Дуга мерыдыяна Струве | ||
| www.president.gov.by | ||
|
Дуга мерыдыяна Струве (21 пункт) - ХІХ ст. У XVIII ст. у першыню было вызначана , што зямля мае форму эліпсоіда. Аднак вымярэнні, на падставе якіх гэта было вызначана, не давалі дакладных вынікаў. Таму ў XIX ст. навукоўцамі многіх краін свету выконваліся новыя градусныя вымярэнні, з дапамогай якіх былі акрэслены памеры і формы Зямлі, і якія адыгралі грандыёзную ролю ў развіцці навуковых ведаў. Пад кіраўніцтвам вядомага рускага астранома першага дырэктара Пулкаўскай абсерваторыі Васіля Струве з 1816-га па 1855 год ажыцяўлялася вымярэнне дугі мерыдыяна паміж Фугленесам (70 градусаў 40 мінут паўночнай шыраты), размешчанага на беразе Паўночнага Ледавітага акіяна, і Стара-Някрасаўскай (вусце Дуная, 45 градусаў 20 мінут паўночнай шыраты) агульнай працягласцю 2880 кіламетраў. У працэсе вымярэнняў было закладзена 258 геадэзічных пунктаў на тэрыторыі 10 краін (Нарвегія, Швецыя, Фінляндыя, Расія, Эстонія, Латвія, Літва, Беларусь, Украіна, Малдова). Пошукам і аднаўленнем гэтых пунктаў займаюцца спецыялісты унітарнага прадпрыемства аэракасмічных метадаў у геадэзіі "Белаэракосмагеадэзія". У выніку пошукава-даследчых работ было выяўлена 19 пунктаў дугі Струве, якія захаваліся на тэрыторыі Беларусі. Пункты былі замацаваны па-рознаму. У першым адкапаным цэнтры знойдзена пяшчанікавая пліта. Другі базісны пункт у Чэкуцку выраблены ў выглядзе пэўнай кладкі з цэглы, якая клалася адна на адну. Пункт у Ляскавічах быў у выглядзе гранітнага куба, залітага ў сярэдзіне свінцом. Пазней быў знойдзены пункт Бездзеж, дзе цэнтрам была замураваная вапнай ў камень цагліна. Валун з надпісам 1825 г. быў знойдзены на пункце Асаўніца, дзе побач з датай існуе і вензель генерала Тэнера. Цяпер усе захаваныя пункты абазначаны металічнымі чатырохграннымі ахоўнымі пірамідамі. Пункты дугі Струве – першыя пункты геадэзічнай сеткі, замацаваныя на тэрыторыі нашай дзяржавы. | ||
|