Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Навука  Ахова здароўя  Адукацыя 
Гісторыя і Культура 
Фізкультура і спорт 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьГеаграфіяТэрыторыя і прыродныя рэсурсы
border=0 border=0 border=0
border=0 Тэрыторыя і прыродныя рэсурсы border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Лясы Беларусі
Адміністрацыйная карта і насельніцтва
Геаграфічнае становішча
border=0 border=0
Геаграфічнае становішча

Геаграфічнае становішча

Рэспубліка Беларусь размешчана ва ўсходняй частцы  Еўропы. Яна мяжуе з Літвой і Латвіяй на поўначы, з Украінай на поўдні, з Расійскай Федэрацыяй на ўсходзе і з Польшчай на захадзе. Краіна мае стратэгічнае становішча для зносін захаду і ўсходу, поўначы і поўдня. Адлегласць ад Мінска да Варшавы складае 500 км, да Масквы - 700 км, да Берліна - 1.060 км, да Вены - 1.300 км.

Дзяржаўная граніца

Дзяржава Даўжыня граніцы
(км)
Працэнт
Агульная даўжыня граніцы 2969 100
у тым ліку з:
Расіяй 990 33
Украінай 975 33
Літвой 462 16
Польшчай 399 13
Латвіяй 143 5

Тэрыторыя

Тэрыторыя займае 207.6 тыс. кв.км. Працягласць з поўначы на поўдзень складае 560 км (350 міль), з усходу на захад - 650 км (460 міль). Беларусь большая за Аўстрыю, Ірландыю, Партугалію і Грэцыю. Сталіца Рэспублікі Беларусь — горад Мінск. Размешчаны ён прыблізна на той жа шыраце, што Гамбург і Дублін. Самым высокім месцам з’яўляецца гара Дзяржынская ў Мінскай вобласці (345 метраў над узроўнем мора). Самым нізкім месцам з’яўляецца Нёманская даліна ў Гродзенскай вобласці (80-90 метраў над узроўнем мора).

Мясцовы час

Беларусь знаходзіцца ў цэнтральна-еўрапейскім часавым поясе: GМТ+2 гадзіны. Калі ў Беларусі поўдзень, у Парыжы 11:00, у Лондане 10:00, у Нью-Йорку 5:00, у Лос-Анджэлесе 2:00, у Маскве 13:00.

Клімат

У Беларусі ўмераны клімат, мяккая і вільготная зіма, цёплае і вільготнае лета. Сярэдняя тэмпература ў студзені  складае -6 градусаў па Цэльсію, а ў ліпені +18 градусаў па Цэльсію. За год выпадае 550-700 мм ападкаў.

Адміністрацыйны падзел

Беларусь мае 6 абласцей з цэнтрамі ў Мінску, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне і Магілёве. Кожная вобласць падзяляецца на раёны, гарады і іншыя тэрытарыяльныя і адміністрацыйна-гаспадарчыя адзінкі. У Беларусі размешчана больш за 100 гарадоў, у тым ліку 12 гарадоў з насельніцтвам звыш 100 тыс. чалавек

Самыя доўгія рэкі

Назва Агульная даўжыня
(км)
Беларуская частка
(км)
Днепр 2145 690
Заходняя Дзвіна 1020 328
Нёман 937 459
Заходні Буг 831 169
Прыпяць 761 495
Сож 648 493
Бярэзіна 613 613
Вілія 510 276
Пціч 421 421
Чара 325 325
Свіслач 297 297

Буйнейшыя азёры

Назва Плошча (кв. км) Макс. глыбіня (м)
Нарач 79.6 24.8
Асвея 52.8 7.5
Чырвонае 40.3 2.9
Лукомльскае 37.7 11.5
Дрывяты 36.1 12.0
Выганашчанскае 26.0 2.3
Нешчарда 24.6 8.1
Свір 22.3 8.7
Снуды 22.0 16.5
Чорнае 17.7 6.6
Мядзел 16.2 24.6


© 2001-2009 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь