| Прававая сістэма кожнай дзяржавы адлюстроўвае заканамернасці развіцця грамадства, яго гістарычныя, нацыянальныя, культурныя асаблівасці. Рэспубліка Беларусь, как і любая іншая дзяржава, мае свою прававую сістэму, якая надзелена як агульнымі рысамі з прававымі сістэмамі іншых дзяржаў, так і адрозненнямі ад іх, г.зн. спецыфічнымі асаблівасцямі. Прававая сістэма Рэспублікі Беларусь, як і прававыя сістэмы іншых дзяржаў кантынентальнай Еўропы, адносіцца да рамана-германскай прававой сям’і.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь мае вышэйшую юрыдычную сілу. Законы Рэспублікі Беларусь, дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншыя акты дзяржаўных органаў (службовых асоб) прымаюцца (выдаюцца) на аснове і ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.
Цяпер прававая сістэма Рэспублікі Беларусь знаходзіцца ў цесным узаемадзеянні з прававой сістэмай Расійскай Федэрацыі. Артыкул 2 Дагавора "Аб стварэнні Саюзнай дзяржавы", падпісанага 8 снежня 1999 года Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, замацоўвае ў якасці адной з мэт Саюзнай дзяржавы фарміраванне адзінай прававой сістэмы дэмакратычнай дзяржавы. Якой будзе гэта прававая сістэма - пакажа час. |