Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Навука  Ахова здароўя  Адукацыя 
Гісторыя і Культура 
Фізкультура і спорт  Чарнобыль 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьЭканомікаЛясная гаспадарка
border=0 border=0 border=0
border=0 Лясная гаспадарка border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Лясы Беларусі
Узроставы і прыродны склад лясоў
Ахова лясоў
Экспарт драўніны
Паляванне
border=0 border=0
Экспарт драўніны

Развіццё экспарту лесапрадукцыі і паслуг прадпрыемствамі і ўстановамі галіны мае ўстойлівую дынаміку росту. Так, калі ў 2000 годзе ён дасягнуў 28,3 млн. дол. ЗША, то ў 2006 годзе – 89,6 млн. дол. ЗША і павялічыўся ў 3,1 раза. Тэмп росту экспарту адносна 2005 г. склаў 111,8%. У тым ліку экспарт паслуг склаў 0,7 млн. дол. ЗША або 175% да ўзроўню 2005 года. Аб’ём імпарту тавараў і паслуг склаў 2,9 млн. дол. ЗША. Дадатнае  знешнегандлёвае сальда склала 86,7 млн. дол. ЗША.

У структуры экспарту прадпрыемстваў галіны ў 2006 годзе найбольшую ўдзельную вагу займалі балансавая драўніна і пілапрадукцыя.

Экспарт лесапрадукцыі і паслуг у 2006 годзе падведамаснымі прадпрыемствамі  Мінлясгаса ажыццяўляўся ў 25 краін свету, з іх 13,6% прыпадае на краіны СНД (у асноўным у Расію – 13,5%) і 86,4 % краіны далёкага замежжа (з іх на Польшчу прыпадае – 29%, Латвію – 18,8%, Германію – 10,6%) ад аб’ёму экспарту па Мінлясгасу.

Асноўнымі нарматыўнымі прававымі актамі, што рэгулююць экспарт лесапрадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь, з’яўляюцца: пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 1998 г. № 1846 «Аб некаторых мерах па ўпарадкаванню экспарту лесаматэрыялаў», пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня 2004 г. № 714 «Аб мерах па развіццю біржавога гандлю на таварных біржах»; пастанова Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь ад 2 лютага 2005 г. № 5/4 «Аб зацвярджэнні інструкцыі аб парадку ажыццяўлення паставак лесаматэрыялаў на экспарт»; Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 верасня 2006 г. № 577 «Аб некаторых пытаннях дзейнасці адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуская універсальная таварная біржа»; Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 2006 г. № 717 «Аб стаўках вывазных мытных пошлін на лесаматэрыялы і прадукцыю, што вырабляецца з іх».

 

 



МІНІСТЭРСТВА ЛЯСНОЙ ГАСПАДАРКІ

Нацыянальны парк "Нарачанскі"
Расліны Беларусі
Гідраметцэнтр



Мінлясгас:
"адно акно"

© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь