Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Навука  Ахова здароўя  Адукацыя 
Гісторыя і Культура 
 Фізкультура і спорт  Чарнобыль 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьФізкультура і спорт
border=0 border=0 border=0
border=0 Фізкультура і спорт border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Спорт вышэйшых дасягненняў
Развіццё масавай фізічнай культуры і спорту
Развіццё айчыннай індустрыі турызму
Перспектывы развіцця галіны
Сайты спартыўных федэрацый
Каляндар спаборніцтваў
Дзіцячыя спартыўныя школы
Спартыўныя аб'екты
border=0 border=0
Развіццё масавай фізічнай культуры і спорту

Арганізацыя фізкультурна-аздараўленчай работы з насельніцтвам і развіццё масавага спорту з’яўляюцца важнымі складальнікамі дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.

У рэспубліцы значна ўмацавана і прадаўжае развівацца матэрыяльна-тэхнічная база спорту.

Сёння ў краіне функцыянуе больш за 25 тысяч аб’ектаў фізкультурна-спартыўнага прызначэння.

У тым ліку 240 стадыёнаў, 246 плавальных басейнаў, больш за 5 тысяч спартыўных залаў, 706 міні-басейнаў у дзіцячых дашкольных установах, 44 спартыўныя манежы, больш за 12 тысяч плоскасных спартыўных збудаванняў.

У кожным абласным цэнтры пабудаваны сучасныя палацы спорту. У перспектыве іх будаўніцтва не толькі плануецца ў кожным з 13 гарадоў з насельніцтвам больш за 100 тысяч жыхароў, але ўжо і рэалізуецца. У складзе буйных фізкультурна-аздараўленчых цэнтраў функцыянуюць лядовыя арэны ў Жлобіне і Пінску. Здадзены ў эксплуатацыю лядовы палацы у Пружанах. У 2008 годзе будуць уведзены лядовы палац у Бабруйску і крыты лядовы каток у Мінску. На чарзе – будаўніцтва спартыўных аб’ектаў са штучным лёдам у Мазыры, Баранавічах, Лідзе, Оршы і іншых гарадах.

Пастаяннае развіццё сеткі фізкультурна-спартыўных збудаванняў, кадравае забеспячэнне галіны даюць магчымасць прыцягваць да заняткаў масавай фізічнай культурай і спортам усё большую колькасць грамадзян нашай краіны.

У параўнанні з 2003 годам колькасць тых, хто займаецца масавым спортам, павялічылася на 324 тысячы чалавек. Фізічнымі практыкаваннямі, спартыўна-аздараўленчым турызмам цяпер займаецца 1 млн. 396 тыс. беларускіх грамадзян, або больш як 14 працэнтаў ад колькасці грамадзян нашай краіны.

Штогод для аматараў здаровага ладу жыцця праводзіцца амаль 16 тыс. спартыўных мерапрыемстваў.

Сталі традыцыйнымі такія значныя спартыўныя мерапрыемствы, як рэспубліканскае зімовае спартыўнае свята ”Беларуская лыжня“; спартакіяды сярод дзяцей і падлеткаў, якія займаюцца ў гуртках і секцыях па месцы жыхарства, сярод дапрызыўнай і прызыўной моладзі; міжгаліновыя, галіновыя і рабочыя спартакіяды; спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў ”Залатая шайба“, ”Скураны мяч“, ”Снежны снайпер“; турыстычныя злёты і спаборніцтвы; рэспубліканскія сельскія гульні працоўных, а таксама спаборніцтвы сярод розных катэгорый інвалідаў.

Удасканальваецца сістэма кіравання масавым спортам. Створаны і цяпер функцыянуюць 26 галіновых фізкультурна-спартыўных клубаў (ФСК) пры рэспубліканскіх органах дзяржаўнага кіравання, а таксама 83 раённыя ФСК для арганізацыі спартыўна-масавай работы ў вёсцы.

Адроджана сістэма рэспубліканскіх спартакіяд, пачынаючы ад працоўных калектываў да фіналу рэспубліканскіх спартыўных гульняў працоўных міжгаліновай спартакіяды. У 2007 годзе праведзена 30 галіновых спартакіяд, у якіх прынялі ўдзел больш за 7 тысяч работнікаў арганізацый рэспублікі.

У сельскай мясцовасці таксама ствараюцца спрыяльныя ўмовы для развіцця масавага спорту. У аграгарадках праводзіцца рэканструкцыя фізкультурна-спартыўных збудаванняў, уводзяцца ў строй новыя аб’екты. Толькі ў 2007 годзе на добраўпарадкаванне спартыўнай інфраструктуры аграгарадкоў зрасходавана 4,2 млрд. руб.

Адноўлена дзейнасць рэспубліканскага фізкультурна-спартыўнага клуба ”Ураджай“ пад кіраўніцтвам першага намесніка Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Каткавец Н.М., створаны аналагічныя рэгіянальныя структуры.

Асаблівая ўвага ўдзяляецца ўдасканаленню фізічнага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі, для якіх арганізуюцца падлеткавыя спартыўныя клубы, ствараюцца групы, секцыі, гурткі па спартыўных інтарэсах.

Актыўна развіваецца дзіцяча-юнацкі турызм, у якім задзейнічана 55 устаноў пазашкольнага выхавання і навучання турысцка-краязнаўчага профілю, праводзіцца больш за 200 турыстычных мерапрыемстваў. У 1700 турысцка-спартыўных секцыях пры турыстычных клубах, цэнтрах, фізкультурна-аздараўленчых цэнтрах, фізкультурна-спартыўных комплексах займаюцца больш за 80 тыс. чалавек.

Актывізавана работа па стварэнню нарматыўнай прававой і метадычнай базы для развіцця самадзейных форм спартыўна-турысцкай работы. Міністэрствам спорту зацверджаны і выдадзены Правілы правядзення турыстычных паходаў.

2008 год аб’яўлены Годам здароўя, і ў сувязі з гэтым Урадам краіны намечаны шырокамаштабныя рэспубліканскія мерапрыемствы па арганізацыі правядзення Года здароўя. Міністэрствам спорту зацверждана галіновая праграма ”Здароўе“ на 2008 год. Аналагічныя мерапрыемствы распрацаваны і рэалізуюцца ва ўсіх рэгіёнах.

Версія для друку
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь