Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Навука  Ахова здароўя  Адукацыя 
Гісторыя і Культура 
Фізкультура і спорт 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьГісторыя і КультураМузычныя калектывы
border=0 border=0 border=0
border=0 Музычныя калектывы border=0
Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі

Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі – вядучы харэаграфічны калектыў рэспублікі. Створаны 29 кастрычніка 1959 года Пастановай Савета Міністраў БССР № 621 ад 26.09.1959 года «Аб арганізацыі Дзяржаўнага ансамбля танца Беларускай ССР». Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 531 ад 15.04.1999 года прысвоена ганаровае званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».

З красавіка 1996 года мастацкі кіраўнік-дырэктар – народны артыст Беларусі Валянцін Дудкевіч.

У рэпертуары калектыву некалькі вялікіх канцэртных праграм, якія ўключаюць не толькі беларускія традыцыйныя і жанравыя танцы, але і танцы народаў, якія жывуць у Беларусі. Заслужанай любоўю гледачоў карыстаецца візітная картка Беларусі – неўвядальная «Лявоніха», жартоўныя «Кадрылі на табурэтках», жаночы абрадавы карагод «Церніца», мужчынскі танец «Вясковыя гульні», танец закаханых «Арэлі», рытмічны танец «Тапатуха», украінскі танец «Гапак», рускі танец «На вуліцы шырокай», цыганскі, яўрэйскі і іншыя танцы.

Канцэрты Дзяржаўнага ансамбля танца Рэспублікі Беларусь зачароўваюць гледачоў дзівоснымі фарбамі касцюмаў, прыгожымі мелодыямі, віртуознымі трукамі, азартным выкананнем танцаў. Майстэрству артыстаў не раз апладзіравалі гледачы роднай Беларусі і многіх замежных краін: Кітая, ЗША, Італіі, Францыі, Іспаніі, Бразіліі, Германіі, Індыі, Шры Ланкі, Югаславіі, Галандыі, Егіпта і іншых. Прэса гэтых краін заўсёды высока ацэньвала прафесійны і мастацкі ўзровень канцэртаў трупы Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі.

Аркестр Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі

Выступленні Дзяржаўнага ансамбля танца Рэспублікі Беларусь праходзяць у суправаджэнні інструментальнага аркестра. У яго склад уваходзяць баян, скрыпка, флейта, трамбон, ксілафон, ударныя. Вядучае становішча ў аркестры займае старажытны струнны музычны інструмент – беларускія цымбалы, якія выдзяляюцца сваім пяшчотным меладычным гучаннем.

Усе музыканты аркестра – выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Іх ігра віртуозная і тэхнічная. Салістка аркестра Таццяна Купрэева – лаўрэат Міжнароднага конкурсу творчых калектываў і салістаў-інструменталістаў у Маскве.

Увесь музычны матэрыял, які выконваецца ў канцэрце, – гэта інструментальныя апрацоўкі старадаўніх і сучасных фальклорных мелодый беларускага народа, якія старанна зберагаюцца артыстамі аркестра.

Інтэрнэт: www.beladance.org
E-mail: dancecompany_by@mail.ru


Адрас: Беларусь, 220005,
Мінск, пр. Незалежнасці, 50

Заказ канцэртаў:
тэл. + 375172844209
e-mail: dancecompany_by@mail.ru

Версія для друку
© 2001-2009 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь