Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Навука  Ахова здароўя  Адукацыя 
Гісторыя і Культура 
Фізкультура і спорт  Чарнобыль 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьПраваАб прававой дапамозе
border=0 border=0 border=0
border=0 Аб прававой дапамозе border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Прававая асвета грамадзян
Параўнальны аналіз работы натарыятаў
Міжнародная прававая дапамога
Работа судоў Рэспублікі Беларусь
Рэспубліканскі працоўны арбітраж
Крыміналістыка і судовая экспертыза
Юрыдычная экспертыза
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Узмацненне адказнасці бацькоў за выхаванне сваіх дзяцей
Рыэлтэрская дзейнасць у рэспубліцы
Заяўны прынцып "адно акно"
border=0 border=0
Заяўны прынцып "адно акно"

Работа Міністэрства юстыцыі па каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў на основе заяўнага прынцыпу «адно акно»

Міністэрства юстыцыі ў рабоце па каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў на аснове заяўнага прынцыпу «адно акно», акрамя непасрэдна дзяржаўнага органа, які ажыццяўляе некаторыя адміністрацыйныя працэдуры, выступае ў якасці дзяржаўнага органа, які акумуліруе інфармацыю дзяржаўных органаў, аналізуе і прадстаўляе яе ў абагульненым выглядзе ва Урад Рэспублікі Беларусь.

На сённяшні дзень размова ўжо ідзе не аб укараненні заяўнага прынцыпу “адно акно” ў работу дзяржаўных органаў, а аб далейшым удасканаленні і паляпшэнні гэтай работы, увядзенні новых форм і метадаў.

Важнейшымі нарматыўнымі прававымі актамі ў гэтай сферы з’яўляюцца Указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 верасня 2005 г. № 432 «Аб некаторых пытаннях па ўдасканаленню арганізацыі работы з грамадзянамі ў дзяржаўных органах, іншых дзяржаўных арганізацыях» і ад 16 сакавіка 2006 г. № 152 «Аб зацвярджэнні пераліку адміністрацыйных працэдур, якія выконваюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, па зваротах грамадзян за выдачай даведак або іншых дакументаў».

З мэтай далейшага спрачшэння работы з грамадзянамі ажыццёўлены перагляд дзеючых нарматыўных прававых актаў, прынятых как у рамках рэалізацыі Указаў № 432 і № 152 (напрыклад, прыняцце шэрага пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, накіраваных на адмену або зніжэнне памеру платы па асобных адміністрацыйных працэдурах), якія так і не трапляюць пад дзеянне гэтых указаў, але рэгламентуюць праваадносіны з удзелам грамадзян.

Міністэрствам юстыцыі па ўзгадненню з зацікаўленымі падрыхтаваны праект пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Об дэлегаванні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь на прыяцце нарматыўных прававых актаў, што вызначаюць тыповыя формы даведак, якія выдаюцца грамадзянам” з мэтай прадастаўлення аобным дзяржаўным органам паўнамоцтваў на прыняцце ведамасных нарматыўных прававых актаў, што рэгламентуюць формы дакументаў, што выдаюцца (прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 верасня 2006 г. № 1251).

Работа па ўдасканаленню парадку арганізацыі работы з грамадзянамі ў дзяржаўных органах яшчэ зусім не завершана. Перш за ўсё, для ўстанаўлення адзіных стандартаў для грамадзян пры іх звароце з рознымі заявамі, скаргамі, прапановамі неабходна распрацоўка адзінага закона агульнага рэгулявання, які стаў бы своеасаблівым «кодэксам» рэалізацыі права грамадзян на зварот, і ў якім былі б вызначаны агульныя падыходы пры разглядзе розных зваротаў. Работа ў гэтым напрамку зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі ўжо праводзіцца. У 2006 годзе распрацавана канцэпцыя Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах адміністацыйных працэдур». У Плане падрыхтоўкі законапраектаў на 2007 год прадугледжана падрыхтоўка праекта названага закона.

На ўдасканаленне работы з грамадзянамі накіраваны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 чэрвеня 2006 года № 385 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленню работы органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану», што ўступіў у сілу 19 чэрвеня 2006 года і прыняты ў мэтах узмацнення законнасці ў дзейнасці органаў, які рэгіструюць акты грамадзянскага стану, абароны правоў і свабод грамадзян.

У снежні 2006 года па даручэнню Урада Рэспублікі Беларусь Міністэрствам юстыцыі па ўзгадненню з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі распрацаваны і накіраваны ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь праект Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 верасня 2005 г. № 432». Асноўная мэта распрацоўкі праекта - урэгуляванне праблемных пытанняў, якія ўзніклі ў ходзе рэалізацыі норм Указа № 432 і наступнага яго прымянення на практыцы. У прыватнасці, у рамках праекта прапануецца вырашыць наступныя пытанні:

дакладнае азначэнне паняцця «дакументы, якія змяшчаюць пацвярджэнне фактаў, што маюць юрыдычнае значэнне»;
азначэнне паняцця «пытанні мясцовага значэння»;

замацаваць права грамадзян самастойна прадастаўляць звесткі і (або) дакументы, абавязак па выпатрабаванню якіх ускладзены, зыходзячы з тэксту Указа № 432, толькі на дзяржаўныя органы, якія разглядаюць заявы;

парадак прадастаўлення інфармацыі, што адносіцца да тайны, якая ахоўваецца законам;

пытанні каардынацыі работы дзяржаўных органаў у выпадку, калі ў разглядзе запыту ўдзельнічаюць некалькі дзяржаўных органаў;

суадносіны палажэнняў Указа № 432 з нормамі міжнародных дагавораў і Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян».

У студзені 2007 года Міністэрствам юстыцыі ў мэтах выканання даручэнняў Урада Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам распрацаваны наступныя праекты актаў заканадаўства:

Праект Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 2006 г . № 152». Праект падрыхтаваны з мэтай урэгулявання праблемных пытаняў, што ўзнікаюць у ходзе рэалізацыі Указа № 152 з улікам гадавой практыкі яго прымянення, а таксама прывядзення асобных палажэнняў Указа № 152 у адпаведнасць з заканадаўчымі актамі, якія ўступілі ў сілу пасля яго прыняцця.

Далейшыя напрамкі дэбюракратызацыі вызначаны ў Дырэктыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006г. № 2 «Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату» (далей – Дырэктыва), якая накіравана на далейшае ўдасканаленне арганізацыі работы дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый з грамадзянамі, а таксама на скарачэнне дакументаабароту паміж дзяржаўнымі органамі рознага ўзроўню. Гэта Дырэктыва па сваёй сутнасці з’яўляецца палітыка-юрыдычным дакументам, які пакладзены ў аснову далейшага развіцця заканадаўства ў гэтай сферы і доўгатэрміновай праграмай борацьбы з бюракратычнымі праявамі ў дзяржаве і грамадстве.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 лютага 2007 г . № 188 «А плане мерапрыемстваў па рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г . № 2 «Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату» зацверджаны план, якія прадугледжвае мерапрыемствы, што забяспечваюць рэалізацыю палажэнняў Дырэктывы, і накіраваны на далейшае ўдасканаленне дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый (далей – дзяржаўныя органы) пры ажыццяўленні работы з грамадзянамі. Мерапрыемствы, што прапануюцца, закранаюць розныя сферы дзейнасці дзяржаўных органаў, у прыватнасці, кадравую палітыку, інфармацыйную і справаздачна-статыстычную дзейнасць дзяржаўных органаў, павышэнне кваліфікацыі работнікаў, якія ажыццяўляюць работу з грамадзянамі, нарматворчую дзейнасць, арганізацыйныя пытанні работы з грамадзянамі ў дзяржаўным органе.

У ліпені 2007 года ў мэтах выканання пункта 39 названага плана мерапрыемстваў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь абагульніла інфармацыю, якая паступіла ад рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, абвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама аб выкананні плана для даклада Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.

У мэтах выканання даручэння Урада Рэспублікі Беларусь Міністэрствам юстыцыі распрацаваны праект Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб дадатковых мерах па арганізацыі работы са зваротамі грамадзян».

Версія для друку
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь