Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Ахова здароўя  Адукацыя 
Гісторыя і Культура 
Фізкультура і спорт 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьПраваЛіцэнзаванне
border=0 border=0 border=0
border=0 Ліцэнзаванне border=0
Ліцэнзуемыя віды дзейнасці

Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2003 г. № 17  «Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 79, 1/4779) са змяненнямі і дапаўненнямі, зацверджаны пералік відаў дзейнасці, на ажыццяўленне якіх патрабуюцца спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі), і ўпаўнаважаных на іх выдачу дзяржаўных органаў і дзяржаўных арганізацый.

Дэкрэтам устаноўлены вычарпальны Пералік відаў дзейнасці, на ажыццяўленне якіх патрабуюцца спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі), і упаўнаважаных на іх выдачу дзяржаўных органаў і дзяржаўных арганізацый. Пры гэтым віды дзейнасці, што не падлягаюць ліцэнзаванню ў адпаведнасці з Дэкрэтам, ажыццяўляюцца без наяўнасці адпаведных спецыяльных дазволаў (ліцэнзій).

Парадак атрымання ліцэнзій:

Для атрымання ліцэнзіі суіскальнік ліцэнзіі прадстаўляе ў адпаведны орган:

заяву аб выдачы ліцэнзіі з называннем:

для юрыдычнай асобы – назвы і месца яе знаходжання,

для фізічнай асобы - прозвішча, імя, імя па бацьку, пашпартных даных (серыя, нумар, калі і кім выдадзены, месца жыхарства), ліцэнзуемага віду дзейнасці (работ або паслуг па гэтаму віду дзейнасці), які суіскальнік  ліцэнзіі мае намер ажыццяўляць;

копіі ўстаноўчых дакументаў (статута) юрыдычнай асобы, за выключэннем устаноўчых дакументаў замежнай юрыдычнай асобы, пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка без натарыяльнага засведчання;
копію паведамлення падатковага органа аб прысваенні ўліковага нумара падаткаплацельшчыка;

дакумент аб выплаце ліцэнзійнага збору за разгляд заявы;

выпіску з гандлёвага рэестра краіны знаходжання (паходжання) або іншы  дакумент, які пацвярджае рэгістрацыю (для замежнай юрыдычнай асобы ).

Дакументы, што прад’яўляюцца замежнымі юрыдычнымі асобамі, павінны быць перакладзены на беларускую або рускую мову і засведчаны ва ўстаноўленым парадку;

іншыя дакументы, названыя ў палажэнні аб ліцэнзаванні віду дзейнасці, які ажыццяўляецца на падставе ліцэнзіі,  або  вызначаныя Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

па відах дзейнасці:

© 2001-2009 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь