Палацава-паркавы ансамбль: - палац 1785-1793 гг. - Петрапаўлаўскі сабор 1805-1824 гг. - капліца-спачывальня 1870-1879 гг. - парк пачатак ХІХ ст. г.Гомель, пл. Леніна, 4
Палацава-паркавы ансамбль у г. Гомеле – помнiк архiтэктуры 2-й паловы Х VIII – XIX стст. Знаходзiцца на высокiм беразе р. Сож. Уключае э сябе палац, парк, Петрапаэлаэскi сабор i каплiцу.
Палац пабудаваны э стылi класiцызму i з'яэляецца кампазiцыйным цэнтрам ансамбля. Галоэны корпус узведзены э 1777 – 1796 гг. (арх. Аляксееэ з удзелам арх. Бланка). У 1800 – 1805 гг. пабудаваны 2 службовыя флiгелi (аформлены 4-калоннымi порцiкамi iанiчнага ордэра), якiя фланкiруюць галоэны корпус. У 1837 – 1851 гг. праведзена рэканструкцыя i дабудова (арх. Iдзкоэскi): галоэны корпус i бакавыя флiгелi злучаны галерэямi з квадратнымi э плане павiльёнамi; надбудаваны трэцi паверх паэночнага флiгеля, разабраны яго порцiк, зменена ўнутраная планiроэка; на падмурку разабранага паэднёвага флiгеля эзведзена псеэдагатычная 4-ярусная вежа і павiльён з верхнiм святлом; зменены франтон порцiка галоэнага корпуса, збоку дабудавана веранда; на даху галоэнага корпуса эсталяваны скульптуры i чыгунныя балюстрады. Палац рэканструяваны э 1856 i 1919 – 1920 гг., зруйнаваны i спалены э 1941 – 1943 гг., адноэлены i рэканструяваны э 1969 г.
Зараз галоэны фасад палаца мае 3-частковую кампазiцыю, аформлены 4-калонным карынфскiм порцiкам. Сярэдняя частка звярнутага да ракi фасада аформлена 6-калонным порцiкам. Сцены аздоблены пiлястрамi карынфскага ордэра. Планiроэка палаца анфiладная. Цэнтрам абъёмна-планiровачнай кампазiцыi з'яэляецца высокi накрыты купалам квадратны э плане зал, аформлены радамi апрацаваных штучным мармурам калон карынфскага ордэра. У канструкцыi купала i скляпенняэ залы для надання лёгкасцi канструкцыi выкарыстаны лёгкiя керамiчныя гафрыраваныя трубкi.
У цяперашнi час палац займае Гомельскi абласны краязнаэчы музей.
Тэрыторыя парка з'яэляе сабой маляэнiчы пейзаж у цэнтральнай частцы Гомеля, якi ўтвараецца высокай тэрасай правага берага р.Сож, якая рассякаецца некалькiмi ярамі – слядамi вадатокаэ ляднiковага перыяду.
Парк уключаэ дзве часткi – пейзажную i рэгулярную, мае рысы рамантызму, характэрнага для першай паловы Х IX ст. У 1889 г. у парку, недалёка ад Петрапаэлаэскага сабора, у псеэдарускiм стылi была эзведзена каплiца-пахавальня Паскевiчаэ (арх. Чэрвiнскi).
Петрапаэлаэскi сабор – помнiк архiтэктуры класiцызму. Пабудаваны э 1809 – 1824 гг. (арх. Кларк). У цяперашнi час – дзеючы храм. У плане – выцягнуты крыж з развiтым трансептам, кароткiм сярэднiм нефам i невялiкiмi рызнiцамi вакол алтарнай часткi. Сяродкрыжжа завершана купалам на светлавым барабане, якi абапiраецца э iнтэръеры на 4 слупы. На тарцах 4 дарычныя 6-калонныя порцiкi; па баках нефа – рады паэкалон. У афармленнi фасадаэ выкарыстаны класiцыстычны дэкор.
Па канцэнтрацыi i спалучэнню элементаэ, уваходзячых у палацава-паркавы ансамбль, а таксама па iх гiсторыка-культурнай значнасцi палацава-паркавы ансамбль у г. Гомеле не мае аналагаэ на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь. |