«Навукова-даследчы інстытут крыміналістыкі і судовай экспертызы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь»
У 2006 годзе асноўным напрамкам дзейнасці Інстытута ў адпаведнасці са Статутам і ўказаннямі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь была навукова-даследчая і судова-экспертная работа.
Навукова-даследчая работа
Навукова-даследчая работа ў 2006 годзе праводзілася па 26 тэмах у рамках трох асноўных напрамкаў:
- вывучэнне сацыяльных аспектаў барьцьбы са злачыннасцю;
- развіццё агульнатэарэтычных, метадычных, працэсуальных і навукова-арганізацыйных пытанняў судовай экспертызы;
- развіццё тэарэтычных, прававых і арганізацыйных пытанняў забеспячэння работы судоў і ўстаноў юстыцыі.
Канкрэтная тэматыка навукова-даследчых работ вызначалася ў адпаведнасці з Дзяржаўнай прграмай па барацьбе са злачыннасцю на 2006-2010 гады, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 лютага 2006 года № 103, прыярытэтнымі напрамкамі фундаментальных навуковых даследаванняў, зацверджаных Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 мая 2005 года № 512, указаннямі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, актуальнымі праблемамі крыміналогіі, крыміналістыкі і судовай экспертызы.
У сувязі з прыняццем Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 жніўня 2006 года №482, якім на базе структурнага падраздзялення Інстытута - Рэспубліканскага цэнтра аналізу і прагназіравання злачыннасці – створана дзяржаўная ўстанова «Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку Пракуратуры Рэспублікі Беларусь», навукова-даследчая работа па першаму з напрамкаў Інстытутам была спынена.
Навукова-даследчая работа праводзілася ва ўзаемадзеянні з арганізацыямі, падпарадкаванымі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Расійскай акадэміі навук, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У ходзе праведзенай навукова-даследчай работы 2006 года атрыманы наступныя асноўныя вынікі:
- падрыхтаваны і апублікаваны метадычны дапаможнік «Назначэнне і в вядзенне судова-фанаграфічнай экспертызы для ўстанаўлення факта мантажу, унясення змяненняў у магнітную фанаграму»;
- падрыхтаваны метадычны дапаможнік для экспертаў «Анатама-марфалагічная будова нязмененых і змененых аб’ектаў расліннага і жывёльнага паходжання»;
- распрацаваны методыкі прымянення сканера і растравага рэдактара «Adobe Photoshop» для вырашэння задач судова-тэхнічнай экспертызы дакументаў;
- распрацаваны метадычныя рэкамендацыі па асобных пытаннях вытворчасці аўтатэхнічных і аўтадарожных экспертыз, крыміналістычнай экспертызы матэрыялаў, рэчываў і вырабаў;
- распрацаваны метадычныя рэкамендацыі па правядзенню праверкі адпаведнасці магчымасцей суіскальніка ліцэнзіі на права ажыццяўлення рыэлтэрскай дзейнасці ліцэнзійным патрабаванням і ўмовам;
- пададзена 9 заявак на вынаходствы, якія прайшлі папярэднюю экспертызу
Па выніках праведзеных даследаванняў апублікаваны 3 манаграфіі, 4 дапаможнікі, 1 зборнік інфармацыйных пісем, больш за 60 артыкулаў у навукавых выданнях Рэспублікі Беларусь і за мяжой.
Інстытутам распрацавана і падтрымліваецца аўтаматызаваная інфармацыйна-пошукавая сістэма «Інфаркрым», якая змяшчае бібліяграфічную інфармацыю па пытаннях крыміналогіі, крыміналістыкі і судовай экспертызы. Гэта сістэма была перададзена ў шэраг навуковых, навучальных і практычных арганізацый Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
На 2-й Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы «Чалавек і бяспека», якая праходзіла ў г.Мінску, Інстытут удастоены дыплома за лепшую навуковую распрацоўку ў галіне судовай экспертызы і інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці ў сферы барацьбы са злачыннасцю.
Экспертная работа
У 2006 годзе ў Інстытуце дзейнічала 10 лабараторый, якія забяспечваюць разам з выкананнем навукова-даследчай работы таксама і правядзенне экспертыз па даручэнню агульных і гаспадарчых судоў, пракуратуры, органаў унутраных спраў і дзяржаўнай бяспекі, фінансавых расследаванняў.
Увогуле Інстытутам праводзяцца даследаванні па 33 экспертных спецыяльнасцях.
Арамя таго, у мэтах выканання рашэння Міжведамаснай камісіі па пытаннях судова-экспертнай дзейнасці пры Савеце Бяспекі Рэспублікі Беларусь, Інстытут пачаў вядзенне экспертыз у галіне інфармацыйных тэхналогій, а па ўказанню Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь – вядзенне комплексных будаўніча-тэхнічных і землеўпарадкавальных экспертыз.
Разам з экспертызай у крымінальным, грамадзянскім, гаспадарчых працэсе, пры вядзенні па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях Інстытутам у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2001 года праводзіцца папярэдняя экспертыза бланкаў строгай справаздачнасці на адпаведнасць патрабаванням, што прад’яўляюцца да ўзроўню іх абароненасці ад падробкі.
Экспертна-кваліфакацыйнай камісіяй Інстытута 26 работнікам прадастаўлена права самастойнага вядзення экспертыз па асобных экспертных спецыяльнасцях, яшчэ 8 работнікам гэта права пацверджана.
Падрыхтаваны Інстытутам дапаможнік «Падрыхтоўка і назначэнне судовых экспертыз» шыроко запатрабаваны судамі і праваахоўнымі органамі Рэспублікі Беларусь.
Вынікі работы Дзяржаўнай установы «НДІ крыміналістыкі і судовай экспертызы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь» у першым паўгоддзі 2007 года
У першым паўгоддзі 2007 года па заданнях судова-следчых органаў выканана 1688 экспертыз і даследаванняў, што на 4,8% больш, чым за аналагічны перыяд 2006 года.
У параўнанні з аналагічным перыядам 2006 года павялічылася колькасць вядзення судовых экспертыз па тэхнічнаму даследаванню дакументаў (4,1%), балістычных (100%), глебазнаўчых (37,5%), біялагічных (28,6%), аўтатэхнічных (14,3%), будаўніча-тэхнічных (8,2%), таваразнаўчых (42,4%), фонаскапічных (125%), валакністых матэрыялаў (3,9%), металаў і сплаваў (53,8%), бухгалтарска-эканамічных (21,5%), комплексных (7%).
Зменшылася вядзенне почырказнаўчых (4,8%), трасалагічных (55,6%), лакафарбавых матэрыялаў і пакрыццяў (53,3%), гаруча-змазачных матэрыялаў (64,7%), геномна-дакталаскапічных (7,3%), транспартна-трасалагічных (15,3%), аўтатаваразнаўчых (2,8%), экспертыз, а таксама па перабіўцы (78,6%).
Выканана 134 камісійныя і 38 паўторных экспертыз.
У інстытуце праведзены экспертызы па даручэнню судоў (53,85%), пракуратуры (6,1%), МУС (15,46%), мытні (0,06%), КДБ (0,35%).
За справаздачны перыяд 2007 года падрыхтавана і атэставана на права самастойнага вядзення экспертыз 14 і пацверджана кваліфікацыя 2 спецыялістаў.
Супрацоўнікі інстытута прымалі актыўны ўдзел у міжнародных навуковых канферэнцыях.
Праводзілася навучальна-метадычная работа ў форме лекцый, дакладаў, паведамленняў на семінарах і нарадах суддзяў, следчых, пракурораў, адвакатаў - усяго 15 выступленняў.
Апублікавана 6 артыкулаў у часопісе «Юстиция Беларуси», 3 здадзены ў друк у «Юридический журнал», 1 - у зборнік «Тэорыя і практыка судовай экспертызы і крыміналістыкі» ў Харкаўскі НДІ «Судовай экспертызы». |