Удасканаленне заканадаўства, накіраванага на ўзмацненне адказнасці бацькоў за выхаванне сваіх дзяцей
На працягу ўсяго 2006 года вялася актыўная работа па ўдасканаленню заканадаўства, накіраванага на ўзмацненне адказнасці бацькоў за выхаванне сваіх дзяцей.
24 лістапада 2006 года прыняты Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем'ях», адказнае за падрыхтоўку якога было Міністэрства юстыцыі. Гэты акт павінен забяспечыць рэгуляванне ўсіх аспектаў гэтай сферы адносін – ад адабрання дзіцяці з няўдалай сям'і, уладкавання яго на дзяржаўнае забеспячэнне, да мер уздзеяння на бацькоў у мэтах іх рэсацыялізацыі і забеспячэння кампенсавання імі сродкаў на ўтрыманне дзяцей.
Дзіця будзе адбірацца з няўдалай сям'і, бацькі, каб, не ухіліліся ад выканання абавязкаў па кампенсаванню сродкаў, будуць брацца на ўлік у органах унутраных спраў. Калі бацькі не працуюць, яны будуць працаўладкоўвацца ў мэтах забеспячэння выканання сваіх абавязкаў па ўтрыманню і выхаванню дзяцей. Падбор арганізацыі для працаўладкавання ўскладзены на органы дзяржаўнай службы занятасці.
Кантроль за яўкай бацькоў для працаўладкавання будуць ажыццяўляць наймальнікі, органы ўнутраных спраў, органы дзяржаўнай службы занятасці.
За ўхіленне ад яўкі для працаўладкавання прадугледжана крымінальная адказнасць.
Цяпер Урадам завяршаецца работа па прыняццю мер па прывядзенню заканадаўства ў адпаведнасць з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2007 года № 18 «Аб дадатоквых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем'ях».
У рамках гэтай работы распрацаваны праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўнай абароны дзяцей у няўдалых сем'ях», якім увнесены змяненні ў чатырнаццаць законаў Рэспублікі Беларусь.
Акрамя таго, унесены змяненні і дапаўненні ў сем пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У мэтах рэалізацыі Дэкрэта спатрэбілася распрацоўка шэрагу нарматыўных прававых актаў Урада Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці,
парадку прызнання дзяцей маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне;
парадку прадастаўлення дзецям, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне, статусу дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, і страты гэтага статусу, а таксама парадак вяртання такіх дзяцей бацькам;
парадку працаўладкавання асоб, абавязаных пакрываць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні;
парадку замацавання часова свабодных жылых памяшканняў асоб, абавязаных пакрываць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, за гэтымі дзецьмі;
правіилы прастаўлення ў дакументах, што зацвярджаюць асобу асоб, абавязаных пакрываць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, адзнакі аб наяўнасці названага абавязку;
пазмеру базавай стаўкі платы за паднаём жылых памяшканняў, што здаюцца па дагаворах паднаёму, асоб, абавязаных пакрываць расходы, затрачаныя дзяржвай за ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні;
парадку і ўмоў пералічэння сум, атрыманых ад здачы жылых памяшканняў асоб, абавязаных пакрываць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, на пагашэнне названых расходаў.
У адпаведнасці з нормамі Дэкрэта ў рэспубліцы ствараецца банк даных аб асобах, абавязаных па рашэнню суда пакрываць расходы па ўтрыманню дзяцей.
Стварэнне такога банка дасць магчымасць:
- узмацніць кантроль за станам выканання судовых пастаноў аб спагнанні расходаў на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні;
- забяспечыць своечасовасць збору і актуалізацыі даных як аб абавязаных асобах (месцы жыхарства, месцы работы, звестак аб заработку і іншых даходах даўжніка, аб накладанні арышту на маёмасць абавязанай асобы), так і аб дзецях (установах, у якіх яны знаходзяцца, сума расходаў на іх утрыманне);
- назапашваць інфармацыю аб невыкананні або няпоўным выкананні штомесячных абавязацельстваў па пакрыццю расходаў па ўтрыманню дзяцей, што дасць магчымасць своечасова вырашаць пытанне аб прыцягненні такіх асоб да адказнасці ў адпаведнасці з артыкулам 174 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
|