Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Навука  Ахова здароўя  Адукацыя 
Гісторыя і Культура 
Фізкультура і спорт  Чарнобыль 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьГісторыя і КультураГісторыка-культурныя каштоўнасцi
border=0 border=0 border=0
border=0 Гісторыка-культурныя каштоўнасцi border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Дуга мерыдыяна Струве
Камянецкая вежа - ХІІІ ст.
Спаса-Праабражэнская царква
Гомельскі палацава-паркавы ансамбль
Барысаглебская (Каложская) царква
Аўгустоўскі канал
Царква абарончага тыпу ў Сынкавічах
Замкавы комплекс “Мір”
Комплекс кляштара езуітаў
Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль
Белавежская пушча
border=0 border=0
Барысаглебская (Каложская) царква

Барысаглебская (Каложская) царква - ХІІ ст.
правы бераг р. Нёман, вул. Каложа, 6, г.Гродна

Шасцiстоўпны трохапсiдны трохнефавы храм. Даўжыня каля 26,5 м, шырыня 13,5 м. Таўшчыня сцен каля 1.2 м. Сцены складзены з плiнфы ў тэхнiцы раўнарадавай муроўкi . Падмуркi на глыбiнi 1,5 м, складзены з камянёў сярэдн iх памераў без раствору. Слупы круглыя, дыяметр каля 1,2 м, на прамавугольных цокалях, уверсе паступова набываюць крыжападобную форму. вонкавыя пілястры трохступенчатыя, сярэдния ўступы скругленыя. Фасады ўпрыгожаны ўстаўкам i з палiраваных камянёў i маёлiкавых плiтак. Унутраная прастора расчлянёна слупамi : 4 усходнiя падкупальныя, 2 заходнiя пад хорамi . У тоўшчы сцяны апсiды размешчаны вузкiя лесвiцы, якiя вялi на драўляныя бакавыя галерэi , аб'яднаныя з хорамi /не захавалiся/. Асаблiвасць iнтэр'ера - мноства збаноў-галаснiкоў, умураваных у сцены. Сцены былi аздоблены фрэскавым жывапiсам /не збярогся/. Падлога складалася з рознакаляровых маёлiкавых плiтак.

Дакументы сведчаць, што ўжо ў пачатку 15 ст. храм знаходзiўся ў дрэнным стане. К 1506 г. адносяцца звесткi аб аднаўленнi царквы дойлiдам Богушам Багутовiчам. Быў зроблены новы дах. У час руска-польскай вайны 1654-67 гг. царква была значна пашкоджана. Як сведчаць дакументы, на даху храма зрабiлi насып з пяску, дзе ўстанавiлi гарматы для вядзення агню па замку. З 1635 г. царква перададзена унiяцкаму мужчынскаму манастыру. У час Паўночнай вайны 1700-21 гг. зноў была пашкоджана. У канцы 18 ст. знаходзiлася ў дрэнным стане. У 1827 г. быў зроблены рамонт з заменай даху. Дах быў гонтавы, увенчаны трыма драўлянымi глаўкамi . Часткова разбурана ў 1853 г. у вынiку апоўзня. Праўда, яшчэ ў 1843 г. быў распрацаваны праект умацавання берага каменнымi падпорамi з земляным насыпам. Нязначныя работы па умацаваннi берага праводзiлi ся ў 1864, 1873 гг. У 1895-1897 гг. замест абвалiўшайся сцяны зроблена драўляная.

Версія для друку
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь