Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Навука  Ахова здароўя  Адукацыя 
Гісторыя і Культура 
Фізкультура і спорт  Чарнобыль 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьПраваАб прававой дапамозе
border=0 border=0 border=0
border=0 Аб прававой дапамозе border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Прававая асвета грамадзян
Параўнальны аналіз работы натарыятаў
Міжнародная прававая дапамога
Работа судоў Рэспублікі Беларусь
Рэспубліканскі працоўны арбітраж
Крыміналістыка і судовая экспертыза
Юрыдычная экспертыза
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Узмацненне адказнасці бацькоў за выхаванне сваіх дзяцей
Рыэлтэрская дзейнасць у рэспубліцы
Заяўны прынцып "адно акно"
border=0 border=0
Рыэлтэрская дзейнасць у рэспубліцы

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь даручыў Ураду ўнесці прапановы, якія забяспечваюць навядзенне парадку пры ажыццяўленні юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі аперацый з нерухомай маёмасцю. У мэтах выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы было прапрацавана пытанне аб мэтазгоднасці ліцэнзавання рыэлтэрскай дзейнасці, а таксама ажыццяўлення рыэлтэрскай дзейнасці толькі юрыдычнымі асобамі.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 лістапада 2004 г. № 1409 рыэлтэрская дзейнасць аднесена да юрыдычных паслуг, для ажыццяўлення якіх неабходна ліцэнзія, якая выдаецца Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Пастанова ўступіла ў сілу з 18 лютага 2005 г.

Прыняцце гэтай пастановы было накіравана на стварэнне належных умоў кантролю з боку дзяржавы за рыэлтэрскай дзейнасцю, павышэнне якасці паслуг, што аказваюцца рыэлтэрамі, забеспячэнне празрыстасці гэтай сферы грамадскіх адносін, а таксама стварэнне неабходных гарантый абароненасці правоў грамадзян.

За кароткі перыяд часу быў распрацаваны пакет дакументаў, што рэгламентуюць парадак атэстацыі рыэлтэраў і атрыманне ліцэнзіі на аказанне рыэлтэрскіх паслуг:

Палажэнне аб камісіі па пытаннях выдачы ліцэнзій;

Інструкцыя аб парадку выдачы пасведчання аб атэстацыі рыэлтэра;

Праграма атэстацыі рыэлтэра, якая ўключае пералік пытанняў па жыллёваму, грамадзянскаму, зямельнаму, крымінальнаму і адміністрацыйнаму праву, пытанні дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, натарыяльнага засведчання здзелак, абароны правоў спажыўцоў, г.зн. увесь аб’ём заканадаўства, што рэгулюе гэту сферу дзейнасці.

Пазней распрацаваны Правілы ажыццяўлення дзейнасці па аказанню рыэлтэрскіх паслуг, зацверджаныя пастановай Міністэрства юстыцыі ад 28 сакавіка 2005 г. нумар 13.

У працэсе ажыццяўлення работы па ліцэнзаванню высветлілася, што рэгуляванне рыэлтэрскай дзейнасці патрабуе не толькі новага ўзроўню абароны правоў грамадзян, але і адпаведных гарантый для паспяховага занятку бізнесам на рынку нерухомай маёмасці. Таму было прынята рашэнне аб выданні акта Кіраўніка дзяржавы. Асновай пры распрацоўцы праекта ўказа з’явіліся вышэйназваныя Правілы ажыццяўлення дзейнасці па аказанню рыэлтэрскіх паслуг. 9 студзеня 2006 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў падпісаны Указ “Аб рыэлтэрскай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь”, які ўступіў у сілу з 1 красавіка 2006 г.

За 1-ае паўгоддзе 2007 года Міністэрствам юстыцыі разгледжана больш за 300 пакетаў дакументаў, якія паступілі ад прэтэндэнтаў на атрыманне пасведчання аб атэстацыі рыэлтэра. Па выніках двухузроўневага экзамену выдадзена 68 пасведчанняў аб атэстацыі рыэлтэра. Калегіяй Міністэрства юстыцыі прынята рашэнне аб выдачы 27 арганізацыям ліцэнзій на аказанне рыэлтэрскіх паслуг.

Акрамя таго, Міністэрствам юстыцыі за 1-ае паўгоддзе 2007 года праведзены праверкі адпаведнасці ліцэнзійным патрабаванням і ўмовам, а таксама належнага выканання норм дзеючага заканадаўства ў 33 рыэлтэрскіх арганізацыях. Па выніках праверак прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 17 кіраўнікоў, анулявана 13 пасведчанняў аб атэстацыі рыэлтэра, 16 арганізацыям вынесена прадпісанняў аб устраненні парушэнняў.

Версія для друку
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь