Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Навука  Ахова здароўя  Адукацыя 
Гісторыя і Культура 
 Фізкультура і спорт  Чарнобыль 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьФізкультура і спорт
border=0 border=0 border=0
border=0 Фізкультура і спорт border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Спорт вышэйшых дасягненняў
Развіццё масавай фізічнай культуры і спорту
Развіццё айчыннай індустрыі турызму
Перспектывы развіцця галіны
Сайты спартыўных федэрацый
Каляндар спаборніцтваў
Дзіцячыя спартыўныя школы
Спартыўныя аб'екты
border=0 border=0
Перспектывы развіцця галіны

Асноўнымі задачамі галіны на 2007 – 2010 гады з’яўляюцца:

развіццё фізічнай культуры, спорту і турызму як важнага складальніка сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, накіраванай на ўмацаванне здароўя нацыі, аўтарытэту дзяржавы ў сусветным спартыўным супольніцтве і Сусветнай турысцкай арганізацыі;

далейшае ўдасканаленне нарматыўнай прававой базы фізічнай культуры, спорту і турызму, механізма дзяржаўнага рэгулявання галіны, павышэнне эфектыўнасці функцыянавання сістэмы фізічнага выхавання насельніцтва;

давядзенне да 2010 года колькасці тых, хто займаецца фізічнай культурай па месцы вучобы, работы і месцы жыхарства ў аздараўленчых групах, секцыях і клубах па спартыўных інтарэсах, фізкультурна-аздараўленчых цэнтрах, да 17 працэнтаў ад агульнай колькасці насельніцтва;

павелічэнне аб’ёму платных паслуг фізічнай культуры і спорту да 2010 года да 129 – 130 працэнтаў;

павелічэнне аб’ёму турысцка-экскурсійных паслуг да 2010 года да 5 працэнтаў у агульным аб’ёме платных паслуг;

прыбытак ад рэалізацыі Нацыянальнай праграмы развіцця турызму на 2006 – 2010 гады павялічыць да 2010 года да 870141,2 млн. рублёў, аб’ём платных турысцка-экскурсійных паслуг у 3,2 раза адносна 2006 года;

выкананне дзяржаўнага сацыяльнага стандарту ў галіне фізічнай культуры і спорту ў кожным раёне і горадзе рэспублікі на ўзроўні, устаноўленым Урадам краіны (не менш за 0,25 базавай велічыні ў раёнах і гарадах абласцей, 0,5 базавай велічыні ў раёнах г.Мінска);

захаванне за Рэспублікай Беларусь месца сярод 20 мацнейшых спартыўных сусветных дзяржаў;

стварэнне неабходных умоў для правядзення навучальна-трэніровачнага і спаборніцкага працэсаў на фізкультурна-спартыўных збудаваннях рэспублікі.

Версія для друку
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь