Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Навука  Ахова здароўя  Адукацыя 
Гісторыя і Культура 
Фізкультура і спорт  Чарнобыль 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьПраваАб прававой дапамозе
border=0 border=0 border=0
border=0 Аб прававой дапамозе border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Прававая асвета грамадзян
Параўнальны аналіз работы натарыятаў
Міжнародная прававая дапамога
Работа судоў Рэспублікі Беларусь
Рэспубліканскі працоўны арбітраж
Крыміналістыка і судовая экспертыза
Юрыдычная экспертыза
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Узмацненне адказнасці бацькоў за выхаванне сваіх дзяцей
Рыэлтэрская дзейнасць у рэспубліцы
Заяўны прынцып "адно акно"
border=0 border=0
Работа судоў Рэспублікі Беларусь

Аб рабоце судоў Рэспублікі Беларусь у першым паўгоддзі 2007 года

Арганізацыйныя мерапрыемствы

У мэтах дэбюракратызацыі, павышэння даступнасці правасуддзя, абароны правоў і інтарэсаў грамадзян і ў мэтах выканання Дырэктывы № 2, Міністэрствам юстыцыі скарочаны тэрміны для разгляду судамі зваротаў грамадзян удвая, копіі судовых дакументаў выдаюцца ў дзень звароту ў суд. На інфармацыйных стэндах ва ўсіх судах рэспублікі размешчана інфармацыя аб растлумачэнні важнейшых правоў грамадзян на абскарджанне судовых пастаноў у касацыйным і наглядным парадку, аб парадку выдачы судовых пастаноў, азнаямлення з пратаколам судовага пасяджэння; узоры іскавых заяў і скаргаў, якія грамадзянін можа скласці самастойна, не звяртаючыся па дапамогу адваката. Такім чынам, кожны грамадзянін непасрэдна ў судзе можа атрымаць усю неабходную інфармацыю для абароны сваіх правоў.

Прадаўжаецца работа па ўкараненню сучасных інфармацыйных тэхналогій у дзейнасць судоў. У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь на 2003-2005 гады і на перспектыву да 2010 года "Электронная Беларусь" для органаў юстыцыі і судоў набываецца праграмнае забеспячэнне сістэмы электроннага дакументаабароту "Электронная СПРАВА" на суму 117,9 млн. рублёў.

У першым паўгоддзі 2007 года ў вядзенні судоў рэспублікі было 39349 крымінальных, 142132 грамадзянскі справы і 131788 спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць спраў, што паступілі ў суды, скарацілася: крымінальных на 4506, або на 11,8 %, грамадзянскіх на 4212, або на 3,4 %. На 1889 спраў, або 1,5 % павялічылася колькасць спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Разгляд крымінальных спраў

У першым паўгоддзі 2007 года скончана вядзенне па 33797 крымінальных справах, з іх 32632 (96,6 %) справы разгледжана з вынясеннем прыговора, па 619 (1,8 %) спраў вядзенні спынены, па 294 (0,9 %) – да асоб, якія ўчынілі злачынствы, были прыменены прымусовыя меры бяспекі і лячэння.

Асноўную катэгорыю скончаных судамі рэспублікі крымінальных спраў, як і ў папярэднія гады, складаюць злачынствы супраць уласнасці – 13836 (40,9 %), з іх крадзяжы – 9134 (66,0 %), рабаванні – 1973 (14,3 %). Злачынствы супраць укладу сямейных адносін і інтарэсаў непаўналетніх склалі 13,3 % (4497 спраў), злачынствы супраць жыцця і здароўя – 7,5 % (2543 справы); 9,4 % (3167 спраў) прыпадае на злачынствы супраць грамадскага парадку і грамадскай маралі, з іх 98,3 % (3114 спраў) – хуліганства; 9,9 % (3335 спраў) – злачынствы супраць правасуддзя.

Пры гэтым трэба адзначыць, што доля спраў аб злачынствах супраць уласнасці ў агульнай структуры разгледжаных судамі крымінальных спраў зменшылася з 47,6 % да 40,9 %. Разам з тым, у параўнанні з мінулым годам, павялічылася колькасць разгледжаных спраў аб крадзяжах шляхам выкарыстання камп’ютэрнай тэхнікі: 4 справы – першае паўгоддзе 2006 года, 110 спраў – першае паўгоддзе 2007 года, на 12,3 % павялічылася колькасць разгледжаных спраў аб злачынствах супраць бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту, на 15,0 % – супраць парадку кіравання, на 30,6 % – супраць правасуддзя і на 5,6 % – супраць інтарэсаў службы.

Судамі рэспублікі было вынесена 2370 (7,3 % ад агульнай колькасці крымінальных спраў, разгледжаных з вынясеннем прыговору) прыватных пастаноў па крымінальных справах. З іх 755 – аб устараненні прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынстваў, 1237 – аб парушэннях, дапушчаных пры вядзенні дазнання або папярэдняга следства.

У першым паўгоддзі 2007 года асуджана 34624 асобы, што на 13,1 % менш, чым у першым паўгоддзі 2006 года.

Пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі было назначана 8555 асобам, або 24,7 % усіх асуджаных.

Разгляд грамадзянскіх спраў

У першым паўгоддзі 2007 года ў суды рэспублікі ў парадку грамадзянскага судаводства паступіла больш за 118 тысяч заяў. Скончана вядзенне па 116350 грамадзянскіх справах, з іх з вынясеннем рашэння было разгледжана 103364 грамадзянскія справы, прычым 95,4 % заяўленых патрабаванняў задаволены.

У парадку іскавага вядзення разгледжана 79997 спраў або 68,8 % ад агульнай колькасці разгледжаных грамадзянскіх спраў, з іх па працоўных спрэчках – 4070 (5,1 % ), у тым ліку аб аднаўленні на работе звольненых – 703 (17,3 %), з якіх 151 іск быў задаволены; аб скасаванні шлюбу – 20440 (25,6 %); жыллёвыя – 5722 (7,2 %), з іх аб высяленні без прадастаўлення іншага жылога памяшкання – 12,1 %, аб скасаванні дагавора найму жылога памяшкання – 17,3 %. Разгледжана 982 справы (0,8 % усіх спраў), што ўзнікаюць з адміністрацыйна-прававых адносін. У парадку асаблівага вядзення было разгледжана 10053 справы (8,6 % усіх спраў), з іх аб устанаўленні фактаў, што маюць юрыдычнае значэнне – 23,0 %, аб прымусовай шпіталізацыі і лячэнні грамадзян – 35,5 %. У парадку загаднага вядзення разгледжана 25318, або 21,8 % усіх спраў.

За справаздачны перыяд у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, нягледзячы на скарачэнне агульнай колькасці разгледжаных спраў, павялічылася колькасць скончаных спраў па працоўных спрэчках – на 6,7 %, аб скасаванні шлюбу – на 18,3 %, што вынікаюць з жыллёвых праваадносін – на 7,8 %, аб абароне правоў спажыўцоў – на 24,5 %. На 104 больш разгледжана спраў аб усынаўленні (удачарэнні) дзіцяці, на 344 – аб прымусовай шпіталізацыі і лячэнні грамадзян. На 14,1 % павялічылася колькасць спраў, разгледжаных у парадку загаднага вядзення.

Вышэйстаячымі судамі ў касацыйным і наглядным парадку адменена 812 рашэнняў раёных (гарадскіх) судоў, або 0,8 % вынесеных рашэнняў, зменены 238, або 0,2 %.

Па грамадзянскіх справах вынесено 1346 прыватных пастаноў, або 1,3 % ад колькасці грамадзянскіх спраў, разгледжаных з вынясеннем рашэння.

Разгляд спраў ад адміністрацыйных правапарушэннях

За справаздачны перыяд судамі рэспублікі разгледжана 131788 спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях. У адносінах да 117678 асоб (89,3 % прыцягнутых) вынесены пастановы аб накладанні адміністрацыйных спагнанняў, адносна 10,3 % прыцягнутых вядзенні спынены па розных падставах, прадугледжаных законам.

Больш за ўсё прыцягнута асоб за ўчыненне дробнага хуліганства – 46138 асоб, або 35,0 % ад агульнай колькасці прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці, кіравання транспартным сродкам асобай, якая была ў стане ап’янення – 14361, або 10,9 %, наўмыснага прычынення цялеснага пашкоджання – 9380, або 7,1 %, дробнага крадзяжу – 9654, або 7,3 %, распівання алкагольных напіткаў у грамадскім месцы або з’яўленне ў грамадскім месцы ў п’яным выглядзе – 4053, або 3,1 %, адміністрацыйных мытных правапарушэнняў – 3414, або 2,6 %.

Выкананне судовых пастаноў і іншых актаў, што падлягаюць выкананню

У першым паўгоддзі бягучага года ў суды рэспублікі на выкананне паступіла 753550 выканаўчых дакументаў, што на 4,1 % менш, чым у першым паўгоддзі 2006 года.

На пачатак 2007 года ў вядзенні судоў было 915616 выканаўчых дакументаў.

У справаздачным перыядзе скончана вядзенне 728195 (79,5 %) выканаўчых вядзенняў, з іх выканана рэальна 500257 (68,7 %) выканаўчых дакументаў у поўным аб’ёме.

У тэрміны, звыш устаноўленых, выканана 1,8 % выканаўчых дакументаў.

Па прыгаворах судоў у пакрыццё ўрону, нанесенага злачынствамі, падлягала спагнанню 64 683 075 тыс. рублёў, за справаздачны перыяд рэальна спагнана 9 520 906 тыс. рублёў, або 14,7 %, у тым ліку ў пакрыццё ўрону, нанесенага дзяржаўнай і грамадскай маёмасці, падлягала спагнанню 51 650 401 тыс. рублёў, спагнана 3 408 148 тыс. рублёў, або 6,6 %.

У працэсе ажыццяўлення судамі рэспублікі правасуддзя і выканання пастаноў судоў і іншых органаў у даход дзяржавы паступіла 70 523 026 тыс. рублёў, 40 346 рублёў РФ, 2 921 долар ЗША, 725 еўра, у тым ліку пры звароце ў суд выплачана дзяржаўная пошліна ў суме 32 535 597 тыс. рублёў, 40 246 рублёў РФ, 2 921 долар ЗША, 725 еўра; спагнана па прыгаворах і пастановах судоў 20 316 102 тыс. рублёў, канфіскавана маёмасці на суму 1 013 476 тыс. рублёў, іншыя спагнанні ў даход дзяржавы склалі 16 657 621 тыс. рублёў, 100 рублёў РФ.

© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь