|
Ахова лясоў ад пажараў
Ахова лесу ад пажару – адна з важнейшых задач, што стаяць перад лясной гаспадаркай рэспублікі. Для арганізацыі прадухілення, знаходжання і ліквідацыі лясных пажараў у сістэме Мінлясгаса створана служба дзяржаўнай лясной аховы агульнай колькасцю 17,5 тыс. чал.
Для тушэння пажараў у дзяржаўных лесагаспадарчых установах створана 244 пажарна-хімічныя станцыі, аснашчаныя неабходнымі сродкамі пажаратушэнняя і транспартам. Сёння ў галіне ёсць 470 пажарных аўтамашын, 752 мотапомпы, 565 пажарных вежаў, 3 478 радыёстанцый (з іх 1 002 – стацыянарныя, 1 341 – мабільная, і 1 135 – пераносных радыёстанцый), што забяспечвае аператыўную сувязь у службе аховы лесу. Акрамя таго, узмацняецца наземнае патруляванне лясоў. Усе майстры лесу і памочнікі ляснічых забяспечаны службовымі матацыкламі.
У мэтах змяншэння гарэння лясоў у сістэме Міністэрства лясной гаспадаркі штогод ажыццяўляецца комплекс прафілактычных і аператыўных мерапрыемстваў.
Упарадкавана 4 507 месц адпачынку, 350 стаянак для аўтамабіляў, 2 255 месц для раскладання вогнішчаў, 7165 шлагбаумаў, амаль 12 тыс. плакатаў на прыродаахоўную тэматыку.
Для добраўпарадкавання лясоў у бягучым годзе будзе ўстаноўлена 547 месц адпачынку, 6608 шлагбаумаў, амаль 10881 плакат на прыродаахоўную тэматыку.
Ахова лесу ад шкоднікаў і хвароб
У выніку прынятых мер агульная плошча ачагоў шкоднікаў і хвароб лесу ў 2006 году зменшылася на 4 тыс.га і склала 172,6 тыс.га.
Гібель лясоў у параўнанні з 2005 годам знізілася ў два разы да 4822 га і з’яўляецца самай нізкай за апошняе дзесяцігоддзе. Ад уздзеяння неспрыяльных умоў надвор’я гібель лясоў скарацілася ў 4 разы супраць 2005 г. і склала 2127 га.
У 2006 годзе для аховы сасновых лясоў ад масавага пашкоджвання рыжым сасновым пільшчыкам праведзены авіяцыйныя апрацоўкі ачагоў на плошчы 257 га ў Клічаўскім лясгасе, эфектыўнасць якіх 93,2 %.
Наземныя хімічныя меры барацьбы, уключаючы прафілактычныя апрацоўкі гадавальнікаў ажыццёўлена на плошчы 433 га, ахова лясоў ад шкоднікаў і хвароб біялагічным метадам – 20,6 тыс.га.
Ачагі найбольш небяспечных насякомых хвойных і ліставых парод не перасягаюць эканамічнага парога шкоднасці і не патрабуюць мер барацьбы, таму авіяциыйныя апрацоўкі ляскоў у 2007 годзе не плануюцца.
Плошча яловых лясоў, якія страцілі біялагічную ўстойліваць, дзе неабходна правядзенне суцэльных санітарных высяканняў, знізілася ў 10 разоў да ўзроўню 2005 года і склала 652,5 га з запасам драўніны 177 тыс. м куб.
У 2007 годзе будуць ажыццяўляцца лесапаталагічны маніторынг на ўсіх лясных землях, у тым ліку з прымяненнем ферамонаў, распрацаваных беларускімі вучонымі, правядзенне комплексу прафілактычных мерапрыемстваў у насаджэннях і лясных гадавальніках на плошчы больш за 20 тыс. га, наземныя ахоўныя апрацоўкі ўзнікшых агачоў насякомых і інфекцыйных хвароб. |