Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Навука  Ахова здароўя  Адукацыя 
Гісторыя і Культура 
Фізкультура і спорт  Чарнобыль 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьПраваАб прававой дапамозе
border=0 border=0 border=0
border=0 Аб прававой дапамозе border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Прававая асвета грамадзян
Параўнальны аналіз работы натарыятаў
Міжнародная прававая дапамога
Работа судоў Рэспублікі Беларусь
Рэспубліканскі працоўны арбітраж
Крыміналістыка і судовая экспертыза
Юрыдычная экспертыза
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Узмацненне адказнасці бацькоў за выхаванне сваіх дзяцей
Рыэлтэрская дзейнасць у рэспубліцы
Заяўны прынцып "адно акно"
border=0 border=0
Адзіны дзяржаўны рэгістр

Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

У Рэпубліцы Беларусь створана адзіная аўтаматызаваная база даных Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР), якая забяспечвае паступленне актуалізаванай інфармацыі ад усіх рэгіструючых органаў рэспублікі.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2001 года № 516 «Аб удасканаленні сістэмы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь» функцыі па вядзенню Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў ускладзены на Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь забяспечвае вядзенне АДР, узгадненне назваў камерцыйных і некамерцыйных арганізацый, арганізацыйна-метадалагічнае забеспячэнне дзяржаўнай рэгістрацыі, каардынацыю дзейнасці рэгіструючых органаў.

Падыходы, што выкарыстоўваюцца пры рэалізацыі праекта аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы АДР, далі магчымасць таксама аўтаматызаваць працэдуры дзяржаўнай рэгістрацыі суб’ектаў гаспадарання, унясення розных змяненняў у статутныя дакументы суб’екта гаспадарання, іх ліквідацыю. Забяспечваецца аўтаматызаванае вядзенне цэнтральнай базы даных рэспублікі і рэгіянальных баз рэгіструючых органаў. З’явілася магчымасць выдачы ў аўтаматызаваным рэжыме пасведчанняў аб рэгістрацыі ўстаноўленага ўзору, справаздачнай і даведачнай інфармацыі. Пры неабходнасці ёсць магчымасць фарміравання аналітычнай справаздачнасці аб структуры і паказчыках АДР. У распараджэнне розных органаў дзяржаўнага кіравання прадастаўляюцца інструменты прагназіравання і аптымізацыі складу і структуры суб’ектаў гаспадарання, напрамкаў іх дзейнасці.

З выкарыстаннем АДР ажыццяўляецца працэдура ўзаемадзеяння рэгіструючых органаў з органамі Міністэрства па падатках і зборах, органамі дзяржаўнай статыстыкі, Фонду сацыяльнай абароны, Рэспубліканскага унітарнага страхавога прадпрыемства “Белдзяржстрах” па ўвядзенню прынцыпу “аднаго окна”, які прадугледжвае пасля падачы заяўнікам дакументаў на дзяржаўную рэгістрацыю ў якасці юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка выкананне ўсіх наступных рэгістрацыйных працэдур без яго ўдзелу. Цяпер ажыццяўляецца распрацоўка праграмнага забеспячэння, якое дасць магчымасць ажыццяўляць прынцып “аднаго акна” ў аўтаматызаваным рэжыме.

Пунктам 10 Пераліку праектаў Дзяржаўнай праграмы інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь на 2003 – 2005 гады і на перспектыву да 2010 года “Электронная Беларусь”, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2002 г. № 1819, прадугледжана ўкараненне прынцыпу “аднаго акна” ў сферы дзяржаўнай рэгістрацыі ў аўтаматызаваным рэжыме.

Сістэма ўзаемадзеяння, што распрацоўваецца, будзе асновай для стварэння ў рэспубліцы Адзінага дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурса.

У сетцы Інтэрнэт (www.egr.minjust.by , www.biznames.bel.biz) размешчана інфармацыя, якая дае магчымасць грамадзянам (прадстаўнікам юрыдычнай асобы, якая ствараецца) папярэдне да звароту ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь з заявай на ўзгадненне назвы юрыдычнай асобы, якая ствараецца, самім праверыць варыянты назвы, адзін з якіх у далейшым будзе ўнесены ў базу даных АДР; змяшчаецца таксама інфармацыя аб рэжыме работы Упраўлення, узор бланка заявы аб узгадненні назвы, а таксама рэкамендацыі Упраўлення па пытанню ўзгаднення назвы, інфармацыя аб парадку аплаты дзяржаўнай пошліны, што спаганяецца за прадастаўленне інфармацыі з АДР. Праект пачаў дзейнічаць з сакавіка 2006 года і мае шмат станоўчых водгукаў. Звяртаючыся за ўзгадненнем назвы арганізацыі, заяўнік папярэдне ведае, якія з прапанаваных ім варыянтаў ёсць у базе даных АДР і не падлягаюць узгадненню. Гэта ў сваю чаргу дае магчымасць як скараціць час правядзення працэдуры, так і выбраць заяўніку патрэбны варыянт назвы.

© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь