Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Навука  Ахова здароўя  Адукацыя 
Гісторыя і Культура 
Фізкультура і спорт  Чарнобыль 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьГісторыя і КультураТэатры
border=0 border=0 border=0
border=0 Тэатры border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр балета
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі
Беларускі дзяржаўны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа
border=0 border=0
Беларускі дзяржаўны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа

Беларускі дзяржаўны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа (у той час Беларускі Драматычны тэатр Другі БДТ–2) адкрыты ў Віцебску 21 лістапада 1926 года на базе беларускай драматычнай студыі, якая з 1921 па 1926 год існавала пры МХАТ імя М. Горкага (кіраўнік курса – В. Смышляеў, рэжысёр – Б. Афонін).

Сярод выпускнікоў студыі – народныя артысты СССР А. Ільінскі, П. Малчанаў, С. Станюта, народныя артысты Беларусі М. Бялінская, Я. Глябоўская, Р. Кашэльнікава, Я. Раздзялоўская, Т. Сяргейчык і іншыя.

Адна з лепшых традыцый, закладзеная ў 20–30-я гады, супрацоўніцтва тэатра з беларускімі драматургамі і пісьменнікамі. Сярод яго аўтараў Я. Купала, Я. Колас, П. Глебка, Э. Самуйлёнак, К. Чорны. Найбольш значныя пастаноўкі беларускай класікі: «Паўлінка», «Прымакі» Янкі Купалы, «Вайна вайне», «У пушчах Палесся», «Навальніца будзе» (па трылогіі «На ростанях»), «Сымон-музыка» Якуба Коласа. З 1941 года ў рэпертуары тэатра захоўваецца спектакль «Несцярка», які пастаўлены Б. Лойтэрам па камедыі В. Вольскага. У 1944 годзе за дасягненні ў развіцці нацыянальнай культуры тэатру прысвоена імя Якуба Коласа.

Значнае месца ў рэпертуары тэатра займае руская і замежная класіка. Спектакль «Беспасажніца», які пастаўлены ў 1936 годзе В. Дарвішавым, стаў першым увасабленнем драматургіі А. Астроўскага на беларускай сцэне. Мастацкімі дасягненнямі сталі пастаноўкі «Зданяў» Г. Ібсена, «Гамлета» У. Шэкспіра, «Улады цемры» Л. Талстога, «Рэвізора» М. Гогаля, «Клапа» У. Маякоўскага, «Хама» Э. Ажэшкі і інш.

У 1977 годзе калектыў тэатра імя Якуба Коласа ўдастоены звання акадэмічны.

Адрас тэатра:
Рэспубліка Беларусь,
210026 г. Віцебск, вул. Замкавая, 2.
Тэл. 36-42-13

Версія для друку
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь