Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Навука  Ахова здароўя  Адукацыя 
Гісторыя і Культура 
Фізкультура і спорт  Чарнобыль 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьЭканомікаПрамысловасць
border=0 border=0 border=0
border=0 Прамысловасць border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Асноўныя напрамкі прамысловасці
10 прамысловых навінак
border=0 border=0
10 прамысловых навінак

ТРАКТАР

Мінскі трактарны завод у маі 2006 г. упершыню прадставіў новы трактар – “Беларус-4520” магутнасцю 450 к.с. Новы трактар створаны менш як за два гады. Па магутнасці аналага гэтай машыне ў краінах СНД няма. Такія трактары выпускаюцца па спецыяльных заказах спажыўцоў і прымяняюцца для ўзворвання вялікіх участкаў зямлі. Мінскі трактар аснашчаны амерыканскім рухавіком “Дэтройт Дызель”. Пакуль гэта адзіны экзэмпляр, але ўжо вядзецца работа над стварэннем яшчэ аднаго трактара гэтай мадэлі. Раней мадэльны рад беларускіх трактароў абмяжоўваўся дыяпазонам 30-300 к.с.

СЕДЛАВЫ ЦЯГАЧ

Мінскі аўтамабільны завод у жніўні 2006 г. упершыню паказаў шырокай грамадскасці на Маскоўскім міжнародным аўтамабільным салоне седлавы цягач «МАЗ-544019», які адпавядае экалагічным нормам Еўра-4. Гэта першы грузавы аўтамабіль у краінах СНД, сертыфікаваны па стандарту Еўра-4. Выкананы ў мадыфікацыі з паніжанай вышынёй седлава-счапнога ўстройства - 1050 мм - што дае магчымасць эксплутаваць машыну з паўпрычэпамі павялічанага аб’ёму. На цягачы прыменены V –падобны рухавік Daimler Chrysler 0М501 LA IV /4 магутнасцю 320 кВт (435 к.с). Рухавік укамплектаваны 16-ступеньчатай каробкай перадач ZF 16 S 221 і счапленнем MFZ -430. Для выканання патрабаванняў Правіл 51-02 ЕЭК ААН па ўзроўню знешняга шуму (80 Дба) на кабіне і шасі аўтамабіля ўстаноўлены шумапаглынальныя экраны. Пры гэтым выкарыстоўваюцца новыя канструктарска-тэхналагічныя рашэнні.

Яшчэ адно значнае адрозненне новай машыны ад раней вядомых цягачоў - «МАЗ-544019» мае новую канструкцыю рамы. Пнеўмападвеска аснашчана электроннай сістэмай ECAS. Значна ўдасканалена сістэма электраабсталявання. Рэсурс аўтапоезда - 1 млн.км прабегу.

АЭРАДРОМНЫ АЎТОБУС

Мінскі аўтамабільны завод стварыў новы перагонны аўтобус для аэрапортаў «МАЗ-171». Упершыню ён быў паказаны ва ўмовах эксплуатацыі не лётным полі Нацыянальнага аэрапорта Мінск у лютым 2006 г. МАЗ першым у СНД выпусціў аэрадромны аўтобус, які адпавядае прынятым на авіятранспарце нормам. Машына прайшла сертыфікацыйныя выпрабаванні ў адным з цэнтраў сертыфікацыі наземнага транспарту грамадзянскай авіяцыі Расіі.

Да гэтага часу ў Еўропе было толькі два вытворцы такой тэхнікі. Цяпер МАЗ папоўніў гэты спіс. Паводле папярэдніх даных, кошт беларускага аэрадромнага аўтобуса ў 2 разы ніжэйшы за імпартныя. А цэны на замежныя аналагі перасягаюць 800 тыс. долараў. Мінскія аэрадромныя аўтобусы выпускаюцца пад заказ.

«МАЗ-171» створаны менш як за паўгода. Гэта паўнацэнны перонны аўтобус, які адпавядае ўсім патрабаванням да машын такога класа. Мінімальная ўмяшчальнасць – 122 чалавекі пры сярэдняй загрузцы 5 чалавек на квадратны метр. Вышыня падлогі над узроўнем дарогі – 300 мм, што робіць пасадку і высадку пасажыраў зручнай і камфортнай. У аўтобусе з кожнага боку ёсць па трое дзвярэй шырынёй 1200 мм. Для вадзіцеля і суправаджальніка прадугледжаны дзверы ў пярэдняй частцы аўтобуса.
Нізкападлогавы аўтобус аснашчаны камерай задняга агляду, дахавымі вентылятарамі, кандыцыянерам на рабочым месцы вадзіцеля, сістэмай аўтаматычнай змазкі.

КАР’ЕРНЫ САМАЗВАЛ

На Беларускім аўтамабільным заводзе мадэрнізаваны самазвал «БелАЗ-75131» грузападымальнасцю 136 т. У ім палепшаны канструкцыі шэрага вузлоў і сістэм, што павышае надзейнасць машыны і змяншае яе габарыты па шырыні з 6950 мм да 6400 мм. Па габарытах машына стала такой, як 120-тннік, што выпускаўся раней, але з большай грузападымальнасцю. Гэта дае магчымасць эксплутаваць яе ў кар’ерах і не пашыраць праезную частку.

ПАГРУЗЧЫК

ААТ “Амкадор” стварыла новую мадэль пагрузчыка з бартавым паваротам. Машына “Амкадор-211”, у адрозненне ад папярэдняй мадэлі “Амкадор-208В”, мае большую грузападымальнасць – да 1200 кг. Прынцыпова новае рашэнне кабіны карэнным чынам змяніла дызайн машыны, дало магчымасць павялічыць агляднасць і павысіць камфартабельнасць. Гідраабсталяванне італьянскай фірмы Bondioli, устаноўленае на пагрузчыку, павысіла цягава-дынамічныя якасці і прадукцыйнасць машыны. З пагрузчыкам можа прымяняцца шырокая гама зменных рабочых вузлоў. Дзякуючы гэтаму ён можа выкарыстоўвацца ў розных галінах эканомікі: у прамысловым, грамадзянскім і дарожным будаўніцтве, у камунальнай і сельскай гаспадарцы, у марскіх і рачных партах.

СЯМЕЙСТВА ЛЯСНЫХ МАШЫН НОВАГА ПАКАЛЕННЯ

ААТ “Амкадор” стварыла сямейства лясных машын новага пакалення. Гэта хорвестэр “Амкадор-2551” для валкі дрэў, абразання сукоў і распілоўкі на сартыменты, форвардэр “Амкадор-2661” для пагрузкі і транспарціроўкі сартыментаў і тралёвачны цягач “Амкадор-2243” для тралёўкі хлыстоў. На гэтых машынах устаноўлены маніпулятары і іншыя агрэгаты фінскай фірмы Kesla. Тэхніка паспяхова прайшла выпрабаванні ў Івацэвіцкім лясгасе Брэсцкай вобласці. Яе эксплуатацыя дала магчымасць максімальна механізаваць усе працэсы на лесараспрацоўках і значна павысіць прадукцыйнасць працы.

СКРЭПЕР

Магілёўскі аўтамабільны завод пачаў серыйную вытворчасць новай мадэлі скрэпера «МаАЗ-60148». Пры яго зборцы ў асноўным былі выкарыстаны камплектуючыя беларускіх вытворцаў. На скрэперы ўстаноўлены ўзмоцненыя масты, выкарыстаны новыя, больш надзейныя, маркі сталі. Акрамя таго, на тэхніку ўстаноўлены айчынныя шыны. Гэта землярыйна-транспартная машына прымяняецца ў будаўніцтве, у горнай прамысловасці.

КАМПЛЕКТНАЯ ТРАНСФАРМАТАРНАЯ ПАДСТАНЦЫЯ

Мінскі электратэхнічны завод імя Казлова пачаў стварэнне камплектных трансфарматарных падстанцый у жалезабетоннай абалонцы магутнасцю да 1000 кВт. Прычым на прадпрыемстве выпускаюцца як самі падстанцыі, так і бетонныя канструкцыі, у якія ўпакоўваецца гэта электраабсталяванне. Гэта падстанцыя, у адрозненне ад традыцыйных металічных, уяўляе сабой антывандальную, устойлівую і больш бяспечную канструкцыю. Для яе ўстаноўкі няма неабходнасці ўзводзіць спецыяльнае збудаванне, што паскарае будаўніцтва аб’екта. Стварыўшы такую вытворчасць, Мінскі электратэхнічны завод імя Казлова будзе пастаўляць сваім заказчыкам электраабсталяванне у поўнай камплекцыі і гатовае да эксплуатацыі.

КАМБАЙНЫ

Вытворчае аб’яднанне “Гомсельмаш” правяло выпрабаванні ў палявых умовах трох камбайнаў высокага класа “Палессе-1218”. Гэта новая мадэль канструктараў прадпрыемства. Першы доследны ўзор выпушчаны ў 2005 годзе. Машына разлічана на прадукцыйнасць па збожжу 18 т/гадз, або 12-13 кг/сек. Яна ўяўляе сабой своеасаблівую эксперыментальную ўстаноўку на базе яшчэ аднаго новага самаходнага збожжаўборачнага камбайна “КЗС-10К”, серыйная вытворчасць якога пачалася ў 2005 годзе. Яго прадукцыйнасць - 16 т/гадз або 10 кг/сек.

Кабіна “Палесся-1218” аснашчана панарамным шклом і кандыцыянерам. Тут устаноўлены бартавы камп’ютэр, які забяспечвае высокі ўзровень кіравання працэсам і камфартабельныя ўмовы работы. Размяшчэнне рухавіка ззаду бункера забяспечвае зніжэнне тэмпературы паветра і шуму ў кабіне.

Самая апошняя навінка ў камбайнабудаванні Беларусі ў 2006 годзе – эксперыментальны ўзор элітнага збожжаўборачнага камбайна “Ліда-1700”, створанага на АТТ “Лідаграпраммаш”. Распрацоўку ажыццявіла Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства “ДСКБ па збожжаўборачнай і кормаўборачнай тэхніцы” вытворчага аб’яднання “Гомсельмаш”. Гэта новы від камбайна, які будзе эксплутавацца на палях, дзе ўраджайнасць збожжавых складае больш за 70 ц/га. Па сваёй прадукцыйнасці ён перасягае магчымасці машыны “Палессе-1218”. У аснове яго стварэння – мадэль камбайна « Lexion » фірмы CLAAS . Пры гэтым больш за 60% камплектуючых у машыне – айчыннай вытворчасці. Кошт імпартнага аналага - амаль 380-400 тыс. долараў. Беларускі камбайн будзе значна таннейшы, а якасць яго адпавядае вядомым сусветным узорам.

ТЭЛЕВІЗАРЫ

ААТ “Гарызонт” выпусціў абсалютна новую мадэль LCD-тэлевізара з экранам 20 цаляў па дыяганалі ў двух каляровых рашэннях дызайну. У мадэлі выкарыстоўваюцца вадкакрышталічныя панэлі і камплектуючыя вядучых сусветных вытворцаў. Акрамя таго, з’явіліся дзве мадэлі 32-цалёвых LCD-тэлевізараў, якія карыстаюцца вялікім попытам на рынку. Таксама выпушчаны тэлевізары 14 і 15 цаляў у новым дызайне.

Версія для друку
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь