|
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь адкрыўся ў Мінску 25 мая 1933 года спектаклем «Кармэн». Ужо ў чэрвені 1940 года Беларускі тэатр оперы заявіў аб сваіх поспехах на Дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве, дзе быў удастоены тытула «Вялікі».
Вельмі хутка Беларуская опера назапасіла значны рэпертуар і ўвайшла ў лік прызнаных лідэраў на культурнай прасторы СССР. Папулярнасці опернага мастацтва Беларусі спрыялі выдатныя салісты розных пакаленняў – народныя артысты СССР Л. Александроўская, М. Ворвулеў, Н. Ткачэнка, С. Данілюк, Т. Ніжнікава, А. Саўчанка, народныя артысты Рэспублікі М. Дзянісаў, С. Друкер, Р. Млодэк, М. Зюванаў, Т. Шымко, К. Кудрашова, З. Бабій, Л. Златава, Л. Галушкіна, І. Шыкунова, Ю. Бастрыкаў, Э. Пелагейчанка. На сцэне Беларускай оперы пачалі сваё творчае жыццё шырока вядомыя спевакі М. Гулегіна, Л. Шамчук, А. Дзедзік. У спектаклях Беларускага опернага тэатра прымалі ўдзел запрошаныя оперныя зоркі – А. Абразцова, В. Атлантаў, І. Архіпава, В. П’яўко, М. Біешу, З. Саткілава, П. Бурчуладзе і многія інш.
У цяперашні час у рэпертуар тэатра оперы ўваходзяць больш за 30 спектакляў. Аснову рэпертуара складаюць оперы са скарбніцы еўрапейскай і рускай класікі. Сярод шэдэўраў італьянскага belcanto – оперы Дж. Вердзі «Набука», «Травіята», «Трубадур», «Баль-маскарад», «Аіда», «Атэла», оперы Дж. Пучыні «Мадам Батэрфляй», «Тоска», «Багема» і «Турандот», оперы Г. Даніцэці, Ж. Бізэ. Любімымі спектаклямі беларускіх гледачоў застаюцца рускія класічныя оперы: «Князь Ігар» А. Барадзіна, «Яўген Анегін» і «Пікавая дама» П. Чайкоўскага.
Тэатр неаднаразова выступаў на сцэне Вялікага тэатра ў Маскве. З нязменным поспехам праходзілі гастролі калектыву ў Грэцыі, Іспаніі, Партугаліі, Германіі, Ізраілі, Польшчы, Бразіліі, Швейцарыі, Кіпры, Італіі, Венгрыі, Тунісе.
Больш за 10 гадоў у тэатры працуе унікальны творчы калектыў – Дзіцячы музычны тэатр-студыя. З 1992 года ў складзе тэатра оперы працуе тэатральна-канцэртная арганізацыя «Беларуская капэла».
У цяперашні час у тэатры працуюць народныя артысты Беларусі У. Пятроў, Я. Пятроў, Н. Руднева, В. Чарнабаеў, У. Экнадзіосаў; заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Н. Галеева, Т. Глаголева, М. Дружына, М. Жылюк, Г. Карант, А. Кеда, В. Кавальчук, Н. Казлова, А. Мельнікаў, В. Скарабагатаў, В. Стральчэня, Л. Талкачова, С. Франкоўскі; заслужаны артыст Расіі М. Майсеенка; заслужаная артыстка Бураціі Ж. Габа; заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь М. Ізворска-Елізар’ева, М. Калядка, Н. Ламановіч, Л. Лях.
Па указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 216 ад 19.06.1996 г. Тэатр оперы быў выдзелены ў самастойнае падраздзяленне – Дзяржаўная тэатральна-відовішчная ўстанова «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь».
E-mail: belarus_opera@tut.by Сайт тэатра: http://www.belarusopera.com/ |
|

АФІША
БІЛЕТНАЯ КАСА
У сувязі з рэканструкцыяй і рэстаўрацыяй тэатра спектаклі і канцэрты Беларускай оперы будуць праходзіць на сцэне Цэнтральнага Дома афіцэраў і ў канцэртных залах Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Білеты прадаюцца
У касе Цэнтральнага Дома афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3) тэл. (+375 17) 227-54-03 Каса працуе штодзённа з 11.30 да 19.30 перапынак з 14.00 да 15.00 панядзелак з 15.00 да 19.30 выхадны – нядзеля
Заказ білетаў па тэлефоне: (+375 17) 234-10-41, (+375 17) 227-54-03 (+375 17) 234-11-56 галоўны адміністратар
У касе можна атрымаць інфармацыю аб працягласці спектакляў, рэпертуары і саставах выканаўцаў.
У касе Беларускай дзяржаўнай філармоніі – (пр. Незалежнасці, 50) тэлефон: (+375 17) 231-16-17 Каса працуе штодзённа 9.00-20.00


|