|
Беларуская чыгунка з'яўляецца адным з асноўных звёнаў транспартнага комплексу краіны і займае важнае месца ў жыццязабеспячэнні Рэспублікі Беларусь і яе шматгаліновай эканомікі. Сёння Беларуская магістраль ажыццяўляе амаль 75% усіх грузавых і больш за 50% пасажырскіх перавозак, якія ажыццяўляюцца ў рэспубліцы. Эксплуатацыйная даўжыня Беларускай чыгункі складае звыш 5,5 тысячы кіламетраў. Двухкалейная электрыфікаваная лінія Брэст – Мінск – Орша – граніца Расійскай Федэрацыі працягласцю 612 км забяспечвае скоросць руху грузавых паяздоў да 90 км/гадз, пасажырскіх – да 120 км/гадз.
Беларускай чыгункай праводзіцца работа па арганізацыі чыгуначных перавозак у зносінах з краінамі Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну, у тым ліку з Кітаем, у рамках удзелу ў Каардынацыйным Савеце па Транссібірскіх перавозках (КСТП). У складзе гэтай арганізацыі налічваецца больш за 130 калектыўных членаў, сярод якіх – чыгункі Беларусі, Расіі, Казахстана, Манголіі, Кітая, а таксама вядучыя марскія перавозчыкі, аператары, экспедытары і інш. Асноўнымі мэтамі гэтай арганізацыі з'яўляецца каардынацыя дзейнасці ўдзельнікаў грузавых перавозак і развіццё эканамічных адносін паміж краінамі Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну.
Цяпер падрыхтаваны ўстаноўчыя дакументы на стварэнне чыгуначнымі адміністрацыямі Расіі, Беларусі, Польшчы і Германіі сумеснага прадпрыемства ЗАТ «Еўразія Рэйл Лагістык». Галоўнай мэтай яго стварэння з'яўвляецца павышэнне якасці і аб'ёмаў грузавых перавозак чыгуначным транспартам у рамках II Міжнароднага транспартнага калідора і больш поўное выкарыстанне рыначнага патэнцыялу грузавых зносін паміж Азіяй/Кітаем/Расіяй – Заходняй Еўропай і ў адваротным напрамку.
Па ініцыятыве дзяржаўнага экспедытара Беларускай чыгункі УП «Белінтэртранс» арганізаваны кантэйнерны поезд «Мангольскі вектар», які пастаянна курсіруе па маршруце Брэст – Улан-Батар , што ў далейшым быў прадоўжаны да станцыі Хух-Хота (Кітай). У 2005-2006 гг. праведзена работа па арганізацыі доследных пропускаў у адваротным напрамку кантэйнернага поезда «Мангольскі вектар - Жуі». Сумесна распрацавана тэхналогія ўсяго працэсу перавозкі ад кітайскага пастаўшчыка да еўрапейскага атрымальніка, узгоднены скразныя стаўкі. Інфармацыя аб накіраванні поезда ў рэальным рэжыме часу і стаўках змешчана ў Інтэрнэце на сайце Брэсцкага філіяла УП «Белінтэртранс» – www.brit.by.
У далейшым плануецца пропуск паскоранага кантэйнернага поезда, які будзе накіроўвацца з кітайскага города Урумчы праз пагранічны пераход Достык транзітам праз Казахстан і Расію.
Таксама, з мэтай развіцця і каардынацыі перавозак у напрамку краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну, у тым ліку Кітая і назад у Брэсце адкрыта прадстаўніцтва ААТ «Транскантэйнер» - даччынага ААТ «РЧ».
Прыгарадныя і пасажырскія зносіны на Беларускай чыгунцы забяспечваюць сувязь паміж раённымі і абласнымі цэнтрамі рэспублікі. Сёння графікам руху прадугледжана курсіраванне 424 пар прыгарадных паяздоў, 26 паяздоў унутрырэспубліканскіх зносін. Функцыянуюць 21 чыгуначны вакзал, у тым ліку чатыры - пазакласныя, больш за 560 пасажырскіх прыпыначных пунктаў і 320 чыгуначных станцый.
Продаж білетаў на Беларускай чыгунцы поўнасцю аўтаматызаваны і ажыццяўляецца праз АСК «Экспрэс». На 105 станцыях дарогі ў пунктах продажу пасажыры ў лічаныя мінуты могуць набыць праязныя дакументы да любой станцыі, размешчанай на сетцы чыгуначных дарог дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў і краін Балтыі.
Пастаянна ўдасканальваецца тэхналогія продажу праязных дакументаў у міжнародных зносінах у краіны далёкага замежжа. Міжнародныя білетныя касы адкрыты ў дванаццаці гарадах рэспублікі: Мінску, Оршы, Маладзечне, Баранавічах, Лунінцы, Гродне, Лідзе, Брэсце, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Полацку.
Цяпер пасажырскія чыгуначныя зносіны звязалі Беларусь з Франкфуртам-на-Майне, Берлінам, Кёльнам, Варшавай, Прагай, Браціславай, Варнай, Бухарэстам, Венай, а таксама сталіцамі і адміністрацыйнымі цэнтрамі Расіі, Украіны, Малдовы, Літвы, Латвіі, Казахстана. У міжнародных зносінах графікам руху прадугледжана курсіраванне 47 паяздоў. Цяпер Беларускай чыгункай арганізавана курсіраванне 14 фірменных паяздоў, з іх 8 - у міжнародных зносінах і 6 - ва ўнутрырэспубліканскіх.
Беларускай чыгункай планамерна праводзіцца сертыфікацыя сістемы менеджменту якасці паслуг па перавозцы пасажыраў фірменнымі паяздамі, паслуг да адпраўлення поезда і пасля прыбыцця на вакзалах Мінск, Гродна, Брэст, Гомель, Полацк. У рамках гэтай сістэмы якасці вакзал станцыі Мінск-Пасажырскі і Мінскі вагонны ўчастак Беларускай чыгункі былі ўдастоены Прэміі Урада ў галіне якасці.
Беларускай чыгункай праводзіцца мэтанакіраваная работа па развіццю супрацоўніцтва з чыгуначнымі адміністрацыямі замежных дзяржаў, як на двухбаковай аснове, так і ў рамках найбольш аўтарытэтных міжнародных арганізацый па чыгуначнаму транспарту.
Паглыбленне супрацоўніцтва з чыгуначнымі адміністрацыямі дзяржаў – удзельніц СНД ажыццяўляецца ў рамках Савета па чыгуначнаму транспарту.
У рамках міжурадавай Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунк (АСЧ) распрацоўваюцца канкрэтныя меры, якія прадугледжваюць далейшае развіццё міжнародных чыгуначных перавозак у зносінах Еўропа – Азія - Еўропа, вырашэнне эксплуатацыйных, тэхнічных і экалагічных аспектаў чыгуначнага транспарту. Беларуская чыгунка актыўна ўдзельнічае ў фарміраванні агульных прынцыпаў транспартнай палітыкі краін – членаў АСЧ, уключаючы камбінаваныя перавозкі паміж краінамі Еўропы і Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну, актуалізацыі транспартнага права, што прымяняецца ў міжнародных пасажырскіх і грузавых зносінах.
Важным прыярытэтам для дарогі з'яўляецца супрацоўніцтва з Міжнародным Саюзам чыгунак (МСЧ). Удзел спецыялістаў чыгункі ў Місіі «Усход-Захад», Інтэграцыйнай групе чыгунак СНД і Балтыі з шырынёй каляі1520 мм, Місіі высокіх скорасцей «Зона Усход» па праблемах развіцця скораснага і высакаскораснага руху, а таксама ў іншых кіруючых і выканаўчых органах МСЧ стварае перадумовы для далейшай інтэграцыі Беларускай чыгункі ў агульнаеўрапейскую транспартную сетку і павышэння канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту ў еўраазіяцкіх зносінах.
Беларуская чыгунка надае важнае значэнне супрацоўніцтву з Эканамічнай і сацыяльнай камісіяй для краін Азіі і Ціхаакіянскага рэгіёну Арганізацыі Аб'яднаных нацый у частцы арганізацыі дэманстрацыйных паяздоў з Кітая, Карэі, Японіі ў краіны Усходняй і Заходняй Еўропы. З'яўляючыся членам Каардынацыйнага Савета па Транссібірскіх перавозках з 1997 года, Беларуская чыгунка ўносіць важкі ўклад у стварэнне ўзгодненых умоў перавозак грузаў у зносінах Азія – Еўропа з выкарыстаннем Транссібірскай чыгуначнай магістралі, удасканаленне тэхналогій перавозак па вышэйназванаму маршруце, правядзенне ўзгодненай тарыфнай палітыкі.
|
|

МІНІСТЭРСТВА ТРАНСПАРТУ І КАМУНІКАЦЫЙ
Адрас: 220029 г. Мінск, вул. Чычэрына, 21
Кантакты
ФОРУМ |