|
У Рэспубліцы Беларусь ёсць 7 міжнародных аэрапортаў: Нацыянальны аэрапорт Мінск, аэрапорты Мінск-1, Гомель, Гродна, Брэст, Магілёў і Віцебск, з якіх ажыццяўляюцца ўнутрырэспубліканскія перавозкі, міжнародныя рэгулярныя палёты ў замежныя краіны, а таксама чартэрныя пасажырскія перавозкі.
Нацыянальны аэрапорт Мінск дапушчаны да забеспячэння палётаў па I і II катэгорыях ІКАО і можа прыняць любы тып паветранага судна.
Аэрапорт Мінск-1 прызначаны для эксплуатацыі самалётаў тыпу ТУ-134, ЯК-42, АН-24, ЯК-40 і класам ніжэй, аэрапорты Гомель, Гродна, Магілёў, Віцебск – ІЛ-76, ТУ-154, В-737, В-757 і класам ніжэй, аэрапорт Брэст – АН-124 («Руслан»), ІЛ-76, ТУ-154, А-310-300, В-767-200 і класам ніжэй.
Беларускія аваяперавозчыкі прадстаўлены трыма авіякампаніямі: РУП «Нацыянальная авіякампанія «Белавія», РАУП «Аэрапорт Гомельавія», РУП «Авіякампанія Трансавіяэкспарт». Першыя дзве з іх спецыялізуюцца на пасажырскіх авіяперавозках, авіякампанія Трансавіяэкспарт займае дамінуючае становішча на рынку грузавых авіяперавозак.
РУП «Нацыянальная авіякампанія «Белавія» з'яўляецца асноўным авіяцыйным пасажырскім перавозчыкам Рэспублікі Беларусь, які ажыццяўляе рэгулярныя і нерэгулярныя (чартэрныя) міжнародныя палёты.
Авіякампанія «Белавія» з'яўляецца членам Міжнароднай асацыяцыі перавозчыкаў (ІАТА), што аб'ядноўвае больш за 220 авіякампаній свету.
Цяпер парк паветраных суднаў авіякампаніі складаецца з самалётаў Боінг 737-500, ТУ-154М, ТУ-154Б, АН-24, ЯК-40.
Асноўным перавозчыкам, які выконвае нараўне з міжнароднымі ўнутрырэспубліканскія перавозкі, з'яўляецца РАУП «Аэрапорт Гомельавія».
Авіякампанія ажыццяўляе рэгулярныя штодзённыя палёты паміж Гомелем і Мінскам, а таксама звязвае рэгулярнымі паветранымі зносінамі сталіцу рэспублікі, абластныя цэнтры Гомель, Гродна і Брэст з Калінінградам Расійскай Федэрацыі. Частата палётаў паміж Калінінградам і гарадамі Беларусі рэгулюецца існуючым попытам на авіяперавозкі.
Авіякампанія «Трансавіяэкспарт» з'яўляецца эксплуатантам паветраных суднаў тыпу Іл-76ТД, прызначаных для перавозкі буйнагабарытных грузаў агульнай вагой да 45 тон і аб'ёмам да 190 м куб.
Цяпер грузавыя перавозкі авіякампанія ажыццяўляе 10 паветранымі суднамі Іл-76ТД, з іх 2 самалёты зарэзерваваны для работы па перавозцы грузаў на/з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, з улікам патрэбнасці рынку Рэспублікі Беларусь, а таксама неабходнасці выканання спецыяльных рэйсаў, выкліканых узнікненнем форс-мажорных абставін.
Сталіца нашай рэспублікі звязана регулярнымі паветранымі зносінамі са сталіцамі і буйнымі прамысловымі і курортнымі гарадамі дзяржаў СНД, сталіцамі, буйнымі прымысловымі і турыстычнымі цэнтрамі дзяржаў Заходняй Еўропы, Блізкага Усходу, куды ўвогуле выконваецца амаль 30 рэйсаў.
На аснове камерцыйных пагаднненняў Нацыянальная авіякампанія «Белавія» праз Шэнан, Варшаву, Вену, Прагу ажыццяўляе адпраўку пасажыраў у ЗША (Нью-Йорк, Бостан, Чыкага) і Канаду (Манрэаль і Таронта) і ў шэраг іншых гарадоў свету. У 2006 г. у Рэспубліку Беларусь ажыццяўлялі рэгулярныя палёты замежныя авіякампаніі ЛОТ, Люфтганза, Аўстрыян, Эль-Аль, УМ Эйр, Эйр Балтык, Чэшскія авіялініі, у першым паўгоддзі на беларускі рынак прыйшоў новы перавозчык – авіякампанія Чэшскія Авіялініі. У II квартале 2006 г. на беларускі рынак прыйшлі новыя замежныя авіякампаніі – Турэцкія Авіялініі і Аліталія, у IV квартале – Грузінскія авіялініі, Армавія – авіякампаніі дзяржаў СНД.
Высокая палітычная і эканамічная стабільнасць у рэспубліцы, паслядоўная палітыка Урада Рэспублікі Беларусь па абароне нацыянальнага рынку авіяперавозак (у тым ліку адсутнасць авіякампаній-дыскаунтэраў) робяць асабліва прывабнай магчымасць выканання рэгулярных палётаў у нашу краіну.
|
|

МІНІСТЭРСТВА ТРАНСПАРТУ І КАМУНІКАЦЫЙ
Адрас: 220029 г.Мінск, вул. Чычэрына, 21
Кантакты
ФОРУМ

|