Дзеючае ў Рэспубліцы Беларусь заканадаўства ў галіне прыватызацыі прадугледжвае ўмовы і магчымасці ўдзелу замежных інвестараў у гэтым працэсе.
Так, заснавальнікамі акцыянерных таварыстваў, што ствараюцца ў працэсе прыватызацыі, могуць быць, акрамя дзяржавы, юрыдычныя і фізічныя асобы, у тым ліку замежныя, якія ўнеслі грашовыя сродкі або іншую маёмасць, што належаць ім, у статутныя фонды названых таварыстваў. Пры гэтым доля замежнага інвестара ў статутным фондзе замежнага інвестара створанага ААТ будзе адпавядаць кошту ўнесеных ім грашовых сродкаў або іншай маёмасці.
Замежны інвестар можа стаць удзельнікам ААТ, створанага ў працэсе прыватызацыі рэспубліканскай уласнасці, шляхам унясення маёмасці, што належыць яму, у статутны фонд такога ААТ або набыцця дадатковага выпуску акцый ААТ на суму ўнесенага ім укладу.
Замежны інвестар можа таксама набыць акцыі адкрытых акцыянерных таварыстваў па конкурсу, на аўкцыёне або на таргах у ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».
Замежны інвестар можа прыняць удзел у стварэнні сумеснага прадпрыемства ў выглядзе закрытага акцыянернага таварыства або ў выглядзе іншай арганізацыйна-прававой формы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь шляхам унясення грашовага або неграшовага ўкладу ў статутны фонд таварыства, што ствараецца.
Дзяржаўныя прадпрыемствы могуць быць прададзены на аўкцыёне, па конкурсу ў працэсе прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці. Удзельнікамі такіх таргоў могуць быць замежныя інвестары.
Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь таксама прадугледжана магчымасць продажу прадпрыемстваў, што маюць да 100 рабочых мест, у якіх запазычанасць па фінансавых абавязацельствах роўная актыўнай частцы балансу або перасягае яе, па пачатковай цане, роўнай адной базавай велічыні.
За ўвесь перыяд прыватызацыі (з 1991 года па жнівень 2006 года) у рэспубліцы рэфармавана 4103 аб’екты дзяржаўнай уласнасці, з якіх 1088 – рэспубліканскай уласнасці. У выніку рэфармавання на базе рэспубліканскай уласнасці створана 902 акцыянерныя таварыствы, на базе прадпрыемстваў камунальнай уласнасці – 1077 акцыянерных таварыстваў.
Цяпер у статутных фондах 356 акцыянерных таварыстваў доля Рэспублікі Беларусь складае звыш 75%, г.зн. ёсць значны пакет акцый, магчымы для рэалізацыі.
Штогод фарміруюцца і зацвярджаюцца пералікі акцыянерных таварыстваў, акцыі якіх плануюцца для продажу ў адпаведным каляндарным годзе.
Інфармацыя аб акцыянерных таварыствах, акцыі якіх плануюцца для продажу, публікуецца ў друкаваных выданнях, а таксама размяшчаецца ў сетцы Інтэрнэт.
Для продажу ў 2006 годзе прапанаваны акцыі 30 акцыянерных таварыстваў. Пры гэтым для продажу па конкурсу прапанаваны акцыі 18 таварыстваў і для продажу на аўкцыёне – 12 таварыстваў.
|