У беларускім працоўным заканадаўстве вызначана стройная сістэма прававых норм па вырашэнню калектыўных працоўных спрэчак, якая адпавядае міжнародным прававым стандартам, існуючай сусветнай практыцы і павінна забяспечваць захаванне сацыяльнай стабільнасці ў працоўных калектывах. Правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі па пытаннях урэгулявання калектыўных працоўных спрэчак ускладзена на Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, у сістэме якога функцыянуе Рэспубліканскі працоўны арбітраж.
Стварэнню арбітражу папярэднічалі падзеі канца 80-х – пачатку 90-х гадоў, калі ў выніку эканамічнага спаду, росту інфляцыі, абвастрыліся сацыяльна-працоўныя адносіны і па краіне пракацілася хваля забастовак. Правовых механізмаў для ўрэгулявання такіх канфліктных сітуацый заканадаўствам прадугледжана не было, а таму стварэнне дзяржаўнага органа прымірэння і пасрэдніцтва стала вострай неабходнасцю.
Арбітраж створаны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 студзеня 1994 г. «Аб парадку вырашэння калектыўных працоўных спрэчак (канфліктаў)». Асноўнай задачай арбітражу быў разгляд калектыўных працоўных спрэчак, які ўзнікаюць пры ўстанаўленні або змяненні сацыяльна-эканамічных умоў працы і быту работнікаў.
У далейшым задачы і функцыі арбітражу, яго прававы статус удакладнены і канкрэтызаваны ў Палажэнні аб Рэспубліканскім працоўным арбітражы, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 1999 г. № 348, і Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2001 г. № 10 «Аб удасканаленні дзяржаўнага кіравання ў галіне ўрэгулявання калектыўных працоўных спрэчак» арбітраж быў падпарадкаваны Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь, пры непасрэдным кіраўніцтве якога заняў дастойнае месца ў сістэме дзяржаўных органаў пры выкананні ўскладзеных на яго задач і яго практычная дзейнасць прыносіць рэальныя станоўчыя вынікі.
У апарат арбітражу уваходзяць 20 чалавек, у тым ліку 7 працоўных арбітраў у абласных цэнтрах і горадзе Мінску. Акрамя таго, да вырашэння калектыўных працоўных спрэчак прыцягваюцца пазаштатныя арбітры, сярод якіх навуковыя работнікі, выкладчыкі, кіраўнікі і спецыялісты дзяржаўных органаў, прафсаюзаў.
Галоўная мэта арбітражу – захванне сацыяльнага міру і стабільнасці ў працоўных калектывах нашай рэспублікі, а таму пры наяўнасці канфліктных сітуацый асноўная задача – пасадзіць за стол перагавораў прадстаўнікоў наймальнікаў і работнікаў, дапамагчы ім выслухаць адзін аднаго і знайсці кампраміснае рашэнне. Асаблівую ўвагу арбітраж удзяляе рабоце з сацыяльнымі партнёрамі ў арганізацыях з павышанай ступенню сацыяльнай напружанасці.
Асноўны метад гэтай работы – наведванне працоўнымі арбітрамі і спецыялістамі арбітражу арганізацый для дачы прававой ацэнкі нормам калектыўнага дагавора, аказанне кансультатыўнай і метадычнай дапамогі сацыяльным партнёрам у вырашэнні праблем у рамках закону, унясенне ім адпаведных прапаноў, прававая прапаганда ведаў шляхам правядзення прававога ўсеагульнага навучання, прыём грамадзя непасрэдна на прадпрыемстве.
Так, у першым квартале 2007 года працоўныя арбітры наведалі больш за 100 арганізацый, урэгулявалі ў іх 79 рознагалоссяў па пытаннях заключэння, выканання калектыўных дагавораў, правялі 23 прымірыцельныя працэдуры, з іх 20 прымірыцельных камісій і 3 арбітражныя пасяджэнні.
Асноўныя прычыны ўзнікнення калектыўных працоўных спрэчак – невыкананне асобнымі наймальнікамі ўмоў калектыўных дагавораў у частцы своечасовага пералічэння ўтрыманых у безнаяўным парадку з заработнай платы работнікаў прафсаюзных узносаў, незахванне тэрмінаў выплаты заработнай платы, невыкананне палажэнняў па ахове працы і іншых умоў калектыўных дагавораў.
Арбітраж актыўна ўзаемадзейнічае з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, камітэтамі па працы, абласнымі аб’яднаннямі наймальнікаў і прафесійных саюзаў. Апошнім часам працоўнымі арбітрамі сталі больш маштабна праводзіцца сумесныя наведванні арганізацый з работнікамі органаў дзяржаўнага рэгулявання, галіновых прафсаюзаў.
Па выніках наведвання арганізацый працоўнымі арбітрамі ў 1 квартале 2007 г. падрыхтавана і накіравана адпаведным наймальнікам, прафсаюзам і органам дзяржаўнага кіравання больш за 130 даведак з аналізам выканання дагаворных абавязацельстваў і прапановамі па ўстараненню прычын і ўмоў узнікнення рознагалоссяў і спрэчак.
У рамках узаемадзеяння арбітражу з прафсаюзнымі арганізацыямі і наймальнікамі заключаюцца трохбаковыя пагадненні на бязвыплатнай аснове, якія прадугледжваюць аказанне арбітражам метадычнай і кансультатыўнай дапамогі па прымяненню заканадаўства пры ўрэгуляванні рознагалоссяў і калектыўных працоўных спрэчак, вядзенню калектыўных перагавораў, арганізацыі прымірыцельных працэдур, правядзенне прававога ўсеагульнага навучання, сумесных семінараў па пытаннях развіцця сацыяльнага партнёрства і г.д. У 1 квартале 2007 г. ужо заключана 76 такіх пагадненняў.
Рэгулярна арбітражам праводзіцца аналіз парушэнняў, што дапускаюцца пры заключэнні і выкананні калектыўных дагавораў, прычын і ўмоў, што параджаюць калектыўныя працоўныя срэчкі і абагульненая інфармацыя для адпаведнага рэагавання накіраўваецца ў органы дзяржаўнага кіравання, Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, абласныя аб’яднанні наймальнікаў і прафсаюзаў. |