|
Палац гульнявых відаў спорту «Вікторыя»
Будаўніцтва універсальнага спартыўнага комплексу для гульнявых відаў спорту «Вікторыя» ў горадзе Брэсце было пачата па даручэнню Кіраўніка беларускай дзяржавы ў 2003 годзе і ажыццяўлялася за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў.
Першая чарга - блок «Б» - коштам 3,9 млрд. руб. уведзена 5 жніўня 2004 года.
Фактычны ўвод аб'екта - другой чаргі, блока «А» коштам 25,8 млрд. рублёў забяспечаны датэрмінова - 30 сакавіка 2006 года.
Агульны кошт будаўніцтва універсальнага спартыўнага комплексу «Вікторыя» склаў – 29,7 млрд. рублёў.
Генпраекціроўшчык - ААТ «Брэстпраект.
Заказчык - КУП «БрэстаблУКБ».
Будаўніцтва ажыццяўляў будтрэст № 8 г.Брэста.
З мэтай стварэння ўмоў для развіцця гульнявых відаў спорту, падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву з 16.01.2006 года створаны Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па гульнявых відах спорту.
ЦАР мае ў сваім складзе:
асноўную гульнявую залу (36м х 54м, вышыня 13-20м), трыбуны на 3740 пасадачных месц; трэніровачную залу (27м х 42м, вышыня 8м), балкон на 48 пасадачных месц (агульная ўмяшчальнасць 300 чал.); трэнажорную залу (агульная плошча 180 кв.м.) 7 камандных раздзявалак і дзве для трэніровак і заняткаў у трэнажорнай зале; блок з трох саун у комплексе з медыцынскімі памяшканнямі; гаспадарчыя і адміністрацыйныя памяшканні; каментатарская і VIP-ложа. Канструкцыя і абсталяванне спарткомплексу даюць магчымасць праводзіць у ім міжнародныя спаборніцтвы, чэмпіянаты і першынствы Рэспублікі Беларусь па гульнявых відах спорту.
Параметры акустыкі галоўнай арэны забяспечваюць правядзенне культурна-відовішчных, выставачных і прэзентацыйных мерапрыемстваў.
У Брэсцкім абласным ЦАР «Вікторыя» адкрыта 3 аддзяленні: баскетбол, валейбол, гандбол, у якіх займаюцца 758 навучэнцаў.
На аддзяленнях укамплектавана 42 групы пачатковай падрыхтоўкі, 14 навучальна-трэніровачных груп, 3 групы спартыўнага ўдасканалення.
Навучальна-трэніровачны працэс забяспечвае 21 спецыяліст фізічнай культуры і спорту і ажыццяўляецца ў дзвюх гульнявых і трэнажорнай залах.
У спартыўных залах праводзяць навучальна-трэніровачныя заняткі, зборы, спаборніцтвы, чэмпіянаты, першынствы нацыянальныя зборныя па гандболу, валейболу, баскетболу, каманды-прафесіяналы.
Акрамя гэтага, прадастаўляецца магчымасць для заняткаў па гульнявых відах спорту фізкультурна-аздараўленчым групам.
На базе «Вікторыі» праводзяцца абласныя і гарадскія мерапрыемствы.
Брэсцкі абласны ЦАР «Вікторыя» ажыццяўляе пазабюджэтную дзейнасць і аказывае платныя паслугі насельніцтву (наведванне сауны, трэнажорнай і спартыўных залаў). |