|
Прававыя, эканамічныя і арганізацыйныя асновы транспартнай дзейнасці і прынцыпы яе ажыццяўлення закладзены ў Законе Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года "Аб асновах транспартнай дзейнасці".
У адпаведнасці з планам падрыхтоўкі законапраектаў на 2008 год, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 2007 г. № 666, прадугледжана прывядзенне закона ў адпаведнасць з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, удакладненне норм закона з улікам практыкі яго прымянення.
Адносіны, што ўзнікаюць пры арганізацыі і выкананні аўтамабільных перевозак, а таксама пры выкананні (аказанні) работ (паслуг), звязаных з такімі перавозкамі, рэгулююцца Законам Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2001 года "Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках". З 1 ліпеня 2008 года ўступае ў сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 14 жніўня 2007 года "Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках".
Сферу прававога рэгулявання дзейнасці воднага транспарту складаюць Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб гандлёвым мараплаванні і Кодэкс унутранага воднага транспарту Рэспублікі Беларусь.
Прынцыпы ажыццяўлення дарожнай дзейнасці, забеспячэння захаванасці аўтамабільных дарог, паляпшэння іх тэхнічнага ўзроўню і эксплуатацыйнага стану, карыстання аўтамабільнымі дарогамі закладзены ў Законе Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 1994 года "Аб аўтамабільных дарогах і дарожнай дзейнасці" ў рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2003 года.
У адпаведнасці з пастаўленымі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Беларусь перад Міністэрствам транспарту і камунікацый задачамі па рэалізацыі адзінай дарожна-транспартнай палітыкі, накіраванай на стварэнне ўмоў для задавальнення патрэбнасцей эканомікі і насельніцтва ў транспартных паслугах, Палажэннем аб Міністэрстве транспарту і камунікацый, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2006 г. № 985, Міністэрствам вядзецца актыўная работа над удасканаленнем прававога забеспячэння транспартнай дзейнасці, уключаючы фарміраванне нарматыўнай прававой базы ў галіне грамадзянскай авіяцыі і чыгуначнага транспарту.
За апошні час прыняты такія асноўныя акты, як Паветраны кодэкс Рэспублікі Беларусь, Законы Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2006 года "Аб транспартна-экспедыцыйнай дзейнасці", ад 5 студзеня 2008 года «Аб дарожным руху».
Распрацаваны шэраг нарматыўных прававых актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па ўдасканаленню функцыянавання транспартнага комплексу. У іх ліку:
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 462 «Аб дапушчальных вагавых і габарытных параметрах аўтамабільных транспартных сродкаў, што праязжаюць па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання Рэспублікі Беларусь, і стаўках платы за праезд цяжкавагавых і буйнагабарытных аўтамабільных транспартных сродкаў»;
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 463 «Аб устанаўленні збору за выдачу дазволаў на праезд аўтамабільных транспартных сродкаў Рэспублікі Беларусь па тэрыторыях замежных дзяржаў»;
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 2006г. № 536» Аб стаўках сбору за праезд і ўмовах праезду аўтамабільных транспартных сродкаў замежных дзяржаў па дарогах агульнага карыстання Рэспублікі Беларусь»;
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2007 г. № 129 «Аб стымуляванні экспартных паставак».
Пастановай Урада ад 14 чэрвеня 2006 г. № 757 зацверджана Канцэпцыя забеспячэння бяспекі дарожнага руху ў Рэспубліцы Беларусь.
Пастановай Урада ад 3 верасня 2007 г. № 1134 выкладзены ў новай рэдакцыі Статут чыгуначнага транспарту агульнага карыстання, зацверджаны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 1999 г. № 1196.
У 2007 годзе Міністэрствам транспарту і камунікацый распрацавана і прынята 125 нарматыўных прававых актаў, з якіх 4 законы Рэспублікі Беларусь, 10 указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 21 пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, 87 нарматыўных прававых актаў Мінтранса.
У мэтах удасканалення работы Мінтранса са зваротамі арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, забеспячэння даступнасці прававой інфармацыі Пастановай Саўміна Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2007 г. № 1646 зацверджаны пералік адміністрацыйных працэдур, што праводзяцца ў Мінтрансе і падпарадкаваных арганізацыях адносна юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
У 2008 годзе чакаецца сістэмнае пераўтварэнне прававога фундамента ў галіне аўтамабільнага, паветранага і чыгуначнага транспарту, накіраванае на выкананне мерапрыемстваў па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 жніўня 2007 года "Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках", Паветранага кодэкса Рэспублікі Беларусь, Статута чыгуначнага транспарту агульнага карыстання».
|