Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы 
Прэс-служба  Фотаальбом  Прыёмная 
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў выступленняўВыступленні2007
border=0 border=0 border=0
border=0 2007 border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Выступленне на парадзе ў азнаменаванне Дня Незалежнасці
Выступленне на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Пасланне прэзідэнта Беларусі А.Р.Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу
Вытрымкі з выступлення на Першым з'ездзе вучоных Беларусі
Выступленне на семінары кіруючых работнікаў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў
border=0 border=0
Пасланне прэзідэнта Беларусі А.Р.Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу24.04.2007

УПЭЎНЕНЫ АПТЫМІЗМ

Дарагія суайчыннікі!
Паважаныя члены Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў!
Паважаныя запрошаныя!

Склалася канстытуцыйная традыцыя, калі раз у год Кіраўнік дзяржавы звяртаецца з Пасланнем да беларускага народа і нашага Парламента. Гэта не справаздача - для яе ў нас праводзяцца ўсебеларускія народныя сходы, нашы з'езды.

Пасланне павінна асвяціць актуальныя пытанні сучаснага развіцця, адносіны да іх нашай краіны і намеціць стратэгічныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі на бліжэйшую перспектыву.

Мы жывём у цесна ўвязаным свеце. Дынаміка развіцця сусветных працэсаў міжнародных адносін і іх уплыў на сітуацыю ў Беларусі аб'ектыўна запатрабавалі ўнясення ў 2007 годзе пэўных карэктываў у праводзімую ўнутраную і знешнюю палітыку дзяржавы.

Нашы стратэгічныя мэты пабудовы эканамічна моцнай, сацыяльна справядлівай, незалежнай дзяржавы на аснове паступальнага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны застаюцца нязменнымі. Тактыка іх рэалізацыі павінна развівацца ў нагу з часам.

За дзесяць гадоў мы сваёй працай, розумам, рукамі сфарміравалі сучасную дзяржаву, прайшлі ўласны, не навязаны нікім шлях станаўлення.

Першарадная задача сёння - усімі сіламі і сродкамі ўмацаваць самастойнасць беларускай дзяржавы. Гэта азначае, забяспечыць права самастойна праводзіць уласную знешнюю і ўнутраную палітыку. Забяспечыць нацыянальную бяспеку па ўсіх яе складальніках - ад абароннага да інфармацыйнага і харчовага.

Менавіта таму ў загаловак гэтага Паслання вынесены словы - "Незалежная Беларусь - наш дастойны і надзейны дом".

Пасланне прэзідэнта Беларусі А.Р.Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу
border=0 border=0
© 2001-2009 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь