Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Навука  Ахова здароўя  Адукацыя 
Гісторыя і Культура 
Фізкультура і спорт  Чарнобыль 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьПраваАб прававой дапамозе
border=0 border=0 border=0
border=0 Аб прававой дапамозе border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Прававая асвета грамадзян
Параўнальны аналіз работы натарыятаў
Міжнародная прававая дапамога
Работа судоў Рэспублікі Беларусь
Рэспубліканскі працоўны арбітраж
Крыміналістыка і судовая экспертыза
Юрыдычная экспертыза
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Узмацненне адказнасці бацькоў за выхаванне сваіх дзяцей
Рыэлтэрская дзейнасць у рэспубліцы
Заяўны прынцып "адно акно"
border=0 border=0
Прававая асвета грамадзян

Прававая асвета грамадзян.
Аказанне юрыдычнай дапамогі насельніцтву

Стратэгічны напрамак ідэалагічнай, практычнай работы, якая праводзіцца органамі, арганізацыямі сферы юстыцыі – справядлівасць, законнасць, судовая абарона правоў асобы. Реалізацыя названых норм залежыць ад узроўню агульнай і прававой культуры насельніцтва.

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, органы, арганізацыі сістэмы Міністэрства, суды праводзяць сістэматычную работу па прававой асвеце грамадзян, павышэнню юрыдычнай дасведчанасці насельніцтва. У гэтых мэтах шырока выкарыстоўваюцца розныя формы і метады прававога выхавання: правядзенне заняткаў у сістэме павышэння кваліфікацыі, прававая прапаганда і асвета праз друк, радыё і тэлебачанне, арганізацыя лекцый і гутарак, семінараў-нарад на прававыя тэмы і шэраг іншых.

Аказваецца метадычная дапамога ў арганізацыі прававога навучання ў працоўных калектывах, у тым ліку ў аграгарадках, а таксама грамадзянам пры правядзенні «гарачых ліній», «прамых ліній», дабрачынных акцый, выязных кансультацый і прыёму грамадзян часта праводзіцца паралельна з выступленнямі ў працоўных калектывах.

Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь, органамі, арганізацыямі сістэмы Міністэрства, судамі ў 2007 годзе быў арганізаваны і праведзены шэраг навукова-практычных канференцый, семінараў-нарад, семінараў-практыкумаў па праблемах прававой асветы насельніцтва, абмену вопытам і каардынацыі работы ўстаноў і арганізацый, якія займаюцца прававой асветай грамадзян.

У мэтах растлумачэння дзеючага заканадаўства, павышэння прававой культуры насельніцтва ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі пастаянна праходзяць выступленні суддзяў, натарыусаў, работнікаў цэнтральнага апарату Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, аддзелаў ЗАГС.

У рабоце па прававой асвеце грамадзян пастаянна ідзе пошук новых форм і метадаў яе рэалізацыі, у тым ліку ў рамках непрафесійнай асветы ўсіх катэгорый насельніцтва: выданне анкет, матэрыялаў для семінараў, выставак прававой і метадычнай літаратуры.

Так, у першым паўгоддзі 2007 года праведзена 31594 мерапрыемствы па прававых пытаннях, што на 20,7 % больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года (у першым паўгоддзі 2006 года – 25064). Адначасова з колькаснымі паказчыкамі змяніўся напрамак правядзення такой работы. Так, пры змяншэнні колькасці выязных пасяджэнняў, вынясення прыватных пастаноў, правядзення семінараў-нарад (за першае паўгоддзе 2007 года ў параўнанні з першым паўгоддзем 2006 года зменшылася адпаведна на 35 %, 7,2 %, 1,5 %), значна павялічылася колькасць выступленняў з лекцыямі ў працоўных калектывах - 15,7 %, у школах – на 24,7 %, у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах – на 36,5 %, у іншых калектывах – на 28,9 %, а таксама ў сродках масавай інфармацыі: на радыё – на 49 %, на тэлебачанні – 10,4 %, у друку – на 48,3 %.

У мэтах рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2006-2010 гады насельніцтву аграгарадкоў аказваецца прававая дапамога. У аграгарадкі рэгулярна выязджаюць вопытныя юрысконсульты, адвакаты і натарыусы з абласных цэнтраў. Цяпер выезд адвакатаў у аграгарадкі ажыццяўляецца згодна з зацверджаным графікам або па заяўнаму прынцыпу з улікам патрэбнасці грамадзян.

За першае паўгоддзе 2007 года натарыусамі ажыццяўлялася юрыдычнае абслугоўванне сельскага насельніцтва ў 395 аграгарадках (1-е паўгоддзе 2006 г. – у 168 аграгарадках), праведзена больш за 2100 натарыяльных дзеянняў (1-е паўгоддзе 2006 г. - больш за 600 натарыяльных дзеянняў) і дадзена амаль 2300 кансультацый па пытаннях правядзення натарыяльных дзеянняў і іншых пытаннях (1-е паўгоддзе 2006 г. - амаль 900 кансультацый). Акрамя таго, за 1-е паўгоддзе 2007 года было ажыццёўлена амаль 1000 выездаў, дзе прынята амаль 3500 грамадзян.

Калегіі адвакатаў, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія маюць ліцэнзіі на ажыццяўленне дзейнасці па аказанню юрыдычных паслуг накіравалі прапановы сельскагаспадарчым прадпрыемствам па заключэнню дагавораў на юрыдычнае абслугоўванне.

Дагаворы на юрыдычнае абслугоўванне заключаны з усімі сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі, якія захацелі заключыць названыя дагаворы з адвакатамі, юрыдычнымі асобамі або індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія маюць ліцэнзіі на ажыццяўленне дзейнасці па аказанню юрыдычных паслуг.

Цяпер адвакацкі корпус рэспублікі па колькаснаму складу і прафесійнай падрыхтоўцы можа забяспечыць якаснае юрыдычнае абслугоўванне ўсіх без выключэння сельскагаспадарчых прадпрыемстваў рэспублікі.

Улічваючы спецыфіку кожнага паасобку рэгіёну, натарыяльнымі канторамі на местах распрацаваны графікі выезду для ажыццяўлення прыёму грамадзян у аграгарадках, а таксама ў даступных для сельскага насельніцтва месцах абсталяваны інфармацыйныя стэнды з размяшчэннем інфармацыі пра дні і час прыёму грамадзян дзяржаўнымі натарыусамі.

© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь