Вынікі інвестыцыйнай дзейнасці за студзень - снежань 2006 года
У адпаведнасці з Галіновай інвестыцыйнай праграмай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання на 2006 год (па арганізацыях рэспубліканскай формы ўласнасці) планавалася прыцягненне інвестыцый у асноўны капітал у суме 563872 млн. рублёў.
Прадпрыемствамі і арганізацыямі Мінсельгасхарча за кошт усіх крыніц фінансавання па аб’ектах вытворчага і невытворчага прызначэння за студзень-снежань 2006 года ўведзена асноўных фондаў агульным коштам 574446 млн. рублёў, выканана будаўніча-мантажных работ на суму 245305 млн. рублёў, выкарыстана інвестыцый у асноўны капітал - 670511 млн. рублёў, у тым ліку па абласцях: Брэсцкая - 119194 млн. рублёў, Віцебская - 96873 млн. рублёў, Гомельская - 105934 млн. рублёў, Гродзенская - 136875 млн. рублёў, Мінская - 146565 млн. рублёў, г.Мінск - 7482 млн. рублёў, Магілёўская - 57588 млн. рублёў. Гадавое заданне па прыцягненню інвестыцый выканана на 118,9 працэнта.
Тэмп росту да адпаведнага перыяду мінулага года склаў 134,7 працэнта.
Капітальныя ўкладанні па аб’ектах вытворчага і невытворчага прызначэння характарызуюцца наступнымі паказчыкамі па крыніцах фінансавання:
|
Інвестыцыі ў асноўны капітал, млн.рублёў |
Выкарыстана з пачатку года |
у тым ліку за кошт сродкаў |
рэспубліканскага бюджэту |
мясцовых бюджэтаў |
уласных сродкаў |
крэдыты банкаў і пазыковыя сродкі |
іншыя крыніцы, лізінг |
замежных інвестараў |
у тым ліку крэдыты |
|
Усяго па Мінсельгасхарчу |
670511 |
180408 |
24083 |
243295 |
179853 |
42872 |
|
| | |