Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Ахова здароўя  Адукацыя 
Гісторыя і Культура 
Фізкультура і спорт 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьГеаграфіяТурызм
border=0 border=0 border=0
border=0 Турызм border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Транспартныя зносіны
Развіццё айчыннай індустрыі турызму
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза
Месца на Зямлi
Гісторыка-культурныя каштоўнасцi
border=0 border=0
Месца на Зямлi

Гавораць, што чалавеку, які захоча пабываць у геаграфічным цэнтры Еўропы, трэба проста купіць білет да Мінска – сталіцы Рэспублікі Беларусь. Як і многа вякоў назад, Беларусь і яе прыгажуня сталіца застаюцца, бадай што, самым зручным перакрыжаваннем дарог, якія здаўна звязвалі Чорнае мора з Балтыйскім, а ўсходнiя землі – с заходнімі.

У дзелавых даведніках і турыстычных праспекатх пра Беларусь гаворыцца сцісла: дзяржава ў цэнтры Еўропы, на захадзе Усходне-Еўрапейскай раўніны ў басейнах верхняга цячэння Дняпра і Нёмана, сярэдняга цячэння Заходняй Дзвіны і Заходняга Буга (правабярэжжа), сярэдняга і ніжняга цячэння Прыпяці. Гэта самыя буйныя рэкі рэспублікі, а ўсяго іх – вялікіх і малых – звыш 20 тысяч.

Беларусь называюць яшчэ і краем азёр. Больш за ўсё іх рассыпана на поўначы рэспублікі – у Беларускім Паазер’і – і ў паўднёвых рэгіёнах, што ўваходзяць у Беларускае Палессе. Ёсць раёны, у якіх “блакітнымі вачыма азёр”, як гаворыцца ў вядомай песні, занята 10 працэнтаў тэрыторыі. Гэта, напрыклад, Ушацкі і Браслаўскі раёны Віцебскай вобласці.

Азёры тут пераважна невялікія, але, як правіла, вельмі глыбокія; яны ўвесь час сілкуюцца крынічнымі водамі і таму заўсёды крыштальна чыстыя. Нярэдка іх звязываюць паміж сабой рачулкі, каналы і пратокі. З вышыні птушынага палёту гэты малюнак вельмі нагадвае маляўнічыя каралі з блакітных сапфіраў.

Сапраўдная жамчужына прыроды Беларусі – возера Нарач. Кароткімі пратокамі яно звязана з азёрамі Мястра, Баторына, Белае і іншымі, што ператварае гэты благаславенны куток беларускай зямлі ва ўнікальнае месца для развіцця індустрыі адпачынку і турызму.

Беларусь – раўнінная краіна. Сярэдняя вышыня яе тэрыторыі – 160 метраў над узроўнем мора, найбольшая – 345 метраў (гара Дзяржынская на захад ад Мінска), найменшая – 80-90 метраў над узроўнем мора (даліна Нёмана каля горада Гродна). Больш за трэць тэрыторыі Беларусі пакрыта лясамі.

Спецыялісты называюць 28 відаў дрэў і каля 80 відаў кустоўя, якія растуць тут. Акрамя “абарыгенаў” – хвоі, елкі, бярозы, дуба, клёна, асіны, граба, вольхі і іншых, нядрэнна прыжыліся на беларускай зямлі і многія “перасяленцы” – лістоўніца сібірская і еўрапейская, дуб паўночны, аксаміт амурскі, арэх манчжурскі.

Але больш за ўсё ў Беларусі хвойных лясоў. Яны даюць высакаякасную драўніну, унікальную сыравіну для фармацэўтаў і хімікаў, багатыя на вітаміны дары лясоў.

Гордасць рэспублікі – яе запаведнікі і заказнікі. Найбольш выдомыя і самыя буйныя – дзяржаўны нацыянальны парк “Белавежская Пушча”, Бярэзінскі біясферны і Прыпяцкі ландшафтна-гідралагічны запаведнікі. Карыстаюцца папулярнасцю ў турыстаў мемарыяльныя запаведнікі “Вязынка” і “Ляўкі”, звязаныя з жыццём і творчасцю народнага песняра Янкі Купалы, Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей і інш. Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік створаны на землях, якія падвергліся радыяцыйнаму ўздзеянню пасля чарнобыльскай трагедыі ў красавіку 1986 года. У выніку яе з гаспадарчага абароту было выведзена звыш 15 % сельгасугоддзяў, тысячы гектараў лясоў, сотні рэк і вадаёмаў.

 

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на Інтэрнэт–сайтах:
Цэнтркурорт
Белінтурыст
Сельскі турызм



Беларусь на карце Еўропы
border=0 border=0
© 2001-2009 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь