграме «Захаванне і выкарыстанне меліярацыйных зямель на 2006-2010 гады» ў 2006 годзе на выкананне мерапрыемстваў па рэканструкцыі і аднаўленню меліярацыйных сістэм прадугледжана выдзеліць 38000 млн. рублёў. За 2006 год з рэспубліканскага бюджэту выдзелена 37913 млн. рублёў,або 99,8 % да плана. Уведзена ў эксплуатацыю 88 аб’ектаў меліярацыі, 14,132 тыс. га асушаных зямель пры даведзеным плане, адпаведна, 76 і 14 тыс. га.
Па Рэспубліканскай праграме «Інжынерныя водагаспадарчыя мерапрыемствы па абароне населеных месц і сельскагаспадарчых угоддзяў ад паводкаў у найбольш паводканебяспечных раёнах Палесся на 2005-2010 гады» ў 2006 годзе прадугледжана выдзеліць 10000 млн. рублёў. За 2006 год з рэспубліканскага бюджэту выдзелена 9720,4 млн. рублёў, або 98,8 % да плана. Уведзена ў эксплуатацыю 5 аб’ектаў, 2 помпавыя станцыі, 35,6 км дамб, 86,7 км каналаў пры плане ўводу 3 аб’ектаў, 60,06 км дамб, 36 км каналаў.
Падпраграма «Дзіцячае харчванне» Прэзідэнцкай праграмы «Дзеці Беларусі» на 2006-2010 гады зацверждана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 2006 г. № 318. У 2006 годзе ў адпведнасці з падпраграмай прадугледжана ўсяго 20060,4 млн. рублёў, у тым ліку 1393,4 млн. рублёў з рэспубліканскага бюджэту і 18667 млн. рублёў з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. За 2006 год прафінансавана 23039,6 млн. рублёў або 114,9 % да плана, у тым ліку з рэспубліканскага бюджэту выдзелена 1393,4 млн. рублёў, або 100 % да плана, з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выдзелена 18384,8 млн. рублёў або 98,5 % ад плана, выдзелена сродкаў мясцовага бюджэту 476,8 млн. рублёў, атрымана крэдытаў банка 1313,1 млн. рублёў, выкарыстана ўласных сродкаў 1371,5 млн. рублёў.
Па іншых важнейшых будоўлях і аб’ектах план фінансавання на 2006 год складае 20391 млн. рублёў. З рэспубліканскага бюджэту выдзелена 100 % сродкаў ад гадавога плана фінансавання.
Асабліва важныя аб’екты, якія знаходзяцца на кантролі ў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
• Пашырэнне УП “Віцебская біяфабрыка” • Рэканструкцыя РУВП «Бярозатара» 1.Будаўніцтва цэха лакіравання і літаграфіі бляхі. 2. Цэх упакоўкі з ламініраванай і фальгаміраванай паперы для харчовых прадуктаў. • РСУП «СГЦ «Задняпроўскі» Аршанскага раёна Будаўніцтва свінагадоўчай племянной фермы на 250 асноўных свінаматак. • ААТ «Птушкафабрыка імя Н.М. Крупскай». 1. Будаўніцтва малочна-таварнай фермы ў в. Селішча. 2. Будаўніцтва зернесушыльнага комплексу.
|